БАГДЭ́СКА (Bogdesko) Ілья Трафімавіч (20.4.1923, с. Батушаны, Малдова),

малдаўскі графік і жывапісец. Нар. мастак СССР (1963), правадз. чл. АМ СССР (1988). Вучыўся ў АМ у Ленінградзе (1945—51). Стварыў серыі ілюстрацый да твораў М.​В.​Гогаля, А.​С.​Пушкіна, І.​Крангэ, Эразма Ратэрдамскага, да нар. балады «Міярыца», станковую серыю «Мая Радзіма», каліграфічныя кампазіцыі ў розных відах прыкладной графікі.

І.Багдэска. Ілюстрацыя да малдаўскай народнай балады «Міярыца». 1967.

т. 2, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛАЗЕ́Я,

рака на ПнУ Рэспублікі Саха (Якуція). Даўж. 1590 км, пл. бас. 64,7 тыс. км². Утвараецца ў сутоках рэк Нелькан і Кадылчан на Алазейскім пласкагор’і. Цячэ па Калымскай нізіне, упадае 2 пратокамі ва Усх.-Сібірскае мора. Найбольшы прыток Расоха (злева). Ледастаў з канца вер. — пач. кастр. да канца мая — пач. чэрвеня. Сярэднегадавы расход у ніжнім цячэнні 300 м³/с. У бас. Алазеі больш за 24 тыс. азёраў.

т. 1, с. 226

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАВЕНЬЯ́К (Cavaignac) Луі Эжэн (15.10.1802, Парыж — 28.10.1857),

французскі ваен., паліт. і дзярж. дзеяч. Дывізійны генерал (1848). У арміі з 1824. Пад уплывам Ліп. рэвалюцыі 1830 стаў прыхільнікам рэсп. ладу. З 1832 удзельнічаў у заваяванні Алжыра, з лют. 1848 яго ваен. губернатар. З мая 1848 ваен. міністр, адначасова (да снеж. 1848) кіраўнік выканаўчай улады Франц. рэспублікі; кіраваў задушэннем Чэрв. паўстання 1848 у Парыжы. Дэп. парламента (1849—51).

т. 7, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́РЫ,

старажытны горад на ПнЗ Месапатаміі (цяпер г. Харан, Турцыя), паблізу якога 9.5.53 да н.э. адбылася бітва паміж рым. войскам М.​Краса (больш за 40 тыс. чал.) і парфянскім войскам пад камандаваннем Сурэны. Перавага парфян у конніцы прывяла да разгрому рым. авангарда і адступлення рымлян у К. 10 мая Крас забіты ў час перагавораў, а рэшткі рым. арміі (12—14 тыс. чал.) адступілі за р. Еўфрат.

Кары.

т. 8, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІР’Я́НАЎ Барыс Іванавіч (н. 21.7.1947, г. Гомель),

бел. харавы дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1988). Скончыў Бел. кансерваторыю (1972). З 1972 хормайстар, з 1995 гал. хормайстар Ансамбля песні і танца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Аўтар харавых аранжыровак арыг. песень бел. і рас. кампазітараў (у т. л. «Маша-Маруся», «Наш медсанбат» І.​Лучанка, «Армія мая», «Шчыт айчыны агнявы» Э.​Ханка, «Страявая паходная» А.​Чыркуна), бел. і рус. нар. песень.

т. 8, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАТУСЕ́ВІЧ Іван Іванавіч (1884, в. Лапаравічы Мінскага р-на — люты 1943),

адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. У 1941 служачы на Мінскім чыг. вузле, у пач. акупацыі Мінска стварыў з Ф.С.Кузняцовым падп. групу на вагонарамонтным з-дзе, з мая 1942 чл., з вер. сакратар Чыгуначнага падп. райкома КП(б)Б г. Мінска. 2.10.1942 арыштаваны, загінуў у фаш. засценках.

І.І.Матусевіч.

т. 10, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕГРЫ́Н, Негрын Лопес (Negrín Lopez) Хуан (3.2.1894, г. Лас-Пальмас, Іспанія — 14.11.1956), іспанскі паліт. і дзярж. дзеяч. Праф. фізіялогіі і анатоміі. З 1929 чл. Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі. У час Іспанскай рэвалюцыі 1931—39 дэп. картэсаў (з 1933). міністр фінансаў (з 1936), прэм’ер-міністр (з мая 1937) урада Нар. фронту, пазней і міністр абароны. У сак. 1939 эмігрыраваў, да 1945 лічыўся кіраўніком рэсп. ўрада Іспаніі ў эміграцыі.

т. 11, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКАЛЬФА́РА (Scalfaro) Оскар Луіджы (н. 9.9.1918, г. Навара, Італія),

італьянскі дзярж. і паліт. дзеяч. Скончыў Каталіцкі ун-т у Мілане. З 1948 дэп. парламента ад Хрысц.-дэмакр. партыі. У розныя гады займаў розныя пасады ў парламенце і ўрадзе, узначальваў міністэрствы транспарту і грамадз. авіяцыі, адукацыі; абіраўся нам. спікера ніжэйшай палаты парламента. У 1983—87 міністр унутр. спраў Італіі. З мая 1992 — прэзідэнт Італьян. Рэспублікі.

т. 14, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧА́РА,

рака ў Чыцінскай, Іркуцкай абласцях і Якуціі (Расія), левы прыток р. Алёкма (бас. р. Лена). Даўж. 851 км, пл. бас. 87,6 тыс. км². Пачынаецца на паўд. схіле хр. Кодар, цячэ па Чарскай катлавіне, перасякае хр. Кодар, утвараючы парог. Паводка з мая па верасень. Сярэдні расход вады 900 м³/с. Суднаходства на 416 км ад вусця. У бас. Ч. адзінае ў свеце радовішча чараіту.

т. 17, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШАНДА́ЛАЎ Юрый Абрамавіч (10.3.1923, г. Гомель — 16.4.1945),

Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1944). У Вял. Айч. вайну на фронце з мая 1942. Стралк. рота на чале з лейт. Ш. 16.4.1945 уклінілася ў абарону праціўніка каля в. Грос-Ноендорф (Германія), адбіла 4 контратакі ворага; у час апошняй контратакі Ш. з 2 байцамі падбіў 2 танкі; апынуўшыся ў акружэнні, адбіваўся да апошняга патрона і загінуў.

Ю.А.Шандалаў.

т. 17, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)