НАВІ́ЦКІ Генадзь Васілевіч (н. 2.1.1949, г. Магілёў),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў БПІ (1971), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1988). З 1971 у Магілёўскім будтрэсце № 12: майстар, нач. участка, гал. інжынер буд. ўпраўлення. З 1977 на парт. і гасп. рабоце ў Магілёўскай вобл.: інструктар, заг. аддзела буд-ва абкома партыі, гал. інжынер аблміжкалгасбуда, старшыня праўлення аблсельбуда. У 1994—97 міністр архітэктуры і буд-ва Рэспублікі Беларусь. З 1997 нам., в.а. прэм’ер-міністра, з кастр. 2001 прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь. З ліп. 2003 Старшыня савета Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
басано́ва
(парт. bossa nova = новае захапленне)
1) лацінаамерыканскі танцавальны рытм, які лёг у аснову многіх музычных твораў;
2) парны бальны танец, падобны на самбу 3.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЯ ПА́РТЫЯ (англ. Democratic Party),
адна з дзвюх асноўных паліт. партый у ЗША. Утворана ў 1828 прыхільнікамі кандыдата ў прэзідэнты ЗША Э.Джэксана як пераемніца антыфедэралістаў і Дэмакр.-рэсп. партыі Т.Джэферсана. Да сярэдзіны 19 ст. абапіралася пераважна на саюз дробных фермераў і заможных плантатараў-рабаўладальнікаў, выступала за дэмакратызацыю выбарчай сістэмы, абмежаванне ўлады Нац. банка ЗША, легалізацыю дзейнасці рабочых арг-цый, захаванне сістэмы рабства неграў, актыўную знешнюю палітыку. У грамадз. вайну 1861—65 падтрымлівала мяцежныя паўд. (рабаўладальніцкія) штаты. У 2-й пал. 19—20 ст. эвалюцыя праграмных установак партыі ішла ў кансерватыўна-ліберальным кірунку, пашырылася яе сац. база. Прэзідэнты ЗША ад Д.п. ўзначальвалі ўладу ў 1829—41 (Э.Джэксан і М.Ван Бурэн), 1845—49 (Дж.Н.Полк), 1853—61 (Ф.Пірс і Дж.Б’юкенен), 1885—89 і 1893—97 (С.Г.Кліўленд), 1913—21 (Т.В.Вільсан), 1933—53 (Ф.Д.Рузвельт і Г.Трумэн), 1961—69 (Дж.Ф.Кенэдзі і Л.Б.Джонсан), 1977—81 (Дж.Э.Картэр) і з 1993 (У.Дж.Клінтан). Партыя не мае пастаяннага членства, яе лідэр — дзеючы або былы прэзідэнт ЗША ці кандыдат у прэзідэнты. Раз у 4 гады склікаецца парт. з’езд, які прымае праграму, выбірае кандыдатаў на пасады прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта ЗША; паміж з’ездамі парт. дзейнасць каардынуе Нац.к-т (штаб-кватэра ў Вашынгтоне). Сімвал Д.п. — выява асла.
Літ.:
Романова Н.Х. Реформы Э.Джексона, 1829—1837. М., 1988;
Галкин И.В. На пути в Белый дом: из истории дем. партии США (1920-е—1933 rr.). М., 1991;
Маныкин А.С. «Эра демократов»: партийная перегруппировка в США, 1933—1952. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯСНІКО́Ў Аляксандр Фёдаравіч (сапр. Мяснікян, парт. і літ.псеўд. Ал.Мартуні, Бальшавік; 9.2.1886, г. Растоў-на-Доне, Расія — 22.3.1925),
рэвалюцыянер, сав.парт. і дзярж. дзеяч, адзін з кіраўнікоў устанаўлення сав. улады ў Беларусі. Скончыў Маскоўскі ун-т (1911). У рэв. руху з 1904, чл.РСДРП з 1906. З 1914 у арміі на Зах. фронце. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 у Мінску, чл. бальшавіцкай фракцыі выканкома Зах. фронту, чл. Мінскага Савета, Мінскага к-таРСДРП(б). Адзін з заснавальнікаў і рэдактараў газ.«Звязда» (са жн. 1917). Дэп. Устаноўчага сходу па Мінскай акрузе. З вер. 1917 старшыня Паўн.-Зах.к-таРСДРП(б). Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 чл.ВРК, у ліст. 1917 галоўнакамандуючы Зах. фронту, у снеж. — в.а. Вярх. галоўнакамандуючага. З ліст. 1917 нарком ваен. аддзела, са студз. 1918 старшыня Аблвыкамзаха. Пасля акупацыі Беларусі герм. войскамі ўзначальваў Паўн.-Зах.абл.к-т РКП(б) у Смаленску. У маі—ліп. 1918 камандуючы Паволжскім фронтам, У Часовым рабоча-сялянскім урадзе БССР (з 1.1.1919) быў наркомам па ваен. справах, нам. старшыні СНК, старшынёй ЦВК. Летам 1920 нач. палітупраўлення Зах. фронту. З восені 1920 ваен. арганізатар, сакратар Маскоўскага к-та РКЛ(б), з 1921 старшыня СНК і нарком па ваен. справах Арм. ССР, з 1922 старшыня Саюзнага Савета ЗСФСР, потым 1-ы сакратар Закаўказскага крайкома РКП(б). Чл.ЦБКП(б)Б у 1919, чл. Прэзідыума ЦК КП(б)ЛіБ у 1919—20. Чл.РВССССР, чл. Прэзідыума ЦВКСССР у 1923—25. Аўтар артыкулаў па пытаннях марксісцкай тэорыі, гісторыі рэв. руху, арм. л-ры. Загінуў у авіяц. катастрофе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРУ́МКІНА (Фрумкіна-Віхман) Марыя Якаўлеўна
(Малка Янкелеўна) (народжаная Ліўшыц; 1880, Мінск — 9.6.1943),
удзельніца яўр.с.-д. і камуніст. руху на Беларусі, дзярж. дзеяч БССР. Скончыла Мінскую Марыінскую гімназію, Пецярбургскія вышэйшыя жаночыя пед. курсы. З 1897 чл. мінскай арг-цыі Бунда (парт.псеўд. Эстэр), з 1910 чл. яе ЦК. Вяла парт. работу ў гарадах Беларусі і Украіны, удзельнічала ў прапагандысцкай і літ.-выдавецкай дзейнасці Бунда. Неаднаразова была арыштавана. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 адзін з лідэраў левага крыла Бунда, рэдактар газ. «Дэр Векер» («Будзільнік»), чл. Мінскага гар. Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Выступала супраць сіянізму, адстойвала пашырэнне мовы ідыш сярод яўр. мас, нац.-культ. аўтаномію яўрэяў і інш. народаў у складзе Расіі. Летам 1917 абрана ў Мінскую гар. думу, старшыня яе культ.-асв. секцыі. Садзейнічала стварэнню першых яўр. свецкіх і бел. школ у Мінску, арганізоўвала настаўніцкія курсы, дзіцячыя прытулкі і інш. Адмоўна сустрэла Кастр. рэвалюцыю, выказалася ў падтрымку Усебел. з’езда 1917 і Бел.Нар. Рэспублікі, аднак стала ў апазіцыю да апошняй пасля прыняцця Трэцяй Устаўнай граматы БНР. З вясны 1919 чл.ЦВК Літбел. У 1919—20 чл. Гомельскага губ. савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, з восені 1920 нарком асветы БССР. З 1921 нам. рэктара, у 1925—36 рэктар Камуніст. ун-та нац. меншасцей Захаду ў Маскве. У 1921—30 чл.ЦБяўр. секцый пры ЦКВКП(б), заг.яўр. секцыі Галоўпалітасветы. У студз. 1938 арыштавана НКУС, 2.6.1940 асуджана на 8 гадоў як «член нелегальнай яўрэйскай контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі». Паводле афіц. звестак, памерла ў канцлагеры каля Караганды. Рэабілітавана пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Андрэеў А. А. (сав. парт. дзеяч) 1/106, 335; 2/611; 5/347, 349; 9/482; 10/308
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАРГІ́ЕЎ Кіман (11.8.1882, г. Пазарджык, Балгарыя — 28.9.1969),
дзярж. і паліт. дзеяч Балгарыі. Двойчы Герой Сац. Працы НРБ (1962, 1967). Скончыў ваен. школу ў Сафіі. Чл.паліт. партый і арг-цый: «Народная змова» (1921—23), «Дэмакратычная змова» (1923—31), «Звяно» (1931—34). У 1926—28 міністр транспарту, поштаў і тэлеграфа. Пасля ўзначаленага ім дзярж. перавароту (1934) стаў прэм’ер-міністрам (да 1935). У 1944—46 кіраўнік першага ўрада Айчыннага фронту Балгарыі. У 1944—49 старшыня паліт. партыі Нар. саюз «Звяно». Пазней займаў шэраг кіруючых парт. і дзярж. пасад, у т. л.нам. старшыні (1946—50, 1959—62), нам. старшыні Нац. савета Айч. фронту (1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРО́Ў Іван Іванавіч (5.3.1905, в. Малыгіна Кашынскага р-на Цвярской вобл., Расія — 1.11.1943),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. З 1930 на парт. рабоце ў Ленінградзе. З сак. 1941 сакратар Брэсцкага абкома КП(б)Б. У пач.Вял.Айч. вайны ў палітупраўленні Зах., Цэнтр. франтоў. Са жн. 1942 у ЦШПР, з ліст. 1942 у распараджэнні БШПР. З сак. 1943 пам. упаўнаважанага БШПР па Брэсцкай вобл., з крас. 1943 сакратар Брэсцкага падп. абкома КП(б)Б, адначасова чл. штаба і нам. камандзіра Брэсцкага партыз. злучэння. Загінуў у баі каля в. Бялавічы Івацэвіцкага р-на, ратуючы моладзь ад вывазу ў Германію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БАЛЬШАВІ́К»,
тэарэтычны і паліт. орган ЦККПЗБ. Выдаваўся нелегальна са снеж. 1924 да 1936 у Вільні, пазней у Мінску на бел. (асобныя матэрыялы на рус.) мове. Нумары 1—40 выйшлі як газета, з нумара 41-га — часопіс (выйшла 50 нумароў). Змяшчаў артыкулы па тэорыі і практыцы камуніст. руху ў Польшчы і Зах. Беларусі, рабоце секцый Камінтэрна ў краінах Зах. Еўропы, пастановы пленумаў ЦККПЗБ, матэрыялы канферэнцый і з’ездаў КПЗБ, хроніку парт. работы. Пісаў пра паліт. і эканам. становішча ў СССР і БССР. Адыгрываў актыўную ролю ў кіраўніцтве рэв. і нац.-вызв. рухам працоўных Зах. Беларусі. Друкаваў і сектанцкія матэрыялы, асабліва ў 1930-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАЦЬБІ́СТЫ,
украінская партыя левых эсэраў у 1918—20. Узнікла ў маі 1918 у выніку расколу Украінскай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Назва ад парт.газ. «Боротьба». З сак. 1919 наз.Укр. партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў-камуністаў, са жн. 1919 — Укр.камуніст. партыя (барацьбістаў). Прадстаўнікі барацьбістаў уваходзілі ў сав. ўрад Украіны, Усеўкр. рэўком. Выступалі за незалежнасць Украіны, нац. характар укр. рэвалюцыі і інш., вялі паліт. барацьбу з бальшавікамі, але па шэрагу пытанняў падтрымлівалі іх. Сац. базу партыі складалі сяляне і інтэлігенцыя. Кіраўнікі: В.М.Блакітны (сапр. Яланскі), Р.Ф.Грынько, А.П.Любчанка, І.В.Міхайлічэнка, А.Я.Шумскі. У 1920 левае крыло барацьбістаў дамаглося самароспуску партыі.