1) вечназялёная дрэвавая або кустовая расліна сям. марэнавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках, насенне якой выкарыстоўваецца для прыгатавання асобага напітку; кафейнае дрэва;
2) тое, што ікава.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
э́лінг
(гал. helling)
1) збудаванне на беразе са спецыяльным нахільным фундаментам (стапелем), дзе закладваецца і будуецца корпус судна;
2) памяшканне для дырыжабляўіаэрастатаў;
3) памяшканне на воднай станцыі для захоўвання спартыўных суднаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛУЧА́ЙСКІ КАСЦЁЛ ЕЗУІ́ТАЎ,
помнік архітэктуры позняга барока і класіцызму ў в. Лучай Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Пабудаваны ў 1766—76 па фундацыі Т.Агінскага. Часткова перабудаваны ў 1-й пал. 19 ст. (зменена ордэрная пластыка і размаляваны інтэр’ер) Мураваная 2-нефавая 2-вежавая купальная базіліка з паўцыркульнай апсідай і трансептам. Гал. фасад фланкіруюць 3-ярусныя вежы, раскрапаваныя вуглавымі пілястрамі і нішамі, прарэзаныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі (часткова замураваны). Пры перабудове вежы былі завершаны цыліндрычнымі аб’ёмамі з купаламі. Гал. фасад, апсіду і трансепт увенчваюць трохвугольныя, лучковыя і фігурныя шчыты. Сцены касцёла раскрапаваны пілястрамі. Па перыметры будынка праходзіць карнізны пояс дарычнага ордэра. Інтэр’ер насычаны арх. пластыкай і размалёўкай у тэхніцы грызайль. Арнаментальным дэкорам запоўнены ўсе плоскасці сцен і перакрыццяў.
С.Г.Багласаў, Г.М.Ярмаленка.
Лучайскі касцёл езуітаў.Інтэр’ер Лучайскага касцёла езуітаў. Фрагмент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
а́ншпуг
(гал. handspaak)
1) драўляны або металічны рычаг для падымання- і перасоўвання грузаў на караблі;
2) драўляны кол, які ўтрымлівае палі ў патрэбным становішчы пры забіванні іх капром.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трап1
(гал. trap)
1) лесвіца на караблі; прыстаўная лесвіца для пасадкі ў самалёт і выхаду з яго;
2) спецыяльная лесвіца рознага прызначэння (напр. гімнастычны т., тэатральны т.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АСІПЕ́НКА (Алесь) (Аляксандр Харытонавіч; 7.9.1919, в. Пушкары Віцебскага р-на — 6.8.1994),
бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры БССР (1979). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1955). У Айч. вайну партызан. З 1966 гал. рэдактар час. «Маладосць», з 1972 гал. рэдактар сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм», у 1976—80 гал. рэдактар газ. «Літаратура і мастацтва». Першы зб. апавяданняў «Лёд растае» (1958). Асн. тэмы твораў — гераізм народа ў барацьбе з фашызмам, партыз. рух, пасляваен. аднаўленне (раман «Вогненны азімут», 1965; аповесці «Жыта», 1966; «Два дні і дзве ночы», 1976; апавяданні), жыццё вёскі і горада, сац.і маральна-этычныя праблемы (раманы «Непрыкаяны маладзік», 1971—80, Літ. прэмія імя І.Мележа 1981; «Лабірынты страху», 1992; аповесці «Дысертацыя», «Няроўнай дарогай», абедзве 1957; «Паплавы», 1958; «Абжыты кут», 1963; апавяданні). Па сцэнарыях Асіпенкі пастаўлены маст. фільмы «Пяцёра адважных» (1971), «Надзейны чалавек» (1975), «Кожны трэці» (1980, з Н.Сафаравым), тэлефільм «Ясь і Яніна» (1974, з С.Паляковым), дакумент. фільм «Трывогі першых птушак» (1986) іінш.
Тв.:
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1979;
Зб. твораў. Т. 1—3. Мн., 1989—90.
Літ.:
Быкаў В. Таленавітая аповесць // Полымя. 1964. №7;
Кухараў С. Акрыленасць душы // Полымя. 1979. № 9;
Савік Л. Падзеі, час, людзі // Полымя. 1981. № 1;
Грамадчанка Т. З увагай да звычайнага // Полымя. 1983. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ КАСЦЁЛ СЫМО́НА І АЛЕ́НЫ, Мінскі Чырвоны касцёл,
помнік архітэктуры неаготыкі з элементамі мадэрну ў Мінску на пл. Незалежнасці. Пабудаваны ў 1908—10 (арх. Т.Пайздэрскі, пры ўдзеле У.Марконі і Г.Гая) па фундацыі памешчыка са Случчыны Э.Вайніловіча і яго жонкі Алімпіі, якія ахвяравалі грошы на касцёл у гонар святых Сымона і Алены як помнік у памяць пра сваіх памерлых дзяцей. 3-нефавы 3-вежавы храм асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі з развітой паўцыліндрычнай апсідай. Цэнтр. неф і трансепт накрыты ўзаемна перпендыкулярнымі 2-схільнымі дахамі. Ядро кампазіцыі — высокая прамавугольная 4-ярусная вежа. Абапал алтарнай ч.гал. вежу дапаўняюць 2 невял. шатровыя вежы. З паўд.-зах. боку да гал. фасада прыбудавана 1-павярховая галерэя. Уваходы аформлены тамбурамі. Высокія шчыты фасадаў будынка аздоблены дэкарыраванымі арх. паясамі, машыкулямі іінш. Плоскасці сцен прарэзаны паўцыркульнымі высокімі рознавял. аконнымі праёмамі. Над уваходамі вокны-ружы. У маст. аздабленні памяшканняў вітражы (маст. Ф.Бруздовіч), люстры з медзі (маст. Г.Вашчанка). Над гал. парталам касцёла герб Вайніловічаў. У комплексе плябанія — мураваны 2-павярховы будынак і мураваная агароджа з брамай. З 1946 у будынку размяшчаліся кінастудыя «Беларусьфільм», з 1975 Дом кіно. З 1990 дзеючы касцёл. З 1999 пры касцёле працуе малая тэатр. зала бел.паэт.т-ра «Зніч».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІ́С (Aunis),
гістарычная вобласць на З Францыі, каля ўзбярэжжа Атлантычнага ак. Тэрыторыю займае ч. дэпартаментаў Прыморская Шаранта і Дзё-Сеўр. Пл. 2,9 тыс.км². Нас. 315 тыс.чал. (1982). Гал. горад — Ла-Рашэль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАН-КАНА́РЫЯ (Gran Canaria),
востраў у Атлантычным ак., у групе Канарскіх астравоў, тэр. Іспаніі. Пл. 1533 км². Выш. да 1949 м (г. Лос-Печас — Посадэ-лас-Ньевес). Гал. горад і порт — Лас-Пальмас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАТУ́Н,
горад на Пн Кітая, у паўн.ч.прав. Шаньсі. Каля 1 млн.ж. (1994). Вузел чыгунак. Адзін з гал. цэнтраў здабычы каменнага вугалю ў краіне. Буйныя маш.-буд.іцэм. з-ды.