muzeum

н. музей;

muzeum sztuki nowoczesnej — музей сучаснага мастацтва

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

букле́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Друкаванае выданне падарункавага, даведачнага або рэкламнага характару на адным лісце, якое разгортваецца як шырма.

Б. «Літаратурны музей Янкі Купалы».

|| прым. букле́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

МУЗЕ́Й БАЯВО́Й САДРУ́ЖНАСЦІ БЕЛАРУ́СКІХ, РУ́СКІХ, ЛАТЫ́ШСКІХ І ЛІТО́ЎСКІХ ПАРТЫЗА́Н у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Адкрыты ў 1981 у г.п. Расоны Віцебскай вобл. Да 1990 філіял Бел. дзярж. музея гісторыі Вял. Айч. вайны. Пл. экспазіцыі 683 м², больш за 5,3 тыс. экспанатаў асн. фонду, 13 залаў (2000). Адна зала прысвечана кіраўніку Расонскага патрыят. падполля П.М.Машэраву, другая — падзеям перыяду станаўлення сав. улады на Расоншчыне, астатнія — падзеям часоў Вял. Айч. вайны. Экспазіцыя расказвае пра ход абарончых баёў у 1941, удзел землякоў у баях, арганізацыю падполля і партыз. руху ў Расонска-Асвейскім краі, дзейнасць падп. райкомаў, злачынствы акупантаў у партыз. краі, вызваленне рэгіёна ад захопнікаў. Асн. экспазіцыя распавядае пра сумесную барацьбу партызан Беларусі, Літвы, Латвіі і Расіі супраць фаш. захопнікаў.

т. 11, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

краязна́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да краязнаўства. Краязнаўчы музей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мінералагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мінералогіі. Мінералагічны музей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палеанталагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да палеанталогіі. Палеанталагічны музей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Hall of Fame [ˌhɔ:ləvˈfeɪm] n. за́ла сла́вы; пако́й-музе́й; пантэо́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гліптатэ́ка, ‑і, ДМ ‑тэцы, ж.

1. Калекцыя гліптаў.

2. Музей скульптуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антрапалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да антрапалогіі. Антрапалагічная літаратура. Антрапалагічны музей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Gedächtnisstätte f -, -n

1) па́мятнае ме́сца

2) музе́й; дом-музе́й (каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)