Маньілгун’ (Мікуц.). Да мані́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

liar

[ˈlaɪr]

n.

хлус -а́ m., маню́ка -і m. & f.; ілгу́н -а́ m., ілгу́ньня f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Lügenmaul n -(e)s, -mäuler разм. хлус, ілгу́н, маню́ка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Падлыга́йла ’які дапамагае ілгаць’ (Нас.), падлы́жнікпадлізлівы, угодлівы чалавек’ (Чачот). Рус. падлыгалаілгун’. Да *падлыгаць < лыгаць. Гл. лыга 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лгун ілгу́н, род. ілгуна́ м., (после гласных) лгун, род. лгуна́ м., хлус, род. хлу́са м., маню́ка, -кі м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Маню́к ’хлус, ілгун’ (лях., Сл. ПЗБ), маню́ка ’тс’ (ТСБМ, Яруш., Сцяшк., Шат., Нар. Гом., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; глус., докш., Мат. Янк.). Беларускае. Да мані́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

браху́н, ‑а, м.

Разм. пагард. Ілгун, хлус, манюка; паклёпнік, нагаворшчык. [Васіль Ціханавіч:] — Гітлераўцы пішуць, што ўзялі Маскву, Ленінград. Нават да таго, брахуны, дадумаліся, што абвясцілі, каб бралі прапускі, хто хоча ехаць у Маскву... Сіўцоў. // Той, хто любіць вельмі шмат, без меры гаварыць; балбатун, лапатун. З брахні не мруць, ды брахунам веры не даюць. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Муця́р, мутя́р, мутіэр, муцяры́ско ’хлус, ілгун’ (Выг. дыс.; бяроз., Шатал.; пруж., Сл. ПЗБ; драг., Лучыц-Федарэц). Да муці́ць (гл.). Аб суфіксе ‑яр гл. Сцяцко, Афікс. наз., 29–30.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГАЛЬДО́НІ ((Goldoni) Карла) (25.2.1707, г. Венецыя, Італія — 6.2.1793),

італьянскі драматург. Стваральнік італьян. рэаліст. камедыі. Скончыў Падуанскі ун-т (1731). З 1734 працаваў драматургам у т-рах. Імправізаванай камедыі дэль артэ супрацьпаставіў драматургію з рэальнымі характарамі і зместам. Яго п’есы — камедыі тагачасных нораваў («камедыі характараў») і камедыі з нар. жыцця на венецыянскім дыялекце. Папулярнасць Гальдоні прынесла вершаваная трагікамедыя «Велізарый» (1734). У 1738—42 напісаў некалькі камедый на традыц. сюжэты («Збяднелы гандляр» і інш.); першая цалкам арыгінальная — «Ветлівая кабета» (1743). У 1748—50 стварыў камедыі «Венецыянскія блізняты», «Хітрая ўдава», «Кавалер і дама, або Чычысбей», «Сям’я прадаўца антыкварыяту», «Добрая жонка» і інш. У 1750—51 напісаў і паставіў 16 камедый, найб. удалыя «Камічны тэатр», «Кавярня», «Ілгун», «Сапраўдны сябар», «Сумленны авантурыст», «Жаночыя плёткі» і інш. У 1752—53 на тэатр. сцэне з’явіліся п’есы «Мальер», «Землеўладальнік», «Гаспадыня атэля» і інш. У 1753—56 працаваў у т-ры Сан-Лука (цяпер т-р Гальдоні) у Венецыі. Творы гэтага перыяду адзначаны сцэнічнымі і стылістычнымі эксперыментамі («Персідская трылогія», «Англійскі філосаф», «Тэрэнцый», «Тарквата Таса», «Пляц у Венецыі Камп’ела» і інш). У канцы 1750-х г. напісаў лепшыя свае камедыі: «Закаханыя», «Забаўны выпадак», «Новы дом», «Добрая маці» і інш. У 1760—62 у т-ры Сан-Лука стварыў камедыі «Вясковая трылогія», «Самадуры», «Сеньёр Тадэра, буркун», «К’ёджынскія перапалкі» і інш. З 1762 у Парыжы кіраваў т-рам італьян. камедыі. Там напісаў некалькі твораў на франц. мове («Трылогія Зелінды і Ліндора» і інш.), «Мемуары Карла Гальдоні...» (т. 1—2, 1784—87). Аўтар 267 п’ес: 155 камедый у прозе і ў вершах, 18 трагедый і трагікамедый, 94 лібрэта сур’ёзных і камічных опер. На Беларусі творы Гальдоні ставіліся з 19 ст. Яны ўвайшлі і ў рэпертуар сучасных бел. т-раў: «Забаўны выпадак» (т-р імя Я.​Коласа, 1942), «Ілгун» (т-р Я.​Купалы, 1955), «Гаспадыня атэля» (Рускі драм. т-р, 1951), «Венецыянскія блізняты» (тамсама, 1960), «Слуга двух гаспадароў» (т-р імя Я.​Коласа, 1969).

Тв.:

Tutte le opere. V. 1—14. Milano, 1935—56;

Рус. пер. — Комедии. Т. 1—2. Л.;

М., 1959.

Літ.:

Реизов Б. Карло Гольдони, 1707—1793. Л.;

М., 1957;

Карло Гольдони: Биобиблиогр. указ. М., 1959.

С.​В.​Логіш.

К.Гальдоні.

т. 4, с. 477

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

*Муцю́н, мутю́н, мутюне́ц, мутюнэ́ско, муту́нілгун, манюка, хлус’ кобр., Сл. Брэс.; пін., Доўн.-Зап., 1; пін., драг., Нар. лекс. і КЭС). Да муці́ць ’падманваць’ (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)