шта́тский

1. прил. цыві́льны;

в шта́тском пла́тье у цыві́льнай во́пратцы;

2. сущ. цыві́льны, -нага м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

манапо́дый

(ад мана- + гр. pus, podos = нага)

восевы орган расліны, утвораны ў выніку дзейнасці адной верхавіннай мерыстэмы, у выніку чаго асноўная вось здольная доўга расці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

веласіпе́д

(фр. vélocipède, ад лац. velox, -ocis = хуткі + pes, pedis = нага)

двух- або трохколавая машына для язды, якая прыводзіцца ў рух нагамі пры дапамозе педалей.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Hínterbein n -(e)s, -e за́дняя нага́;

sich auf die ~e stéllen уста́ць на дыбы́ [ды́ба]; перан. упе́рціся, занараві́цца;

mit ~en schlágen* брыка́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ра́неный

1. сущ. ра́нены, -нага м., пара́нены, -нага м.;

проти́вник потеря́л ра́неными ты́сячу челове́к праці́ўнік стра́ціў ра́ненымі (пара́ненымі) ты́сячу чалаве́к;

2. прил. ра́нены, пара́нены;

ра́неный бое́ц бы́стро поправля́лся ра́нены (пара́нены) бае́ц ху́тка папраўля́ўся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзе́йнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Рабіць што-н., займацца чым-н.

Д. рашуча.

2. чым. Кіраваць, валодаць чым-н.

Спартсмен удала дзейнічаў ракеткай.

Пасля ранення нага не дзейнічае.

3. на каго-што і без дап. Рабіць уплыў, уздзеянне, выклікаць якую-н. рэакцыю ў адказ.

Лякарства на яго станоўча дзейнічае.

Сонца згубна дзейнічае на жэньшэнь.

4. Быць спраўным (пра апараты, механізмы).

Механізм дзейнічае безадказна.

5. Мець сілу, абавязваць рабіць пэўным чынам.

Тут дзейнічаў даўні звычай.

◊

Дзейнічаць на нервы каму (разм.) — раздражняць каго-н.

|| зак. падзе́йнічаць, -аю, -аеш, -ае (да 3 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

pedał, ~u

м.

1. педаль;

pedał gazu — педаль газу; акселератар;

2. перан. жарт. нага;

3. груб. підар, гомасексуаліст; гамасек

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Нажні́цы 1 ’ножны, нажнічкі’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), нажэ́нкі, нажэ́нькі ’тс’ (Сцяшк. Сл.; Жд. 1), нажы́чкі ’тс’ (Нас.), нажэ́нцы ’тс’ (Бяльк.). Гл. ножны, ножніцы.

Нажні́цы 2 ’панажы ў кроснах’ (воран., Сцяшк. Сл.). Да нага́, нажны́ ’які прыводзіцца ў рух пры дапамозе ног’, параўн. нажна́я сту́па і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́льша 1 ’тоўстая нага, бядро’ (Шат., Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Касп.). Укр. кульша, рус. кульша ’тс’, польск. kulsza ’тс’. Запазычана з балтыйскіх дыялектаў, параўн. літ. kùišė ’бядро’ (Урбуціс, Baltistica, 5 (1), 62–63; Лаўчутэ, Балтизмы, 16).

Ку́льша 2 ’малая ўкладка снапоў’ (ДАБМ). Параўн. кульша 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БРУХАНО́ГІЯ МАЛЮ́СКІ, смаўжы,

гастраподы (Gastropoda),

клас беспазваночных жывёл тыпу малюскаў. 3 падкласы: пярэдняшчэлепныя (Prosobranchia), задняшчэлепныя (Opisthobranchia) і лёгачныя (Pulmonata). Каля 90 тыс. марскіх, прэснаводных і наземных відаў, каля палавіны з іх выкапнёвыя. На Беларусі 51 від, у т. л. 20 відаў наземных і 31 водных смаўжоў. Найб. пашыраны балацянікі, бітынія, жывародкі, вальваты, вінаградны смоўж, катушкі, слізнякі, хмызняковы смоўж.

Цела асіметрычнае, укрыта ракавінай розных памераў (выш. 0,5 мм — 70 см) і формаў (высокаканічныя, плоскаспіральныя, сподачкападобныя), складаецца з галавы, вантробнага мяшка са скурнай складкай-мантыяй, нагі. Галаву ўцягваюць у ракавіну. Нага з поўзальнай падэшвай; плаўнае слізганне па субстраце аблягчаецца сліззю. Органы дыхання — шчэлепы або лёгачныя мяшкі. Стрававальны тракт — рот з цёркай (радула), стрававод, страўнік са страўнікавай залозай, кішка з анальнай адтулінай. Сэрца мае жалудачак і 1—2 перадсэрдзі. Крывяносная сістэма незамкнёная, нерв. складаецца з 5 пар нерв. гангліяў (вузлоў). Ёсць органы зроку, раўнавагі, дотыку (шчупальцы), хім. адчувальнасці. Раздзельнаполыя або гермафрадыты; ганада адна, апладненне ўнутранае. Расліннаедныя, дэтрытаедныя, драпежнікі і паразіты. Водныя бруханогія малюскі — корм для рыб; удзельнічаюць у біял. ачышчэнні вадаёмаў, прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей. Некаторыя бруханогія малюскі — аб’ект промыслу, наземныя — шкоднікі с.-г. культур.

Бруханогія малюскі. Задняшчэлепныя: 1 — трытонія Хомберга; пярэдняшчэлепныя: 2 — тыгровая цыпрэя, 3 — мармуровая турба, 4 — гіганцкі стромбус; лёгачныя: 5 — блакітны смоўж.

т. 3, с. 271

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)