РАДЗІВО́НАЎ (Мікалай Ільіч) (28.12.1906, С.-Пецярбург — 28.5.2000),

расійскі і бел. акцёр. Нар. арт. Расіі (1957). З 1927 працаваў у тэатрах Ленінграда, Карэліі. У 1957—76 у Магілёўскім абл. драм. т-ры. Мастацтву Р. былі ўласцівы дакладны вонкавы малюнак ролі, псіхалагізм у распрацоўцы характараў, імкненне раскрыць складанасць чалавечай натуры. Сярод лепшых роляў у бел. драматургіі: Сямён Кныш і Бонч-Бруевіч («Галоўная стаўка» К.​Губарэвіча), Іваноў («Усяго адно жыццё» А.​Маўзона), Малахаў («Апошняя інстанцыя» М.​Матукоўскага), Слесар («Гэта было ў Магілёве» Я.​Тарасава), Палкоўнік і стары Сахон («Мурын Бор» І.​Ісачанкі). З інш. роляў: Ягор Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.​Горкага), Прэзідэнт («Каварства і каханне» Ф.​Шылера), Гельмер («Нора» Г.​Ібсена), Бернарда («Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вэгі), Нананкур («Саламяны капялюшык» Э.​Лабіша), Дронаў («Усё застаецца людзям» С.​Алёшына), Даброцін («Марыя» А.​Салынскага).

Г.​Р.​Герштэйн.

М.І.Радзівонаў.
М.Радзівонаў у ролі Бернарда.

т. 13, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРОВАСПЫНЯ́ЛЬНЫЯ СРО́ДКІ,

антыгемарагічныя, гемастатычныя сродкі, лекавыя, фармакалагічныя рэчывы, якія ўжываюцца для спынення крывацёкаў. Бываюць мясц. (непасрэдны кантакт з кроватачывай тканкай) і агульнага, рэзарбцыйнага (увядзенне ў арганізм унутрывенна, падскурна і інш.) дзеяння. Да К.с. мясцовага ўздзеяння належаць трамбін, гемастатычная губка і рэчывы, якія каагулююць бялкі (танін, танальбін, тромбапласцін, оксіцэладэкс і інш.), солі цяжкіх металаў у невял. колькасцях (жалеза хларыд, медзі сульфат, прэпараты вісмуту, серабра нітрат, цынку хларыд), часта ўжываюць калію перманганат, галын, перакіс вадароду, фармальдэгід, ёд і інш. Да К.с. агульнага ўздзеяння належаць вітамін K (вікасол), 10 %-ны раствор хларыду кальцыю, лек. сродкі, якія звужаюць перыферыйныя сасуды (адрэналін, глюкакортыкастэроіды, эфедрын, метазон і інш.). Кроваспыняльны эфект дае пераліванне крыві (або плазмы), эрытрацытнай і трамбацытарнай масы крыві. Пры крывацёках, звязаных з парушэннем пранікальнасці капіляраў, ужываюць аскарбінавую к-ту, руцін, жэлацін, дыцынон і інш. Як гемастатыкі выкарыстоўваюць эпсілонамінакапронавую к-ту, авамін, кантрыкал і інш. Пры дрэннай згусальнасці крыві ўжываюць фібрынаген, антыгемафільныя глабуліны, крыяпрэцыпітат і інш. У якасці К.с. карыстаюцца прэпаратамі з розных раслін: арнікі, вадзянога перцу, каліны, кары дубу, крапівы, крываўніку, купальніку горнага, ліста шалфею. Да К.с. належаць таксама матачныя сродкі для спынення матачных крывацёкаў.

Я.​П.​Іваноў.

т. 8, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́ЎСКІ (сапр. Іваноў) Васіл

(18.7.1837, г. Карлава, Балгарыя — 18.2.1873),

дзеяч балгарскага нац.-вызв. і рэв.-дэмакр. руху. Вучыўся ў Плоўдзіўскім епархіяльным вучылішчы (1863—64). У 1862 быў байцом 1-й Балг. легіі (легіёна), сфарміраванай у Сербіі для барацьбы супраць туркаў; за адвагу ў баях празваны Леўскім (ад слова «леў»). З 1864 настаўнічаў у Балгарыі. У 1867 уступіў у балг. партыз. атрад, створаны ў Румыніі, удзельнічаў у яго баявых дзеяннях супраць туркаў на тэр. Балгарыі. У 1868—69 стварыў і ўзначаліў у Балгарыі шырокую сетку падп. нац.-вызв. арг-цый. У 1869—72 быў адным з арганізатараў і кіраўнікоў заснаванага ў Бухарэсце Балг. рэв. цэнтральнага к-та, які аб’яднаў балг. нац.вызв. арг-цыі ў эміграцыі і на радзіме; распрацаваў яго статут, у якім мэтай нац.-вызв. барацьбы абвяшчалася стварэнне ў Балгарыі незалежнай дэмакр. рэспублікі. Пасля вяртання ў Балгарыю схоплены (снеж. 1872) тур. ўладамі і павешаны ў Сафіі.

В.Леўскі.

т. 9, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКІ КЛЯ́ШТАР БЕНЕДЫКЦІ́НАК.

Існаваў у 17—19 ст. у Мінску. Засн. ў 1633 віленскім канонікам В.​Сялявай. Першыя манашкі прыехалі з Нясвіжа. Напачатку будынкі былі драўляныя. У 1647—49 дзякуючы фундацыі Крыштофа і Соф’і Хадкевічаў пабудаваны мураваны касцёл св. Войцеха ў стылі барока (арх. і будаўнік А.​Кромер) — 1-нефавы 2-вежавы храм, завершаны прэсбітэрыем з 3-граннай алтарнай апсідай. Гал. фасад фланкіраваны дзвюма 3-яруснымі вежамі-званіцамі. Інтэр’ер храма, перакрыты мураванымі скляпеннямі, упрыгожвалі 5 алтароў. У 1780-я г. касцёл рэканструяваны (арх. Т.​Раманоўскі). Да касцёла прылягаў мураваны жылы будынак кляштара (пабудаваны пасля 1682 на сродкі К.​С.​Свірскай) — 2-павярховы, прамавугольны ў плане, накрыты высокім вальмавым дахам. Меліся 2 флігелі, бровар, свіран, стайня і інш. У 1871 кляштар скасаваны. У 1872—73 перабудаваны пад правасл. жаночы Праабражэнскі манастыр (арх. С.​Іваноў). У 1930-я г. будынак касцёла прыстасаваны пад клуб, у сярэдзіне 1960-х г. разбураны.

Літ.:

Дзянісаў У.М. Кляштар бенедыктынак // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1981 №3.

У.​М.​Дзянісаў.

т. 10, с. 443

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛАДЗЕ́ЧАНСКАЕ МУЗЫ́ЧНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА імя М.​К.​Агінскага,

сярэдняя спец. навучальная ўстанова ў г. Маладзечна Мінскай вобл. Засн. ў 1958. Размешчана ў будынку, у якім жыў Міхал Клеафас Агінскі (у 1993 вучылішчу прысвоена яго імя). Рыхтуе музыкантаў-інструменталістаў, спевакоў, дырыжораў, музыказнаўцаў, выкладчыкаў дзіцячых муз. школ. У 1999/2000 навуч. г. працуюць аддзяленні: фп.; баяна і акардэона; духавых і ўдарных інструментаў; нар. струнных; струнных смычковых інструментаў; спеваў; хар. дырыжыравання; тэорыі музыкі; дэкар.-прыкладнога мастацтва (з 1995). Пры вучылішчы працуе дзіцячая муз школа. Сярод творчых калектываў: Маладзечанскі гарадскі сімфанічны аркестр, нар. аркестры рус. нар. і духавых інструментаў (у 1975—96 дзейнічаў таксама нар. камерны аркестр нар. інструментаў); жаночы хор і хор студэнтаў тэарэт. аддзялення; вак. ансамбль «Аніма», камерныя ансамблі. У розны час у вучылішчы выкладалі: Л.​Гуцін, Я.​Дзягцярык, В.​Іваноў, М.​Казінец, В.​Карэтнікаў, Т.​Мдывані, Л.​Свердэль, Ф.​Севасцьянаў, І.​Хадоска, Г.​Цэпава; яго ўзначальвалі Р.​Грышаеў, І.​Сушкевіч, Л.​Школьнікаў, А.​Шунтаў, Ю.​Шпадарук, Э.​Кірыленка, Р.Сарока (з 1980 дырэктар). Сярод выпускнікоў: Ю.Антонаў, А.Елісеенкаў, Л.Колас, Л.Нікольскі, Т.Раеўская, А.Ціхановіч і інш. На будынку вучылішча ўстаноўлена мемар. дошка Агінскаму (скульпт. В.​Янушкевіч).

Літ.:

Маладзечанскае музычнае вучылішча. Маладзечна, 1996.

Л.​В.​Ляшчэвіч.

Будынак Маладзечанскага музычнага вучылішча імя М.​К.​Агінскага.

т. 9, с. 551

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАРО́ДНЫ АРТЫ́СТ БЕЛАРУ́СІ,

ганаровае званне. Прысвойваецца з 1994 Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь артыстам і рэжысёрам т-ра, тэлебачання, радыё, эстрады, кіно і цырка, кампазітарам, дырыжорам, рэжысёрам і муз. выканаўцам, якія маюць ганаровае званне заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, валодаюць выключным майстэрствам, стварылі выдатныя маст. вобразы, спектаклі, тэле- і радыёпастаноўкі, муз. творы, маюць асаблівыя заслугі ў развіцці мастацтва краіны. Устаноўлена СНК БССР 5.12.1927, потым Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 13.5.1982.

Народныя артысты Беларусі

1928. У.​І.​Галубок.

1934. М.​Ф.​Рафальскі.

1938. Л.​П.​Александроўская, А.​К.​Ільінскі, У.​І.​Уладамірскі (Малейка).

1940. Дз.​А.​Арлоў, З.​А.​Васільева, Г.​П.​Глебаў (Сарокін), А.​М.​Ермалаеў, І.​Ф.​Ждановіч, П.​І.​Засецкі, П.​С.​Малчанаў, Е.​А.​Міровіч, Р.​В.​Млодак.

1941. Г.​Ю.​Грыгоніс.

1944. Г.​Б.​Абуховіч, Л.​Ф.​Аляксеева, А.​Дз.​Арсенка, І.​Р.​Балоцін (Балотны), В.​Я.​Галаўчынер, М.​І.​Дзянісаў, М.​П.​Звездачотаў, А.​В.​Нікалаева, Л.​І.​Ржэцкая, Ц.​М.​Сяргейчык. 1946. В.​У.​Галіна (Александроўская), Б.​В.​Платонаў, Л.​Р.​Рахленка.

1949. У.​І.​Дзядзюшка, В.​А.​Залатароў, В.​М.​Малькова, К.​М.​Саннікаў, М.​М.​Чуркін, Р.​Р.​Шырма.

1952. А.​Р.​Шэлег.

1953. М.​С.​Бялінская, А.​Ф.​Кістаў, В.​М.​Пола, А.​П.​Радзялоўская, Я.​К.​Цікоцкі, І.​Б.​Шаціла.

1954. М.​Дз.​Ворвулеў, С.​У.​Дрэчын, М.​А.​Зюванаў, Р.​А.​Качаткоў.

1955. М.​І.​Аладаў, С.​С.​Бірыла, В.​Ф.​Валчанецкая, С.​Ю.​Друкер, І.​І.​Жыновіч (Жыдовіч), Я.​А.​Карнавухаў, У.​У.​Корш-Саблін, К.​К.​Кудрашова, Л.​У.​Любімаў, Т.​М.​Ніжнікава, Б.​А.​Пакроўскі, І.​М.​Раеўскі, Л.​М.​Ражанава, І.​П.​Сайкоў, М.​М.​Сярдобаў, А.​М.​Трус, В.​Ф.​Фёдараў, Г.​І.​Цітовіч.

1956. Я.​М.​Палосін.

1957. Р.​М.​Кашэльнікава, С.​М.​Станюта.

1959. Л.​Ф.​Бражнік, С.​С.​Бульчык, А.​А.​Рыбальчанка, Ф.​І.​Шмакаў.

1961. З.​Ф.​Стома.

1963. Л.​І.​Галушкіна, А.​М.​Генералаў, А.​І.​Клімава, І.​Дз.​Сарокін, Г.​Б.​Шчарбакоў, Т.​І.​Шымко.

1964. З.​І.​Бабій, В.​І.​Глушакоў, Л.​У.​Голуб, В.​К.​Давыдаў, Н.​С.​Давыдзенка, Т.​М.​Каламійцава, А.​А.​Карзянкова, В.​І.​Крыкава, І.​М.​Савельева, Дз.​М.​Смоліч, С.​Л.​Талкачоў, В.​М.​Чарнабаеў, М.​К.​Шэхаў.

1966. В.​П.​Міронаў.

1967. З.​І.​Браварская, Г.​А.​Волкаў, Т.​П.​Заранок, Я.​М.​Кімберг, Г.​К.​Макарава, В.​П.​Тарасаў, Р.​І.​Янкоўскі, М.​М.​Яроменка.

1968. А.​В.​Багатыроў, А.​К.​Логінаў.

1970. У.​У.​Алоўнікаў, А.​А.​Астрамецкі, Я.​К.​Глебаўская, І.​С.​Папоў, Б.​М.​Пянчук.

1971. С.​П.​Данілюк, А.​П.​Кагадзееў, К.​М.​Малышава.

1972. З.​І.​Канапелька, І.​А.​Матусевіч.

1973. І.​Н.​Вейняровіч, Я.​А.​Глебаў.

1974. Г.​С.​Аўсяннікаў, Ю.​У.​Семяняка.

1975. Л.​Г.​Бржазоўская, Л.​М.​Давідовіч, В.​У.​Саркісьян.

1976. В.​Л.​Вуячыч, Г.​П.​Маркіна, А.​М.​Саўчанка.

1977. М.​М.​Бяльзацкая, С.​С.​Вуячыч, М.​Г.​Захарэвіч, Ю.​У.​Сідараў, С.​А.​Штэйн.

1978. В.​У.​Роўда.

1979. В.​М.​Елізар’еў, У.​А.​Куляшоў, А.​А.​Ляляўскі, У.​Г.​Мулявін, Ю.​А.​Траян, В.​Ц.​Тураў, В.​П.​Чацверыкоў.

1980. Н.​В.​Гайда, Г.​М.​Гарбук, Л.​Д.​Гарэлік, Л.​І.​Златава, П.​В.​Кармунін, Н.​М.​Паўлава, Ю.​Ф.​Ступакоў, І.​С.​Шыкунова.

1982. І.​М.​Лучанок.

1984. У.​Ц.​Камкоў, Т.​А.​Кокштыс, Я.​Ф.​Пятроў, Я.​П.​Шыпіла.

1985. З.​А.​Бандарэнка, І.​М.​Дабралюбаў.

1987. А.​М.​Вараб’ёў, М.​П.​Дрынеўскі, Я.​А.​Еўдакімаў, М.​А.​Казінец, Дз.​Б.​Смольскі.

1988. Г.​М.​Вагнер.

1989. В.​І.​Гаявая, П.​П.​Дубашынскі, А.​Л.​Мілаванаў, Ю.​І.​Шэфер.

1990. В.​Н.​Дашук, Г.​С.​Дубаў, Н.​А.​Карнеева, Г.​С.​Талкачова, М.​М.​Пташук, У.​С.​Экнадыёсаў, Ю.​М.​Яфімаў.

1991. С.​А.​Акружная, Г.​А.​Арлова, І.​А.​Душкевіч, Л.​К.​Каспорская, М.​У.​Пятроў, У.​М.​Яскевіч.

1992. У.​У.​Іваноў, В.​Ц.​Лебедзеў, Т.​М.​Яршова.

1993. А.​І.​Ярмоленка.

1994, В.​С.​Белахвосцік, М.​Я.​Фінберг.

1995. В.​М.​Клебановіч, Б.​І.​Луцэнка, Б.​А.​Масумян, В.​П.​Раінчык, В.​М.​Раеўскі.

1996. У.​В.​Гасцюхін, Л.​І.​Трушко, Э.​С.​Ханок.

1997. В.​М.​Мазур, В.​М.​Філатаў.

1998. І.​У.​Алоўнікаў, М.​І.​Берсан, Л.​К.​Захлеўны, В.​К.​Іваноў, П.​В.​Рыдзігер, А.​Л.​Ткачонак.

1999. Ю.​Г.​Бастрыкаў, Я.​П.​Гладкоў, В.​У.​Дудкевіч, Э.​Б.​Зарыцкі, С.​А.​Картэс, Л.​К.​Лаўрыновіч, А.​К.​Памазан, Н.​А.​Руднева, К.​Ю.​Фадзеева. (Пра кожнага гл. асобны арт.).

т. 11, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІЯНЕАРГАНІ́ЧНАЯ ХІ́МІЯ, неарганічная біяхімія,

галіна біяхіміі, што вывучае комплексы іонаў металаў з бялкамі, нуклеінавымі к-тамі, ліпідамі і нізкамалекулярнымі прыроднымі злучэннямі; даследуе ролю іонаў металаў у выкананні біял. функцый прыродных металакомплексаў. Пераважна даследуюцца іоны Na​+, K​+, Ca​2+, Mg​2+, Mn​2+, Fe​2+, Fe​3+, Cu​2+, Co​2+, Mo​2 і Zn​2+, якія ёсць у малекулах біялагічна актыўных рэчываў, напр. сідэхромы, іанафоры (хелатавальныя агенты шчолачных металаў), ферыцін, трансферыны, цэрулаплазмін, гемэрытрын, гемацыянін, металаферменты, карбаксіпептыдаза A, карбаангідраза, медзьзмяшчальныя аксідазы, ферадаксіны, гемы, гемаглабін і міяглабін, цытахромы, перакеідазы і каталазы, хларафіл, карыноіды, комплексы нуклеазідаў, нуклеатыдаў і нуклеінавых к, вітаміну B6 і інш.

Склалася на мяжы біяхіміі і неарган. хіміі. Выкарыстоўвае метады хіміі каардынацыйных злучэнняў і квантавай хіміі. У б. СССР фундамент біянеарганічнай хіміі заклалі працы М.​Я.​Вольпіна, М.​У.​Валькенштэйна, А.​Я.​Шылава, К.​Б.​Яцымірскага і інш., далейшае развіццё атрымала ў працах па мадэляванні азотфіксавальных ферментных сістэм з выкарыстаннем комплексаў малібдэну (А.​Я.​Шылаў), іанафораў (Ю.​А.​Аўчыннікаў, В.​Ц.​Іваноў) і інш.

На Беларусі працы па біянеарганічнай хіміі праводзяцца пераважна ў Ін-це біяарган. хіміі АН. Вывучаны цытахромы P-450 і інш. гемазмяшчальныя ферментныя сістэмы (Дз.​І.​Мяцеліца, С.​А.​Усанаў, В.​Л.​Чашчын), змадэляваны акісляльна-аднаўляльныя ферменты (цытахромы P-450, пераксідазы, каталазы) з выкарыстаннем іонаў і комплексаў жалеза, медзі і малібдэну (Мяцеліца). Вынікі даследаванняў біянеарганічнай хіміі выкарыстоўваюцца для сінтэзу фармакалагічных прэпаратаў.

Літ.:

Хьюз М. Неорганическая химия биологических процессов: Пер. с англ. М., 1983;

Метелица Д.И. Моделирование окислительно-восстановительных ферментов. Мн., 1984.

Дз.​І.​Мяцеліца.

т. 3, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАСЛУ́ЖАНЫ МЕХАНІЗА́ТАР СЕ́ЛЬСКАЙ ГАСПАДА́РКІ БЕЛАРУ́СКАЙ ССР,

ганаровае званне, якое прысвойвалася высокакваліфікаваным інжынерам і тэхнікам калгасаў, саўгасаў, машынарамонтных майстэрняў, н.-д. устаноў і інш. с.-г. прадпрыемстваў, устаноў і арг-цый, якія працавалі ў сельскай гаспадарцы па спецыяльнасці не менш за 10 гадоў і мелі вял. заслугі ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 28.3.1961, прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР. Існавала да 23.11.1988.

Заслужаныя механізатары сельскай гаспадаркі Беларускай ССР

1962. М.​К.​Бандарук, М.​А.​Бруханскі, У.​П.​Кот, У.​А.​Купцоў, Ц.​Ц.​Радчанка, Л.​М.​Рай, Н.​А.​Цэд.

1963. Л.​І.​Балабановіч, В.​Д.​Белянкоў, А.​М.​Булыгін, І.​Р.​Грыневіч, А.​І.​Даронька, Я.​М.​Дварэцкі, Г.​Д.​Каліва, А.​А.​Паўлоўскі, М.​В.​Рудэнка, І.​М.​Сярэдзіч, А.​А.​Худзякоў.

1966. В.​В.​Аніскін, І.​П.​Еўтухоў, А.​П.​Ліпніцкі, С.​М.​Малашэнка.

1967. С.​А.​Байгот, У.​Я.​Дзятлаў.

1968. Я.​Р.​Арановіч, В.​М.​Белілавец, Ф.​А.​Брыкет, Н.​А.​Булавацкая, А.​С.​Валатоўскі, Л.​В.​Васільеў, А.​В.​Верабей, Я.​К.​Дубоўскі, Г.​П.​Жолудзеў, Ф.​І.​Іваноў, А.​Ц.​Івашчанка, В.​Г.​Капуста, Т.​С.​Кобрусеў, Г.​М.​Козел, Р.​М.​Лазар, В.​Н.​Мазурка, А.​Р.​Макаганюк, А.​Ф.​Малочка, Р.​В.​Мацвееў, І.​С.​Мінц, М.​В.​Назарэнка, У.​М.​Пятух, Г.​І.​Рабушка, І.​Дз.​Разумаў, В.​М.​Рацкевіч, І.​І.​Салей, І.​А.​Сплендэр. П.​В.​Старавойтаў, А.​А.​Сушкевіч, У.​М.​Сцежкін, І.​С.​Шкурапацкі, Р.​С.​Шпак, С.​А.​Якерсон, І.​І.​Яўціхіеў.

1969. К.​М.​Дубоўскі.

1970. М.​Р.​Рашацян, І.​А.​Чыкілеўскі.

1978. Я.​І.​Галухін, М.​А.​Караткевіч, К.​І.​Пракаповіч, В.​І.​Савіцкі, С.​Я.​Трафімаў, Я.​К.​Шацкі.

1980. В.​А.​Гідрановіч, У.​С.​Здараўцоў, М.​А.​Зялёны, М.​Дз.​Казакоў, Ф.​У.​Малахаў, М.​С.​Паходаў, А.​Л.​Стрыжычэнка, А.​А.​Шлапакоў.

1985. У.​П.​Ганчарык.

т. 6, с. 554

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАСО́НСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну.

Дзейнічала ў жн. 1941 — вер. 1942 у г.п. Расоны і раёне Віцебскай вобл. Аб’ядноўвала групы (больш за 100 чал.): у Расонах (38 чал., арганізатар і кіраўнік настаўнік П.​М.​Машэраў), вёсках Альбрэхтава (П.​А.​Альшанікаў), Грачушына (У.​А.​Яфрэменка), Клясціцы (С.​П.​Пархімовіч, І.​М.​Малахаў, Б.​Я.​Руба), Мілавіды (І.​М.​Марачкоўскі), Пірагі (У.​А.​Хамчаноўскі), Ражнова (М.​М.​Іваноў), Шалашнікі (М.Я. і П.Я. Гігелевы), Ізбішча, Роўнае Поле, Сінск, Фаміно, Юхавічы і інш. Пазней да падпольшчыкаў далучыліся чырвонаармейцы, што ўцяклі з палону. Узначальваў падполле к, які наладзіў сувязі з Гарбачэва-Мурагоўскім, Заборскім, Межаўскім, Сельніцкім, Сакалішчанскім падполлямі, Прошкаўскім камсамольска-маладзёжным падполлем. Падпольшчыкі распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, праводзілі агітац. работу, здабывалі бланкі дакументаў акупац. улад, збіралі разведданыя, рыхтавалі дыверсіі, перашкаджалі акупантам вывозіць да чыгункі нарабаваныя ў насельніцтва прадукты харчавання. Сталі ініцыятарамі разгортвання ў раёне масавага партыз. руху. Каб выратаваць сем’і ад рэпрэсій акупантаў, кіраўніцтва арг-цыі распрацавала план адыходу падпольшчыкаў да партызан. Да восені 1943 амаль усе падпольшчыкі сталі партызанамі Расонска-Асвейскай партызанскай зоны. Памяць аб загінуўшых падпольшчыках увекавечана ў мемар. комплексе ў Расонах, у в. Сельнікі пастаўлена стэла.

Л.​А.​Папкоўскі.

т. 13, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАСЛУ́ЖАНЫ РАЦЫЯНА́ЛІЗАТАР РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,

ганаровае званне, якое прысвойваецца аўтарам рацыяналізатарскіх прапаноў, укараненне якіх унесла грунтоўны ўклад ва ўдасканаленне вытворчасці, у павышэнне прадукцыйнасці працы, паляпшэнне якасці прадукцыі, умоў працы і тэхнікі бяспекі, забеспячэнне н.-д. і навуч. працэсу, якія вядуць шматгадовую рацыяналізатарскую дзейнасць. Уведзена законам ад 13.4.1995, прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. З 1959 існавала ганаровае званне засл. рацыяналізатар Беларускай ССР, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР.

Заслужаныя рацыяналізатары Рэспублікі Беларусь

1960. Х.​І.​Гандэльман, Я.​А.​Грамыка, Р.​С.​Ермашкевіч, М.​М.​Жукаў, У.​А.​Забяжаеў, І.​М.​Зарэцкі, В.​П.​Зданкевіч, А.​К.​Іваноў, К.​К.​Крашчановіч, В.​М.​Пагадаеў, У.​А.​Паўлоўскі, Б.​В.​Растанін, У.​П.​Русак, В.​Л.​Сакалоў, Л.​І.​Свістун, У.​Д.​Свічкароў, В.​М.​Скляднеў, П.​Р.​Стацэнка, М.​П.​Тадыкін.

1963. А.​А.​Барташэвіч, Р.​С.​Бражэнас, А.​С.​Пуставайтоўскі, Л.​К.​Скуратовіч, А.​І.​Шылкін.

1964. В.​А.​Антонаў, М.​Я.​Афончанка, Р.​М.​Багдасараў, А.​І.​Вазновіч, І.​Дз.​Вярбіцкая, І.​Р.​Гаража, А.​Я.​Дзмітрыеў, І.​М.​Ермакоў, Р.​К.​Жолтак, У.​В.​Звізжоў, Р.​М.​Іваноў, М.​П.​Іхно, У.​А.​Казлоў, У.​Ф.​Касінскі, В.​М.​Корбут, В.​І.​Кушнарэнка, А.​М.​Мартыненка, М.​З.​Марціновіч, М.​П.​Марчанка, У.​К.​Масюкоў, Дз.​І.​Мечнік, П.​Я.​Прыцкер, Э.​В.​Радкевіч, А.​Е.​Смірноў, Р.​Ш.​Столін, Я.​М.​Сцяпанаў, У.​А.​Трайц, А.​К.​Трыгубовіч, А.​А.​Усаў, С.​Р.​Фарбер, Дз.​С.​Фролкін, І.​К.​Хіба, І.​Н.​Хібнік, А.​І.​Хлапіцкі, А.​П.​Шаўцоў, Н.​І.​Шофер.

1966. М.​Р.​Грынкевіч, Л.​І.​Кумец-Кулеш, У.​Р.​Пекеліс, В.​У.​Пятрышчаў.

1967. М.​А.​Ардо, І.​А.​Баранцэвіч, С.​М.​Барысавец, А.​Л.​Бераснёў, Л.​Р.​Біржакова, П.​І.​Бойка, Ю.​Ф.​Боткіна, Б.​І.​Брыч, П.​В.​Валавод, П.​Г.​Васілеўскі, Ф.​С.​Віцебская, Р.​П.​Гальперын, І.​Л.​Гапановіч, Я.​П.​Гееўскі, І.​М.​Гурэвіч, А.​Р.​Дзюндзін, П.​А.​Жураў, І.​Ф.​Казлоўскі, П.​П.​Какоткін, Р.​А.​Карвяк, У.​М.​Кошаль, У.​А.​Кузняцоў, І.​Я.​Лашкоў, В.​М.​Любецкая, П.​М.​Макараў, К.​Р.​Манахаў, Д.​А.​Марчанка, У.​Р.​Маскалёў, Н.​Ф.​Мелавацкая, М.​М.​Міско, М.​Р.​Папоў, С.​Ф.​Патапаў, І.​С.​Пацехін, Л.​А.​Раманоўскі, Э.​Е.​Сафроненка, С.​К.​Сівохін, П.​А.​Сматрыцкі, В.​П.​Спічэўская, А.​А.​Харашчо, А.​Л.​Цыркуноў, Г.​А.​Цярэшка, А.​Б.​Чыжэўскі, К.​М.​Чыстабаеў, І.​М.​Шамес.

1968. В.​Я.​Авяр’янаў, Г.​М.​Анфінагенаў, М.​М.​Ахрамовіч, А.​М.​Бабенка, М.​Г.​Баканаў, В.​М.​Ванін, П.​Ю.​Васілюк, А.​М.​Выхота, А.​Р.​Данін, В.​А.​Зінькоўскі, М.​Н.​Коннікаў, А.​М.​Кунцэвіч, Ф.​Л.​Ліпатаў, А.​М.​Лысы, У.​П.​Маркоўскі, А.​У.​Навуменка, У.​М.​Пятроў, В.​С.​Раманенка, У.​Г.​Сягоднік, Я.​Г.​Сойка, М.​П.​Стома, І.​С.​Тараеў, Я.​Ф.​Туфлін, Я.​М.​Увядзенскі, К.​В.​Чаравухін, У.​Т.​Чуракоў, І.​П.​Шапавалаў, М.​Я.​Ягораў.

1970. С.​Я.​Абросімава, В.​К.​Антонаў, М.​І.​Арашонак, Г.​А.​Асколкаў, В.​А.​Ганелес, В.​К.​Гаўрыленка, Я.​Е.​Грыгор’еў, Э.​Л.​Гузоўскі, М.​К.​Данільчук, У.​А.​Зяваліч, Ф.​Л.​Іскароў, Э.​У.​Іскроў, А.​В.​Калошын, Б.​І.​Крыніцкі, Б.​В.​Лазарчык, А.​Ф.​Папялкоўскі, В.​В.​Подух, А.​А.​Чайкоўскі, Ю.​А.​Шчарбакоў, Я.​С.​Юрчанка, А.​М.​Ярэшчанка.

1971. А.​С.​Аляксееў, А.​С.​Васіленка, Ф.​І.​Гарбуноў, І.​А.​Гардзейчык, А.​М.​Гільдэнберг, А.​А.​Дзянсківіч, А.​Ф.​Жолаб, В.​Ц.​Залатароў, А.​М.​Зянько, М.​М.​Ільясевіч, Э.​С.​Казанецкі, М.​П.​Каменскі, К.​С.​Кулеш, М.​А.​Кучко, П.​П.​Маліноўскі, Н.​І.​Мікульскі, К.​П.​Пеканюк, М.​А.​Пракапеня, П.​В.​Рыбакоў, Л.​А.​Савіцкі, У.​У.​Савіч, С.​Л.​Салавейчык, В.​С.​Семярной, Л.​М.​Станкевіч, В.​Ф.​Суздалеў, Я.​П.​Сяліцкі, Я.​С.​Франчкоўскі, Г.​П.​Шулікаў, Дз.​Ф.​Ягораў.

1972. Б.​П.​Мірановіч.

1973. М.​Я.​Бароўскі, В.​У.​Грыгор’еў, В.​М.​Духанін, У.​А.​Мазура, М.​А.​Рабянок.

1975. В.​І.​Аляксееў, У.​І.​Антонаў, М.​В.​Балыкіна, Дз.​М.​Барысенка, В.​П.​Вараб’ёў, М.​С.​Громаў, П.​А.​Дзешавіцын, У.​М.​Жукоўскі, Дз.​Д.​Заяц, В.​Д.​Кузьмін, Ф.​А.​Купалаў, В.​А.​Лычкоўскі, Ю.​І.​Мажаеў, М.​М.​Някрасаў, Л.​І.​Патаповіч, І.​Я.​Саксонаў, В.​В.​Самохін, Я.​В.​Сацукевіч, Л.​П.​Тумас, Ф.​А.​Хацкевіч, В.​М.​Чарненка, В.​І.​Яронька.

1979. Р.​Х.​Бабіеў, С.​К.​Бандарук, Л.​І.​Драмянкоў, Г.​А.​Жыраў, І.​Дз.​Забаўчык, В.​П.​Загуменкаў, Л.​В.​Касцючэнка, І.​П.​Кобрынец, В.​С.​Леган, М.​М.​Лягезін, А.​А.​Пузевіч, В.​Т.​Пуставойценка, А.​А.​Радзевіч, А.​П.​Шыян.

1981. А.​Ф.​Выбарнаў, М.​М.​Гаўрылюк, Г.​А.​Караткевіч, А.​І.​Каткоўскі, В.​В.​Куляшоў, Дз.​А.​Куртоў, М.​Т.​Лінькоў, Г.​П.​Маскін, А.​Л.​Міронаў, Г.​І.​Нікалаенка, А.​В.​Рак, У.​Р.​Шавель, В.​П.​Шамрэеў, Г.​М.​Шарэйка.

1983. В.​І.​Навумаў.

1987. К.​Н.​Раткевіч.

1988. Г.​А.​Буйноўскі, А.​В.​Гарадзецкі, В.​І.​Дзяркач, М.​М.​Дзятлаў, В.​У.​Каранкевіч, Р.​Я.​Лішанскі, М.​І.​Пажыдаеў, В.​У.​Стасюк, І.​В.​Цітоў, А.​К.​Чорная, І.​Ц.​Якімаў.

1989. К.​Т.​Бяляк, Р.​Л.​Гарус, М.​Ф.​Гаўрылаў, У.​М.​Даніленка, В.​Р.​Латушка, М.​К.​Лухвіч, В.​П.​Мамчыц, С.​Р.​Марачкаў.

1990. У.​А.​Альбіцкі, Л.​П.​Бараноўскі, А.​А.​Баркун, Л.​І.​Іофе, П.​П.​Лабкоў, У.​А.​Ламака, М.​М.​Маркевіч, А.​М.​Піменаў, Г.​І.​Сліжоў, У.​М.​Якубенка.

1991. Л.​М.​Бурскі, А.​І.​Каваленка.

1992. Б.​А.​Кусакін.

т. 6, с. 568

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)