цёплае паверхневае цячэнне Ціхага ак., каля паўд. і ўсх. берагоў Японіі, працяг Паўн. Пасатнага цячэння. Паўд.ч.шыр. каля 170 км, глыб. пранікнення да 700 м. Т-ра вады на паверхні ад 12 да 28 °C. Скорасць ад 0,9 да 2,9 км/гадз. Перанос вады каля Японіі 40—50 млн.м³/с, на Пд да 20—30 млн.м³/с. Утварае ў паўн.ч. Ціхага ак. сістэму цёплых цячэнняў. Каля 36°паўн. ш. і 150°усх. д. пераходзіць у Паўночна-Ціхаакіянскае цячэнне. Галіны К. пранікаюць у паўн. напрамку (вышэй за 40°паўн. ш.), сустракаюцца з халодным Курыльскім цячэннем і ўтвараюць шматлікія кругавароты. На У яго працягам з’яўляецца цёплае Аляскінскае цячэнне. Аказвае вялікі ўплыў на клімат, гідралагічныя і біял. ўмовы паўн.ч. Ціхага ак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Па́лка ’частка тонкага ствала або галіны, ачышчаная ад парасткаў’. Рус., укр.па́лка, ст.-рус.палъка, польск.pałka ’тс’. Пэўнай этымалогіі няма. Корш (у Праабражэнскага, 2, 9) мяркуе аб запазычанні са ст.-в.-ням.pfâl ’кол’ < лац.pālus ’тс’. Фасмер (3, 193) адхіляе гэту думку з-за розніцы ў значэнні, прыводзіць супастаўленне Младэнава (409) са ст.-в.-ням.spaltan ’расколваць’, ст.-інд.sphátaýati ’ён расколвае’, phálakam ’дошка’, phálati ’лопацца, трэскацца’. Іншыя версіі аб роднаснасці з паліць (Махэк, 429), таму што палкам надавалі цёмны колер з дапамогай агню ці таму што яны выкарыстоўваліся як паліва (Праабражэнскі, 2, 9 і наст.), і з палец (Брукнер, 391) менш верагодныя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераво́й (пэрэву͡ой), перево́іна ’тс’ (драг., ЛА, 4) ’лазовыя прывязкі саломы да пераплёту страхі’ (маляр., Нікан.), перавоіна ’вітка’ (рэч., ЛА, 4), пэрэвыны́и ’тс’ (Шушк.), пэрэвэ́йнікі ’галінкі хмызняку, якімі перавіваюць калкі плота’ (лун., Шатал.). Укр.переві́к ’распараныя галіны дрэў, якімі звязваюцца бярвенні’, валын.переві́й ’дышаль у плузе’, переві́йнык ’апоўзіны на стозе’, рус.дыял.перево́й ’пераплёт, буча з галін’, перево́йка ’пярэвітка’, польск.przewój ’перавітка, абвіванне’, серб.-харв.пре́вој ’павязка, перавязка, бінт’, славен.prevòj ’пасма валасоў; маток пражы’. Магчыма, прасл.*pervojь. Да пера- і віць (аснова *voi̯‑), параўн. з іншым вакалізмам перавіў ’пярэвітка’ (мсцісл., ЛА, 4) (гл.). Сюды ж перавіўкі ’вітка’ (ЛА, 4), перяві́ўкі, пераві́ўкі, піряві́ўкі ’пярэвітка’ (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́ўзіна, поўз ты, поўзіньне, пэвзіны, ту́зыны, паўзнік, паўзе, поўзя ’апоўзіны на саламяных стрэхах ці на стагах’ (Мат., Сержп., Дразд., Выг. дыс., Мат. Гом., Сл. Брэс., Шатал.; добруш., ЛА, 2), ’лата (на страсе)’ (Скарбы), ’жэрдкі для замацавання саламянай страхі’ (ваўк., гродз., Сл. ПЗБ), поўз інеі, паўліны, псіўзье ’апоўзіны на стозе, на страсе’ (ТС), паўзе ’жэрдзі’ (Сцяшк. Сл.), паўзнік ’галіны’ (ганц., Сл. ПЗБ), поўзіна ’дубец, галіна’ (Сцяшк. Сл.), по́ўзіпи ’рубель’ (бых., бабр., нараўл., Працы IM, 7). Прасл.*po‑озь, *pchOZъ (< *vęzati, гл. вязаць). параўн. укр.паву з, павзіна, польск.pawąz, pawąz, чэш.pavuz, дыял.ρόζο, ρύζα. славац.ρανίιζ, славен.ρανοζ(α) ’рубель для прыціскання снапоў, саломы’. Збліжэнне з апаўзаць (гл. апоўзіны) — другаснае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
біфурка́цыя
(лац. bifurcatio = раздваенне)
1) раздзяленне ракі на дзве пратокі, якія ўпадаюць у розныя басейны;
2) падзел трубчастага органа на дзве галіны, напр. трахеі на дзве бронхі;
3) падзел старшых класаў сярэдняй школы на два патокі, напрамкі ў навучанні, напр. на гуманітарны і матэматычны (параўн.поліфуркацыя).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гісто́рыя
(лац. historia, ад гр. historia)
1) працэс развіцця прыроды і грамадства;
2) навука аб развіцці чалавечага грамадства (напр. г. Беларусі);
3) навука, якая вывучае паслядоўнае развіццё якой-н.галіны ведаў (напр. г. літаратуры, г. тэатра);
4) апавяданне (напр. забаўная г.);
5) здарэнне, выпадак (напр. непрыемная г.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
экано́міка
(гр. oikonomike, ад oikos = жыллё + nomos = закон)
1) сукупнасць вытворчых адносін на пэўным этапе развіцця грамадства;
2) народная гаспадарка краіны, вобласці, раёна, якой-н.галіны грамадскай дзейнасці (напр. э. Беларусі, э. гандлю);
3) навуковая дысцыпліна, якая вывучае тую ці іншую галіну гаспадаркі (напр. э. бульбаводства).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
у сярэдняй частцы Польшчы. Пл. 3788 км², нас. 2419,6 тыс.чал. (1992). У гарадах 88,8% насельніцтва. Адм. ц. — г.Варшава. Займае Варшаўскую катлавіну ў цэнтры Мазавецкай нізіны.
Рэльеф нізінны з участкамі марэннай раўніны і шырокімі далінамі. Найб.выш. да 200 м над узр. м. Клімат умерана кантынентальны, сярэднія т-ры студз. -3,5 °C, ліп. 18—19,2 °C, ападкаў 560—600 мм за год. Рэкі — Вісла з нізоўямі Нарава; воз. Зягжынскае. Пад лесам каля 19% тэр., на З — Кампіноская пушча. Гаспадарка прамысл. кірунку. Развіты маш.-буд. і металаапр., вылучаюцца электратэхн. і электронная, харч., фармацэўтычная, хім., металургічная і паліграф.галіны прам-сці. Найб.прамысл. цэнтры: Варшава, Прушкаў, Пясечна, Гродзіск-Мазавецкі і інш. Вырошчваюць агародніну, садавіну, клубніцы, жыта, бульбу. Гадуюць свіней, птушак, пушных звяроў, разводзяць тутавага шаўкапрада. Турызм. Курорт Канстанцін-Азёрна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НДХРА-ПРА́ДЭШ,
штат на ПдУ Індыі. Пл. 276,8 тыс.км², нас. 66,5 млн.чал. (1991), пераважна андхра (тэлугу); гарадскога 20%. Адм. цэнтр — Хайдарабад, буйныя гарады: Вішакхапатнам, Віджаявада. Займае прыбярэжную нізіну ўздоўж Бенгальскага заліва, частку пласкагор’я Дэкан і гор Усх. Гаты (выш. да 1680 м). Клімат вільготны, трапічны, мусонны на ўзбярэжжы (1500 мм ападкаў за год), ва ўнутр. раёнах з засушлівай зімой (ападкаў 500—850 мм за год). Адзін з асн.с.-г. штатаў Індыі. Гал.с.-г. культуры: рыс, тытунь, клешчавіна, кенаф, цукр. трыснёг, таксама вырошчваюць проса, арахіс, бавоўнік і інш. У жывёлагадоўлі пераважае авечкагадоўля. Традыцыйныя галіны прам-сці — тытунёвая, цукровая. Развіты горназдабыўная (каменны вугаль, слюды, хрызалітавы азбест, барыты, вапнякі, буд. матэрыялы, жал. і марганцавая руды, храміты, свінец), металург., хім., маш.-буд.прам-сць. Транспарт чыг., марскі (гал. порт Вішакхапатнам), аўтамабільны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЗАДХО́ДНЫЯ ТЭХНАЛО́ГІІ,
сукупнасць тэхнал. сродкаў і працэсаў, якія прадугледжваюць максімальна поўнае выкарыстанне ў працэсе вытв-сці сыравінных і паліўна-энергет. рэсурсаў і выключаюць адходы; экалагічная стратэгія ўсёй прам-сці і с.-г. вытв-сці. Безадходныя тэхналогіі накіраваны на стварэнне экалагізаваных цыклаў безадходнай вытворчасці, падобных да прыродных працэсаў у біясферы. Асн. кірункі развіцця безадходных тэхналогій: комплекснае выкарыстанне сыравіны і матэрыялаў, стварэнне замкнёных цыклаў вытв-сці без скідвання сцёкавых водаў і выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў, улоўліванне і утылізацыя адходаў. Безадходныя тэхналогіі могуць быць эканамічна нявыгаднымі для адной вытв-сці або галіны прам-сці, але па сукупнасці вынікаў іх выкарыстанне можа даваць вял. станоўчы эфект.
Літ.:
Никитин Д.П., Новиков Ю.В. Окружающая среда и человек. 2 изд. М., 1986;
Сохранение окружающей среды на основе безотходного производства. Л., 1977;