Вышурэ́нне ’вышароўванне’, вымыванне з дапамогай жорсткай рэчы’ (Бяльк.). З вышараванне да шараваць (гл.) з пропускам суфікса, відавочна, для падкрэслівання аднаразовасці дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

радыетэрапі́я

(ад лац. radius = прамень + гр. therapeia = лячэнне)

лячэнне з дапамогай іанізуючых выпрамяненняў; выкарыстоўваецца пераважна пры злаякасных пухлінах.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

фітадыза́йнер

(ад гр. phyton = расліна + англ. designer = дызайнер)

спецыяліст па афармленню інтэр’ераў з дапамогай раслін (жывых і штучных).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

зва́жыць ​1, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

Вызначыць вагу каго‑, чаго‑н. з дапамогай вагаў; узважыць. Зважыць муку. // Адважыць пэўную колькасць чаго‑н. Зважыць паўкілаграма цукру.

зва́жыць ​2, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

Разм. Зрабіць уступку каму‑н.; уважыць. Умей зважыць старэйшаму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да шыны (у 1, 2 знач.); прызначаны для вырабу шын. Завод будуюць людзі шынны. Смагаровіч.

2. Спец. Які мае адносіны да шыны (у 3 знач.), робіцца, накладваецца з дапамогай шын. Шынная павязка.

3. Спец. Які складаецца з шын (у 4 знач.). Шынная магістраль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́кладка (БРС, КТС, Яруш.) ’тронак’ (Шатал.). Запазычанне з польск. okładka ’тс’ або самастойнае ўтварэнне ад акласці, акладу з дапамогай суф. ‑ка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квяту́рка ’прарэх (у штанах)’ (Шатал.). Няясна. Магчыма, да квет (гл.). Утворана з дапамогай суфікса ‑урка (Сцяцко, Афікс. наз., 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́кіліха ’тоўстая жанчына’ (Мат. Маг.). Няясна. Магчыма, да літ. kekė ’кісць, гронка, куча’ з дапамогай экспрэсіўнага суфікса ‑(л)іха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радзі́нка ’расліна, з дапамогай якой прыварожваюць каго-небудзь’ (Нар. Гом.). Суфіксальнае ўтварэнне ад род 1 (гл.), аднак, матывацыя непразрыстая.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грымірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

Накладваць грым з мэтай надання акцёру патрэбнага для яго ролі выгляду. Аднойчы пані Ванда грыміравала яго перад спектаклем, падводзіла бровы, далонь з алоўкам трымаючы перад хлопцавым тварам. Брыль. // пад каго або кім-чым. Надаваць каму‑н. з дапамогай грыму выгляд, аблічча каго‑н. Грыміраваць пад рыбака. Грыміраваць артыста клоўнам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)