Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДУКЦЫ́ЙНЫ ПАСКАРА́ЛЬНІК,
паскаральнік зараджаных часціц віхравым эл. полем, якое ствараецца пераменным у часе магн. патокам, што пранізвае арбіту часціц. Адрозніваюць І.п. цыклічны (бэтатрон), у якім часціцы рухаюцца ў магн. полі па траекторыях, блізкіх да акружнасці, а магн. паток пранізвае гэту акружнасць, і лінейны І. п. (часціцы рухаюцца амаль прамалінейна, а кольцападобны імпульснымагн. паток ахоплівае траекторыю).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НКЕР (ням. Anker літар. якар),
1) дэталь гадзіннікавага механізма (вагальная вілка) — прамежкавае звяно паміж маятнікам ці балансірам (у залежнасці ад тыпу гадзінніка) і спускавым колам. Забяспечвае раўнамерны ход гадзіннікавага механізма.
2) Дэталь для змацавання частак збудаванняў або машын (напр., анкерная пліта, анкерны болт і інш.).
Да арт.Анкер. Анкерны ход гадзінніка: 1 — імпульсны камень; 2 — падвойны ролік; 3 — анкер, ці анкерная вілка; 4 — палеты, ці штыфты, анкера; 5 — анкернае кола.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНУЛАМЕ́ТРЫЯ (ад лац. granulum зярнятка + ...метрыя), грануламетрычны аналіз, механічны аналіз,
сукупнасць прыёмаў вызначэння наяўнасці розных па велічыні фракцый зерняў у асадкавых горных пародах, карысных выкапнях, глебах і штучных матэрыялах. Выкарыстоўваецца ў геалогіі для класіфікацыі, вызначэння калектарскіх уласцівасцей пластоў, умоў утварэння парод і інш., горнай справе — для ацэнкі якасці горнай масы, вынікаў узрыўных работ, пры абагачэнні карысных выкапняў, у грунтазнаўстве, інж. геалогіі і інш. Адрозніваюць метады дыферэнцыяльныя (метад планіметрыі і мікраскапічны аналіз з мадыфікацыямі — метад сканіравання, імпульсны, кандуктаметрычны) і інтэгральныя (сітавы і гідраўлічны аналізы). Вынікі грануламетрыі адлюстроўваюць у выглядзе лічбавых табліц або графічна. Найб. пашыраныя графікі гістаграмы, кумулятыўныя крывыя і крывыя размеркавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛЬТЫВІБРА́ТАР (ад мульты... + вібратар),
двухкаскадны імпульсныгенератар, які стварае разрыўныя ваганні амаль прамавугольнай формы. Выкарыстоўваецца як генератар імпульсаў, дзялільнік частаты, бескантактны пераключальнік у радыёлакацыі, аўтаматыцы, вымяральнай і выліч. тэхніцы і інш.
Вырабляецца на электронных лямпах, транзістарах (найб. пашырана), тырыстарах і інтэгральных мікрасхемах. Можа працаваць у неперарыўным ці чакальным рэжымах генерацыі. У чакальным рэжыме (затарможаны М., аднавібратар, спускавое прыстасаванне, кіпрэле) М выкарыстоўваецца як фарміравальнік імпульсаў, для затрымкі імпульсаў, а таксама для шыротна-імпульснай і фазава-імпульснай мадуляцыі ваганняў і інш. Існуюць мнагафазныя (л-фазныя) М., якія генерыруюць паслядоўнасць n зрушаных у часе і прасторы імпульсаў і выкарыстоўваюцца ў многаканальных сістэмах адбору, перадачы і пераўтварэння інфармацыі. Гл. таксама Імпульсная тэхніка.
Схема сіметрычнага мультывібратара (а) і сігналы (б), што ім генерыруюцца: Tp1, Tp2 — транзістары; C1, C2 — кандэнсатары; R1—R4 — рэзістары; E — напружанне крыніцы сілкавання; UK — напружанне на калектары (выхадны сігнал); T — перыяд ваганняў; T1, T2 — працягласць рабочых тактаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗРА́ДНІКэлектрычны,
прыстасаванне (апарат, прылада) у выглядзе 2 ці некалькіх электродаў, раздзеленых дыэлектрычным прамежкам (паветрам, газам, цвёрдым целам). Пры павышэнні напружання да пэўнага (прабойнага) значэння прамежак паміж электродамі прабіваецца эл. разрадамі, што прадухіляе ў эл. абсталяванні прабой ізаляцыі паміж праваднікамі.
Вентыльны Р. мае шэраг іскравых прамежкаў, паслядоўна з якімі ўключаны нелінейныя рэзістары; прызначаны для аховы ізаляцыі электраабсталявання ад атм. і камутацыйных перанапружанняў. У трубчастым Р. іскравы прамежак размешчаны ў канале трубкі, зробленай з ізаляцыйнага газагенерыруючага матэрыялу (газ, вылучаны пры разрадзе, гасіць дугу). Трубчасты Р.: выкарыстоўваецца ў асн. для аховы паветраных ЛЭП ад перанапружанняў. Існуюць таксама Р.: газавы (для аховы апаратуры правадной сувязі), імпульсны (у імпульсных прыладах), кіравальны (у імпульсных мадулятарах), рэзанансны (у антэнных камутатарах радыёлакацыйных станцый) і інш.
Разраднікі: а — вентыльны (1 — разрадныя іскравыя прамежкі; 2 — ізалюючыя дыскі); б — фібрабакелітавы трубчасты (1 — пробка са стальным каўпаком; 2 — электрод, 3, 4 — фібравая і гетынаксавая трубкі); в — кіравальны іскравы (1 — кіроўны электрод; 2 — асноўныя электроды).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
udarowy
udarow|y
1.мед. апаплексічны;
2.фіз.імпульсны; ударны;
wiertarka ~a — бурыльны малаток
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ФРАНК Ілья Міхайлавіч (23.10.1908, С.-Пецярбург — 22.6.1990),
расійскі фізік, стваральнік навук. школы па фізіцы. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. 1946). Брат Г.М.Франка. Скончыў Маскоўскі ун-т (1930). З 1930 у Дзярж. аптычным ін-це, у 1934—70 у Фіз. ін-це АНСССР (з 1947 заг. лабараторыі). З 1957 дырэктар Лабараторыі нейтроннай фізікі Аб’яднанага ін-та ядз. даследаванняў у г. Дубна. Адначасова з 1940 праф. Маскоўскага ун-та, з 1971 заг. лабараторыі Ін-та ядз. даследаванняў АНСССР. Навук. працы па фіз. оптыцы, ядз. і нейтроннай фізіцы. Разам з І.Я.Тамам распрацаваў тэорыю Чаранкова—Вавілава выпрамянення (1937). Стварыў тэорыю складанага і анамальнага эфекту Доплера ў пераламляльным асяроддзі (1942—47). Даследаваў перанос і размнажэнне нейтронаў у гетэрагенных уран-графітавых сістэмах, прапанаваў імпульсны метад даследавання ўласцівасцей цеплавых нейтронаў, адкрыў эфект іх дыфузійнага ахаладжэння (1955). Залаты медаль імя Вавілава АНСССР (1979). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1954, 1971. Нобелеўская прэмія 1958 (з П.А.Чаранковым і Тамам).
Тв.:
Нобелевские лекции. М., 1960 (разам з П.А.Чаранковым, І.Я.Тамам);
Физика ядра и атомная энергия. М., 1968;
Излучение Вавилова—Черенкова: Вопр. теории. М., 1988.
Літ.:
И.М.Франк. М., 1979;
И.М.Франк: К 90-летию со дня рождения. Дубна, 1998.