ГРАНІ́ЦА ДЗЯРЖА́ЎНАЯ, мяжа дзяржаўная,

лінія, якая вызначае межы дзяржаўнай тэрыторыі. Устанаўліваецца на падставе пагаднення паміж сумежнымі дзяржавамі пры дапамозе дэлімітацыі граніц з наступнай дэмаркацыяй граніц. Граніцы дзяржаўныя марскія аддзяляюць тэрытарыяльныя воды дзяржавы ад адкрытага мора ці ад тэр. вод інш. дзяржаў.

т. 5, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

skyline [ˈskaɪlaɪn] n.

1. ба́чны далягля́д; лі́нія далягля́ду; небасхі́л, небакра́й;

the London skyline небасхі́л над Ло́нданам

2. абры́сы (на фоне неба)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

yellow line [ˌjeləʊˈlaɪn] n. жо́ўтая лі́нія (паказвае, што паркоўка дазваляецца ненадоўга);

double yellow lines дзве жо́ўтыя лі́ніі (паказваюць, што паркоўкі няма)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПРАСТО́РАВАЯ КРЫВА́Я,

лінія, пункты якой не ляжаць у адной плоскасці. У дэкартавых каардынатах задаецца як перасячэнне 2 паверхняў F(x, y, z) = 0 і Φ(x, y, z) = 0 або ў параметрычнай форме: x = x(t), y = y(t), z = z(t).

т. 13, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ка́бельны спец. Kábel -;

ка́бельная лябёдка Ка́belwinde f -, -n;

ка́бельная лі́нія су́вязі Kábelleitung f -, -en), Kábellini¦e f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вілю́жка ’узор вязання’ (рэч., Мат. Гом.). Дэмінутыў да вілюга 1 (гл.). Параўн. укр. вилю́жка ’завілістая лінія арнаменту на яйках’; ’скрыўленне’, а таксама рус. валаг. вилю́шка ’завіліна’, хітрыкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эква́тар, ‑а, м.

Уяўная лінія, якая праходзіць вакол зямнога шэра на роўнай адлегласці ад абодвух полюсаў і падзяляе зямны шар (ці нябесную сферу) на Паўночнае і Паўднёвае паўшар’і. Грае май, Пояс сонечны выткаўшы За экватар даўжэй. Калачынскі. // Прылеглая да гэтай лініі мясцовасць.

•••

Магнітны экватар — лінія, якая злучае ўсе пункты Зямлі, дзе нахіленне роўна нулю.

Нябесны экватар — вялікі круг нябеснай сферы, які падзяляе яе на два паўшар’і, усе кропкі якога адыходзяць ад полюсаў свету на 90°.

[Лац. aequator ад aequus — роўны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПО (Pau),

горад на ПдЗ Францыі. Адм. ц. дэпартамента Ніжнія Пірэнеі і гіст. вобл. Беарн. Засн. ў 12 ст. Каля 100 тыс. ж. (2000). Вузел аўтадарог, чыг. вузел (лінія ў Іспанію праз перавал Сампорт). Прам-сць; маш.-буд., харч., тэкст., абутковая. Ун-т. Цэнтр турызму. Горнакліматычны курорт.

т. 12, с. 446

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

kropkowany

kropkowan|y

кропкамі, у кропкі; пункцірны;

linia ~a — пункцірная лінія

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

медыя́на, ‑ы, ж.

1. У геаметрыі — прамая лінія, якая злучае вяршыню вугла трохвугольніка з сярэдзінай процілеглай стараны.

2. У статыстыцы — велічыня, што знаходзіцца ўсярэдзіне рада велічынь, размешчаных па ўзрастаючай або сыходнай лініі.

[Ад лац. mediana — сярэдняя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)