1. Стварыць адносіны роднасці паміж кім‑н. Парадніць адну сям’ю з другой.
2. Зблізіць, устанавіць адносіны ўзаемаразумення. Шматвяковая сумесная барацьба рускага, украінскага і беларускага народаў за сваю незалежнасць, за сваю культуру, мову, веру і звычаі парадніла гэтыя народы.«Беларусь».Гэта слова [камунізм] людзей аб’яднала І сардэчна навек парадніла.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узбро́ены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад узброіць.
2.узнач.прым. Які мае пры сабе зброю. Узброены атрад. Узброеная варта. □ З машыны выйшаў узброены чалавек у вайсковай форме.Чарнышэвіч.
3.узнач.прым. Які ажыццяўляецца са зброяй у руках. Узброенае паўстанне. Узброеная барацьба.
•••
Узброены нейтралітэтгл. нейтралітэт.
Узброены да зубоў — вельмі добра ўзброены.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Überwurfm -(e)s, -würfe
1) по́крыва, накі́дка, пакрыва́ла
2) тэх. бу́кса, уту́лка
3) кідо́к це́раз сябе́ (барацьба)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Wíndmühlef -, -n
1) вятра́к, ветраны́ млын;
ein Kampf gégen ~nперан.барацьба́ з ветрака́мі
2) вярту́шка (цацка)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
класі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Створаны класікам, класікамі (у 1 знач.); узорны, дасканалы. Паэма «Новая зямля» Я. Коласа справядліва лічыцца класічным тварам беларускай літаратуры.Шкраба.Руская класічная літаратура велічна тым, што з’яўлялася люстрам рэвалюцыі.Пшыркоў.// Тыповы, асабліва характэрны. Класічны прыклад. Беларусь — краіна класічнай партызанскай барацьбы. □ [Купала] стварыў класічныя ўзоры лірыкі, ліра-эпічнай паэмы.Івашын.//Разм. Лепшы ў сваім родзе; выдатны. Класічны падарунак.
2. Які мае адносіны да класіцызму (у 1 знач.), уласцівы паслядоўнікам гэтага напрамку. Класічная паэма.
3. Які мае адносіны да старажытных грэкаў і рымлян; антычны. Класічная грэчаская мова. Класічная антычная літаратура.// Звязаны з вывучэннем антычных моў і літаратуры. Класічнае аддзяленне філалагічнага факультэта. Класічная адукацыя. Класічная гімназія.
4. Які адпавядае ідэалу хараства ў рымлян і грэкаў; правільны. Класічны профіль. Класічны нос.
•••
Класічная барацьбагл.барацьба (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АМСТЭРДА́МСКІ ІНТЭРНАЦЫЯНА́Л ПРАФСАЮ́ЗАЎ, Міжнародная федэрацыя прафсаюзаў,
міжнар. аб’яднанне рэфармісцкіх прафсаюзаў у 1919—45. Створаны на кангрэсе ў Амстэрдаме. Гал. мэты: развіццё міжнар.сац. заканадаўства, барацьба з мілітарызмам і рэакцыяй, падтрымка міжнар.прафс. дзеянняў. Кіраўнікі Амстэрдамскага інтэрнацыянала прафсаюзаў рэалізоўвалі ў прафс. руху палітыку с.-д. партый, якія належалі да Інтэрнацыянала 2-га. Амстэрдамскі інтэрнацыянал прафсаюзаў аб’ядноўваў пераважна прафцэнтры краін Зах. Еўропы (14 краін, 17 738 тыс.чал. у 1919; 26 краін, 19 425 тыс.чал. у 1937). Распушчаны пасля стварэння Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў.
аўстрыйскі акцёр. З 1855 працаваў у правінцыяльных т-рах, з 1858 — у «Бургтэатры» ў Вене. Сярод роляў: Франц, Вурм («Разбойнікі», «Каварства і каханне» Ф.Шылера), Яга, Рычард III, Палоній, Шэйлак («Атэла», «Рычард III», «Гамлет», «Венецыянскі купец» У.Шэкспіра), Мефістофель («Фауст» І.В.Гётэ), епіскап Нікалас («Барацьба за прастол» Г.Ібсена) і інш. У ролях цынічных ліхадзеяў, крывадушнікаў і разбойнікаў імкнуўся паказаць вытокі зла. Вял. значэнне надаваў знешняй і ўнутр. выразнасці, моўнай характарыстыцы вобраза, дакладнасці індывід. партрэтаў.