I’ll come, however busy I am — Я прыйду́, якбы я ні быў заня́ты
2) informalяк то́лькі
However did you get so dirty? — Як то́лькі ты гэ́так заму́рзаўся?
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
то́рбаобл. то́рба, -быж.;
◊
носи́ться как с пи́саной то́рбой насі́цца як чорт з бу́бнам; важда́цца як кот са здо́хлай мы́шшу; насі́цца як з малява́най то́рбай.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
РУКАПАЛАЖЭ́ННЕ, хіратонія,
абрад узвядзення ў свяшчэнніцкі сан (дыякана, свяшчэнніка, епіскапа і інш.) у хрысціянстве. У праваслаўі і каталіцызме разглядаецца як таінства, калі пры ўскладанні рук вышэйстаячага служыцеля культу на галаву таго, каго пасвячаюць, яму якбы перадаецца «боская ласка». У пратэстанцкіх цэрквах праз Р. пасвячаюцца на служэнне прэсвітэры, дыяканы і інш. служыцелі, выбраныя царквой. У шэрагу пратэстанцкіх цэркваў, прынята рашэнне аб Р. таксама і жанчын не толькі ў сан дыякана, але і прэсвітэра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЯЗА́НКА»,
бел. народны танец. Фігуры разнастайных полек («Полька з падскокам», «Полька дробная», «Полька бабская», «Полька ўпрысюды», «Полька на загонах», «Вуж», «Мяцеліца») у ім якбы звязваюцца паміж сабой жарт. прыпеўкамі. Муз. памер . Тэмп хуткі. Зафіксавана ў 1940-я г. ў Ланскім с/с Нясвіжскага р-на, увайшла ў рэпертуар танц. калектываў Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
няха́й, часц. і злуч.
1.часц. Утварае загадны лад дзеяслова са знач. загаду, неабходнасці, заахвочвання.
Н. працуюць.
Н. звіняць з расою косы.
2.часц. У спалучэнні з часціцай «бы» выражае дапушчэнне з адценнем пажадання магчымасці дзеяння, якое не адбылося.
Н. бы самі так папрацавалі.
3.часц. У сказах з дзеясловамі загаднага ладу ўзмацняе пажаданне (разм.).
Н. ты згары!
4.злуч. уступальны. Хоць; нягледзячы на тое, што.
Задача н. цяжкая, але выканальная.
◊
Няхай бог крые (мінуе, ратуе, бароніць) (разм.) — ужыв.як пажаданне пазбаўлення ад чаго-н. непрыемнага.
Няхай яго (яе, іх, цябе, вас) немач (разм.) — праклён са знач. «чорт яго (яе, іх, цябе, вас) бяры».
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Та́бу ’быццам бы, якбы’: ад зямлі та́бу адсы́рвае (мазыр., ГЧ). Кандэнсацыя выразу так бы ’якбы’ ці *то бы (гл. то, бы) з дыялектным пераходам ы → у ў фіналі.
Табу́ ’забарона’, ’забарона на пэўнае слова, дзеянне, прадмет’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рус.табу́ ’тс’ з англ.taboo, tabu ’табу, забарона’, што, у сваю чаргу, запазычана з палінэзійскіх моў, дзе tapu ’свяшчэнны, недатыкальны’ літаральна азначае ’асаблівым чынам адзначаны’ і складаецца з дзвюх частак ta ’адзначыць’ і pu ’надта, надзвычай’ (ЕСУМ, 5, 500).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГА́НГА,
у старажытнаіндыйскай міфалогіі нябесная рака, якая спусцілася на зямлю, увасабленне інд.р.Ганг. Калі Ганга падала з неба, яе прыняў на сваю галаву Шыва (каб не разбурала цяжарам зямлю), а з яго галавы рака сцякала ўніз ужо сямю патокамі. Шануецца індусамі як свяшчэнная, яе воды быццам бы ачышчаюць ад грахоў, збаўляюць ад хвароб. Гал. цэнтры паломніцтва — Хардвар, Алахабад, Варанасі, Сагар і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
however1[haʊˈevə]adv.якбы ні, які́ б ні;
He wanted to take no risks, however small. Ён не хацеў рызыкаваць, якая б ні малая была рызыка.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПРЫ́МАЎКА,
кароткі афарыстычны выраз, у якім вобразна, з пэўнай эмац. фарбоўкай вызначаецца якая-н. жыццёвая з’ява; жанр нар. паэтычнай творчасці. У адрозненне ад прыказкі, як правіла, не з’яўляецца самастойным суджэннем і залежыць ад кантэксту, у ёй няма такога абагульнення і павучання. Але П. ў большай ступені ўласцівы экспрэсіўнасць, сатыра і гумар, тэматычная канкрэтнасць. Па структуры П. звычайна адначленныя: «старасць не радасць», «старога мяшка на залатаеш», «як кот наплакаў», «віламі па вадзе пісана» і інш. Бываюць і двухчленныя: «Шумеў бы і я, каб жонкі не баяўся».