гуцу́лы, ‑аў; адз. гуцул, ‑а, м.; гуцулка, ‑і, ДМ ‑лцы; мн. гуцулкі, ‑лак; ж.

Украінцы, якія жывуць у Карпатах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сокавыціска́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Апарат або прыстасаванне для выціскання соку з фруктаў, ягад і гародніны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сшыва́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Спец. Машына для брашуроўкі дротам аддрукаваных лістоў кнігі, часопіса і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обмы́лок разг.

1. (остаток мыла) змы́лак, -лка м.;

2. / обмы́лки ед. нет (мыльная вода) па́залкі, -лак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паліту́ра

(лац. politura = паліроўка)

1) спіртавы лак з дадаткам смалістага рэчыва для паліроўкі вырабаў з дрэва;

2) перан. глянец, бляск, наведзены паліраваннем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бу́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Хлеб з пшанічнай мукі; белы хлеб.

2. Тое, што і буханка.

|| памянш. бу́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. бу́лачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кабы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. гл. кабыла.

2. Драўляная падстаўка пад струны ў музычных інструментах (скрыпцы, балалайцы).

3. Адна з дзвюх пласцінак з калёсікамі ў кроснах, да якіх падвешваюцца ніты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́лка 1, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Птушка сямейства крумкачовых з чорным апярэннем. Угары, на голых ліпах, голасна і сварліва крычалі галкі. Шамякін.

га́лка 2, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Тое, што і галушка (у 1 знач.). [Андрэйка] адламаў ад скібкі хлеба кавалак мякішу і зляпіў галку. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непа́льцы, ‑аў; адз. непалец, ‑льца, м.; непалка, ‑і, ДМ ‑лцы; мн. непалкі, ‑лак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Непала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партуга́льцы, ‑аў; адз. партугалец, ‑льца, м.; партугалка, ‑і, ДМ ‑лцы; мн. партугалкі, ‑лак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Партугаліі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)