1. Уласцівасць рабога. Брычка аддалялася. Рабізна сонечных плям скакала па ёй, па конях, па людзях, якіх нельга ўжо было адрозніць адзін ад аднаго.Караткевіч.
2. Лёгкае хваляванне воднай паверхні. Ад лёгкага ветрыку на возеры прабягае дрыготкая рабізна.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
счы́сціць, счышчу, счысціш, счысціць; зак., што.
Зняць чысткай тое, што пакрывае ці забруджвае паверхню чаго‑н. Счысцілі [салдаты] суконкай пыл з ботаў, падцягнуліся, агледзелі адзінаднаго.Хомчанка.Пад туфелькамі храбусцеў мяккі сняжок, які яшчэ не паспелі счысціць з тратуараў.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпурля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
Разм.
1.чым. Кідацца чым‑н. адзін у аднаго. [Вучні] цягалі цяжкія кашы бульбы да буртоў, рагаталі, спявалі, шпурляліся грудкамі.Дуброўскі.// Кідаць што‑н. Вецер злосна шпурляецца Ў твары сухімі лістамі.Панчанка.
2.Зал.да шпурляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАЛЁКАЯ СУ́ВЯЗЬ, міжгародняя сувязь,
від тэлефонна-тэлеграфнай сувязі паміж карэспандэнтамі, якія знаходзяцца на далёкай (практычна неабмежаванай) адлегласці адзін ад аднаго. Адначасовая перадача тэлеф., тэлегр., фотатэлегр., тэлевізійных і інш. сігналаў ажыццяўляецца па паветраных, кабельных, радыёрэлейных, спадарожнікавых і інш. лініях сувязі (гл.Многаканальная сувязь). Для кампенсацыі затухання сігналаў на асобных участках ліній устанаўліваюць узмацняльныя пункты або прамежкавыя (рэтрансляцыйныя) станцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙКІДО́ (яп.літар. шлях спасціжэння гармоніі),
разнавіднасць самаабароны без зброі. Адзін з найб. складаных у асваенні відаў адзінаборстваў усходніх. Сучасная сістэма айкідо створана яп. майстрам Марыхеі Уешыба (1883—1969). Прыёмы разлічаны на адбіццё нападу аднаго ці некалькіх праціўнікаў. Атакуючых прыёмаў ці дзеянняў у айкідо няма, таму спарт. спаборніцтвы не праводзяцца. На Беларусі развіваецца з пач. 1980-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮКСМЕ́ТР (ад лац. lux святло + ...метр),
прылада для вымярэння асветленасці, адзін з відаў фатометраў. Бываюць фотаэл. і візуальныя.
Фотаэл. Л. складаецца з фотаэлемента і мікраамперметра (гальванометра), праградуіраванага ў люксах. Візуальны Л. заснаваны на ўраўноўванні з візуальным кантролем яркасці двух сумежных палёў, асветленасць аднаго з якіх вымяраецца, а другога вядома і ўзнаўляецца з дапамогай унутр. крыніцы святла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАЛУ́ЧАНЫЯ ЛІ́КІ, камплексна спалучаныя лікі, два камплексныя лікі, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго толькі знакам уяўнай часткі:
і
. Сума і здабытак С.л. — сапраўдныя лікі. Калі z з’яўляецца коранем мнагаскладу з сапраўднымі каэфіцыентамі, то таксама з’яўляецца коранем таго ж мнагаскладу і мае такую ж кратнасць, што і z.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зліпа́цца, ‑аецца; незак.
1. Злучацца адзін з адным, прыліпаць адзін да аднаго. Лісты паперы зліпаюцца. □ Валасы [Сцяпана] .. былі вільготныя і зліпаліся, ад усяго цела ішла пара.Чарнышэвіч.
2. Закрывацца, заплюшчвацца ад вялікага жадання спаць (пра вочы, павекі). [Сцёпку] так моцна захацелася спаць, што вочы яго пачалі зліпацца самі.Колас.Віктар раз-пораз з натугай расплюшчваў вочы: павекі зліпаліся, былі цяжкія і непаслухмяныя.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ненасы́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якога цяжка накарміць; пражэрлівы. Ненасытны звер.
2.перан. Які не можа здаволіцца дасягнутым, тым, што мае; прагны. Я быў ненасытны ў сваёй творчасці і захапляўся адначасова стварэннем у адной п’есе некалькіх характараў, не падобных адзін на аднаго і процілеглых адзін аднаму.Сяргейчык.Багацелі год ад году Ненасытныя паны, Бо схавалі ад народа Шчасце з Праўдаю яны.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
erkénnen*
1.vt
1) пазнава́ць, спазнава́ць
2) усведамля́ць (сваю віну, памылку)
2.~, sich пазна́ць адзі́наднаго́
3.юрыд. выно́сіць прыгаво́р, пастанаўля́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)