СМУ (строи́тельно-монта́жное управле́ние) БМУ (будаўні́ча-манта́жнае ўпраўле́нне).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Майстра́т ’магістрат’ майстратовы ’магістраты’ (Нас.), суч. бел. магістра́т ’гарадское ўпраўленне ў некаторых зах.-еўрап. краінах’, ’будынак, дзе яно размяшчаецца’; ’выбарнае ўпраўленне ў гарадах Расіі, якое ведала судовымі і падатковымі справамі’. Ст.-бел. маистратъ, маистратусъ, магистратъ ’улада, магістрат’ запазычана са ст.-польск. magistrat, якое з лац. magistratus (Булыка, Запазыч., 194).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kapitanat, ~u

м. партовае ўпраўленне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

политуправле́ние (полити́ческое управле́ние) ист. палітупраўле́нне, -ння ср. (паліты́чнае ўпраўле́нне).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

CIA [ˌsi:aɪˈeɪ] (скар. ад Central Intelligence Agency) ЦРУ, Цэнтра́льнае разве́двальнае ўпраўле́нне (ЗША)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

FBI [ˌefbi:ˈaɪ] (скар. ад Federal Bureau of Investigation) ЦРУ, Цэнтра́льнае разве́двальнае ўпраўле́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АДПУ ист. (Аб’ядна́нае дзяржа́ўнае паліты́чнае ўпраўле́нне) ОГПУ (Объединённое госуда́рственное полити́ческое управле́ние)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДПУ нескл., ср., ист. (Дзяржа́ўнае паліты́чнае ўпраўле́нне) ГПУ (Госуда́рственное полити́ческое управле́ние)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інтэнда́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інтэнданцтва, да інтэнданта. Інтэнданцкія абавязкі. Інтэнданцкае ўпраўленне. Інтэнданцкі склад.

•••

Інтэнданцкая служба гл. служба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магістра́т, ‑а, М ‑раце, м.

1. Гарадской ўпраўленне ў некаторых заходнееўрапейскіх краінах, а таксама будынак, у якім яно размяшчаецца.

2. Выбарнае ўпраўленне ў гарадах Расіі, ад Пятра І да 1885 г., якое ведала судова-адміністрацыйнымі і падатковымі справамі.

3. Гіст. Дзяржаўная пасада (консула, трыбуна і пад.) у Старажытным Рыме. // Асоба, якая займала гэту пасаду.

[Ад лац. magistratus — улада, кіраўніцтва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)