мясны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да мяса (у 1 знач.). Мясная прамысловасць. Мясны пах. // Прыгатаваны з мяса, з мясам. Мясныя катлеты.

2. Які ідзе на мяса, разводзіцца для мяса. Мясная парода курэй.

3. у знач. наз. мясно́е, ‑ога, н. Ежа з мяса, з мясам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малі́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да малін. Малінавы куст. // Прыгатаваны з малін. Малінавае варэнне.

2. Падобны на колер спелых малін, цёмна-чырвоны. Золата паступова блякла, тонкімі пералівамі пераходзіла ў малінавы колер. Новікаў. Ты прыйшла з касою чорнай Пад малінавым берэтам. Панчанка.

•••

Малінавы звон гл. звон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сы́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сыру. Сырны пах. □ З-пад расцярушаных сырных крошак можна было прачытаць на .. рубчастым беразе [талеркі] славянскія літары. Баранавых. // Прыгатаваны з сыру, з сырам. Прысеў і .. [Рыгор] і заказаў шклянку гарбаты ды пару сырных бутэрбродаў. Гартны. // Які прызначаны, служыць для вырабу сыру. Сырная маса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шафра́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да шафрану (у 1 знач.). Шафранавая кветка.

2. Прыгатаваны з шафранам (у 2 знач.). Шафранавая гарэлка. Шафранавыя піражкі. Шафранавае цеста.

3. Аранжава-жоўты, як быццам намаляваны шафранам (у 2 знач.). Шафранавы колер.

4. Які з’яўляецца шафранам (у 3 знач.). Шафранавы яблык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́блычны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да яблыка, уласцівы яму. Яблычнае семя. Яблычны пах. □ [Анісім Маркавіч:] А то зайшоў я ў адну хату... Печанымі яблыкамі пахне.. Я паздароўкаўся, пасядзеў крыху, нанюхаўся гэтага яблычнага духу. Кулакоўскі. // Прыгатаваны з яблыкаў, з яблыкамі. Яблычны сок. Яблычная начынка. Яблычны пірог.

•••

Яблычная кіслата гл. кіслата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мачу́ла1, мачу́ло, мачу́лішча, мачу́ліска ’мачыльня, сажалка, лужа, яма на балоце, акно сярод плаву, агароджанае калкамі месца ў возеры, дзе мочаць лён’ (ТСБМ, Нік. Очерки, Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; полац., ушац., Нар. лекс.). Беларускае. Да мачы́ць (гл. мача́ць). Сюды ж мачу́льнік ’сноп канапель, прыгатаваны для мачэння’ (паст., Сл. ПЗБ).

Мачула2 ’рагоз, Typha latifolia L.’ (маг., Кіс.). У выніку пераносу значэння ’яма, сажалка’ на назву расліны, якая расце там. Да мачу́ла1.

Мачула3 ’перакладзіна на рыштаваннях’ (ст.-бел., XVII ст.) запазычана са ст.-польск. maczulec, якое з ням. Netzholz (Булыка, Лекс. запазыч., 97; Варш. сл., 2, 841).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грыбны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да грыба, грыбоў, уласцівы ім. Грыбны пах. Грыбная пара. // Багаты на грыбы. Грыбны лес. Грыбное лета. □ Баравічкі мае любыя! Якою слаўнаю сям’ёю Вы ўстаяце перада мною! Я помню летнія часіны І вас, грыбныя баравіны! Колас. // Прыгатаваны з грыбоў, з грыбамі. Грыбны суп. Грыбная ікра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рыбы, уласцівы ёй. Рыбныя запасы. Рыбны пах. // Звязаны са здабычай, продажам, купляй, развядзеннем, апрацоўкай і пад. рыбы. Рыбны рынак. Рыбная гаспадарка. Рыбная прамысловасць. // Прызначаны для рыбы. Рыбная тара. // Прыгатаваны з рыбы. Рыбны суп. Рыбныя катлеты.

2. Багаты рыбай. Рыбнае возера. Рыбнае месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́гавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сага ​2. Сагавыя крупы. // Прыгатаваны з сага. Сагавая каша.

2. Састаўная частка назвы некаторых відаў пальмаў, у сарцавіне якіх збіраецца крухмал.

3. у знач. наз. са́гавыя, ‑ых. Клас трапічных раслін, да якога адносіцца сагавая пальма і некаторыя іншыя расліны, падобныя на яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

махо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

1. Аднагадовая травяністая расліна сямейства паслёнавых, з лісцяў і сцябла якой атрымліваюць тытунь. — Палікарпаўна! — звярнуўся .. [Захар Іванавіч] да звеннявой па махорцы ў брыгадзе Варывончыка, ужо даволі пажылой жанчыны. Кулакоўскі.

2. Тытунь ніжэйшага гатунку, прыгатаваны з лісцяў і сцябла гэтай расліны. Мікалай дастаў з кішэні пачак махоркі і пачаў круціць папяросу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)