перадаві́к, ‑а, м.

Той, хто дасягнуў найлепшых вынікаў у якой‑н. дзейнасці, паказвае ўзоры сацыялістычных адносін да працы. Перадавік вытворчасці. Перадавікі ў сацыялістычным спаборніцтве. □ Вопыт перадавікоў — здабытак агульны. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ска́нсэн

(шв. skansen)

этнаграфічны музей пад адкрытым небам, дзе экспануюцца ўзоры народных будынкаў і прылад працы пэўнага рэгіёна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

разьбя́рства, ‑а, н.

Разьбярская справа. А па баках [сцэны] таксама ўзоры .. разьбярства [Чарэпкі]: рабочы высока ўзняў молат па-над зямлёй... Барашка. Знойдзеная іконка — сапраўдны шэдэўр разьбярства па каменю — сведка сувязі Полацка з Візантыяй. Штыхаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Труі́зна ‘труцізна’ (Нас., Некр. і Байк., Ян.), ‘вельмі дрэнны чалавек’ (брагін., З нар. сл.). Вытворнае ад труіць (гл.) па ўзоры труцізна, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трубе́ц экспр. ‘канец, капцы’ (ТС). Утворана на базе труба1 ‘гібель, пагібель’ пры дапамозе размоўнага “зневажальнага” суф. ‑ец, магчыма, па ўзоры канец, капец ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

floral

[ˈflɔrəl]

adj.

1) з кве́так, кве́тачны (адэкалён)

floral decorations — дэкара́цыі з кве́так

2) квяці́сты, у кве́ткі

floral patterns — квяці́стыя ўзо́ры, з узо́рам у кве́ткі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Трыкра́ска ‘фіялка, браткі, Viola tricolor L.’ (Ласт.). Да тры (гл.), параўн. трайцвет ‘тс’ і кра́ска1 ‘кветка’ (гл.); магчыма, штучна створаная назва па ўзоры лацінскай наменклатуры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gemstert

a

1) квяці́сты, узо́рысты, у малю́нках

~er Stoff — матэ́рыя з квяці́стым узо́рам

2) падабра́ны па ўзо́ры

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Тычаны́ ‘трыножнік для падвешвання калыскі’ (Касп.). Суфіксальнае ўтварэнне ад тыч (гл.) у мн. л. па ўзоры стаяны́ ‘стаякі’ і іншых назваў прыстасаванняў, што складаюцца з аднародных частак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траю́радны ‘родны ў трэцім калене’ (ТСБМ, Пан., Брасл. сл.): лапаць боту траюрадны пляменнік (Юрч. Крыл.). Да трое і род (гл.) па ўзоры дваюрадны (Фасмер 4, 107; ЭСБМ 3, 131).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)