васьміпудо́вы, ‑ая, ‑ае.

Вагой восем пудоў. Васьміпудовы камень. // У які можна змясціць восем пудоў чаго‑н. Васьміпудовая скрыня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камене... (а таксама каменя...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову камень, напрыклад: каменеапрацоўчы, каменедрабілка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

літагра́фскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да літаграфіі, прызначаны для яе. Літаграфскі спосаб друкавання. Літаграфскі станок. Літаграфскі камень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жарнавы́, ‑ая, ‑ое і жо́рнавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да жорнаў, жарна, прызначаны для іх. Жарнавы камень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перашпурну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Разм. Шпурнуўшы, перакінуць цераз што‑н. Перашпурнуць камень цераз рэчку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аданталі́т

(н.-лац. odontolithos, ад гр. odus, -ontos = зуб + lithos = камень)

1) зубны камень;

2) бівень выкапнёвай жывёліны (маманта, мастадонта).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

milowy

мілевы;

słup (kamień) milowy — мілевы слуп (камень)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

szlifierski

1. шліфавальны;

kamień — шліфавальны камень;

2. тачыльны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЛІТА... (ад грэч. lithos камень), пачатковая частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да каменя, горных парод (напр., літаграфія, літалогія).

т. 9, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́МЕНЬО́ЛАТ,

геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1971). За 1,5 км на ПнЗ ад в. Васявічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. Валун сярэднезярністага граніту рапаківі. Даўж. 3,4 м, шыр. 2,5 м, выш. над паверхняй 1,5 м, глыб. залягання пад зямлёй каля 2 м, у абводзе 9,3 м, аб’ём 12 м³, маса каля 32 т. Прынесены ледавіком 200—120 тыс. г. назад з Выбаргскага масіву.

В.​Ф.​Вінакураў.

Камень-волат каля в. Васявічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобл.

т. 7, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)