ПАЎДНЁВЫЯ І ПАЎНО́ЧНЫЯ ДЫНА́СТЫІў Кітаі, Нань Бэй Чао,
перыяд кіт. гісторыі (4—6 ст.), калі Кітай быў падзелены на 2 асобныя дзяржавы. Паўд. Кітаем у гэты час кіравалі дынастыі кіт. паходжання: Сун [420—478], Цы [479—501], Лян [502—556], Чэнь [557—588], На Пн Кітая панавалі дынастыі выхадцаў з плямён сяньбі, якія захапілі гэту ч. краіны ў канцы 4 ст.: Тоба Вэй (Паўн. Вэй) [386—535], Усх. Вэй [534—550], Зах. Вэй [535—557], Паўн. Цы [550—557], Паўн. Чжоў [557—581]. Гэты час характарызаваўся паліт. няўстойлівасцю, частай зменай дынастый, войнамі паміж Паўн. і Паўд. Кітаем. У 581 палкаводзец Ян Цзянь скінуў апошняга імператара Паўн. Чжоў, аб’яднаў да 588 увесь Кітай пад сваёй уладай і заснаваў адзіную дынастыю Суй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РНІ́КА (Guernica), Герніка-і-Луна,
горад на Пн Іспаніі ў Баскаў краіне (правінцыя Біская). Знаходзіцца ў Кантабрыйскіх гарах у даліне Мундака. Стараж. цэнтр баскскай культуры. У часграмадз. вайны і італа-герм. інтэрвенцыі 1936—39 26.4.1937 падверглася бамбардзіроўцы герм. авіяцыяй. Пад уражаннем гэтай падзеі створана карціна П.Пікаса «Герніка» (1937).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛА́СІС (франц. glacis),
ахоўны земляны насып перад абарончым ровам замка; элемент абарончых збудаванняў. Уключалі прамежкавыя і вонкавыя ўмацаванні, за якімі хаваліся стралкі, што абаранялі падыходы да замка, і атрады, што рабілі раптоўныя набегі на ворага. Часам перад гласісам будавалі абарончыя сухія або вадзяныя равы. Пад прыкрыццём гласісу размяшчалася спец. дарога для перамяшчэння воінаў у час аблогі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫНКО́ Сцяпан Рыгоравіч (1897, Акцябрскі р-н Гомельскай вобл. — жн. 1919),
удзельнік грамадзянскай вайны. У часням. акупацыі (1918) камандзір партыз. атрада (130 чал.). Пасля вызвалення Бабруйскага пав. ў ліст. 1918 камандзір батальёна, сфарміраванага з б. падпольшчыкаў і партызан. Удзельнічаў у падаўленні стракапытаўскага мяцяжу 1919 у Гомелі. З 1919 на фронце. Загінуў у баі пад Бабруйскам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТАДЖЭ́Н (ад лац. kontego укрываць),
1) хаатычная канцэнтрацыя ці групоўка арганізмаў, што склалася ў выніку стыхійнага працэсу паводле масавага высялення жывёл у неўласцівыя для іх мясцовасці (напр., пры высяленнях у час стыхійных бедстваў або пад уплывам антрапагенных фактараў).
2) Метад вывучэння распаўсюджанасці віду, заснаваны на атрыманні проб па квадратах і складанні рада градацый шчыльнасці відавога насельніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛА́ЎНІ,
участкі забалочаных поймаў у ніжнім цячэнні і дэльтах рэк, якія працяглы час заліваюцца паводкавымі водамі. Укрыты цяжкапраходнымі зараснікамі трыснягу, рагозу, асок, лазняку і інш. Выкарыстоўваюцца пераважна як сенажаці, пры асушэнні — пад пасевы рысу і інш.с.-г. культур. З’яўляюцца асноўным месцапражываннем вадаплаўных птушак. Пашыраны ў дэльтах рэк Дунай, Днестр, Дняпро, Дон, Кубань, Волга і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНГМІ́,
абшчына ў Паўд. В’етнаме, дзе ў часв’етн. вайны (1964—73) амер. салдаты ў ходзе антыпартыз. аперацыі 16.3.1968 забілі каля 500 мірных жыхароў. Масавае забойства ў С. негатыўна паўплывала на знешнепаліт. пазіцыю ЗША і актывізавала антываен. настроі. 11—12.7.1972 у Мінску адбылася міжнар. сустрэча прыхільнікаў міру пад дэвізам «Няхай ніколі не паўтарыцца трагедыя Хатыні, Лідзіцы, Арадура, Хірасімы, Сангмі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЧА́НКА,
рысорная конная павозка з адкрытым лёгкім кузавам для парнай запрэжкі. Т. з узмоцненай запрэжкай (тройкай або чацвёркай коней) у часграмадз. вайны ў Расіі (1918—20) выкарыстоўваліся ў кавалерыі ў якасці рухомай баявой пляцоўкі пад станковы кулямёт. Баявы разлік кулямётнай Т. складаўся з 2—3 чал. — наводчыка, памочніка і ездавога. У Вял.Айч. вайну выкарыстоўваліся бел. партызанамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Qui semel furatur, semper fur habetur
Хто хоць раз украў, назаўсёды злодзеем застанецца.
Кто хоть раз украл, навсегда вором останется.
бел. Хто раз украў, а навек славу замараў. Калі хочаш прапасці, то пачні красці. Хто раз украў, таго і цягне. Хто змоладу ўзвычаіўся красці, той і пад старасць не мусіць перастаць.
рус. Раз украл, а навек вором стал. Не украл, так взял, а вором стал. Воровство да разум: на час ума не стало ‒ до веку дураком прослыл; раз украл ‒ по век вором ославился.
фр. On ne croit pas un menteur, même quand il dit la vérité (He верят лгуну, даже когда он говорит правду).
англ. Once a thief, always a thief (Укравший раз ‒ навсегда вор).
нем. Wer einmal stiehlt, bleibt immer ein Dieb (Кто украл однажды, остаётся навсегда вором).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
эта́п
(фр. étape)
1) момант, стадыя ў развіцці якога-н. працэсу (напр. э. бою);
2) асобная частка шляху, дыстанцыі ў спартыўных спаборніцтвах (напр. э. велагонкі);
3) прыпынак на шляху руху;
па этапу — знаходзіцца пад канвоем у час перасылкі арыштантаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)