двухтыднёвы, -ая, -ае.

1. Які жыве, існуе, працягваецца два тыдні.

Двухтыднёвыя парасяты.

Д. адпачынак.

2. Які выходзіць раз у два тыдні (пра перыядычныя выданні).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асо́біна, -ы, мн. -ы, -бін, ж. (кніжн.).

Асобны арганізм, які існуе самастойна; індывідуум.

А. мужчынскага полу.

Разнастайнасць асобін расліннага свету.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камбінато́рыка, -і, ДМ -рыцы, ж.

Раздзел дыскрэтнай матэматыкі, які вывучае, колькі магчымых злучэнняў элементаў існуе ў зададзеным канечным мностве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́відны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца прывідам, параджэннем хворага ўяўлення.

П. малюнак.

2. перан. Які існуе ва ўяўленні; несапраўдны.

Прывіднае шчасце.

|| наз. пры́віднасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паасо́бны

1. (які існуе самастойна) sélbstständig [sélbständig];

2. (ізаляваны ад іншых) getrénnt, isolíert

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

міжраённы, -ая, -ае.

1. Які існуе, адбываецца паміж раёнамі.

Міжраённая сустрэча.

Міжраённая сувязь.

2. Агульны для некалькіх раёнаў.

М. піянерскі лагер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

dotychczasowy

які існуе да гэтага часу (да гэтай пары)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

lifelong [ˈlaɪflɒŋ] adj. пажыццёвы; які́ існуе́ на праця́гу жыцця́;

my lifelong friend мой ся́бра з дзяці́нства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

канкрэ́тны, -ая, -ае.

Які рэальна існуе, дакладны, прадметна акрэслены ў адрозненне ад абстрактнага, адцягненага.

К. прадмет.

Разважаць канкрэтна (прысл.).

|| наз. канкрэ́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

часо́вы, -ая, -ае.

Які існуе, дзейнічае на працягу пэўнага часу; проціл. пастаянны.

Часовае пасведчанне.

Часовае месца жыхарства.

Часовая работа.

|| наз. часо́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)