1.Разм. Пачатак чаго‑н., пачын. Язэп выцер пот. Зачын быў зроблены. Цяпер трэба было расставіць жанчын па дзялянцы.Асіпенка.
2. Пачатак песні, казкі, быліны, які характарызуецца своеасаблівым складам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пажы́ткі, ‑аў; адз. пажытак, ‑тку, м.
Дробны скарб, хатнія рэчы. Нескладаныя дзедавы пажыткі ўжо ляжалі на нарах.Колас.Язэп забіў у хаце вокны, скінуў пажытак на воз і пераехаў у мястэчка.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спрасо́ння, прысл.
Тое, што і спрасонку. А на світанні яшчэ спрасоння.. [Васіль] пачуў, што зайшоў у хату Язэп, Антосеў бацька.Кулакоўскі.Я кожнай раніцай яшчэ спрасоння Бег на гарадку з ветрам пад руку.Чэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абсячы, абрэзаць ніжнія галінкі, сучкі на дрэве. Язэп тым часам аблюбаваў на ўскрайку тры маладыя елачкі, крыху падцерабіў іх знізу, нахіліў адну да другой і.. звязаў верхавіны.Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗАЗЕ́КА (Язэп) (Іосіф Васілевіч; 24.6.1907, в. Востраў Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 27.8.1977),
бел. пісьменнік. Канд.філал.н. (1949). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1936). У Айч. вайну ўдзельнік падп. і партыз. руху на Беларусі. Працаваў у Адэскім пед. ін-це (1949—52), БДУ (1952—73). Друкаваўся з 1930. Аўтар зб-каў апавяданняў «Рукою ворага» (1932) і нарысаў) «Партызанскія сцежкі» (1959), кніг для дзяцей «Лясныя сябры» (1966), «Сонечны алень» (1969), «Трывожная ноч»(1972). Збіраў і даследаваў бел. фальклор. Укладальнік зб-каў партыз. творчасці «Песні барацьбы» (1946, з М.Меяровіч і С.Карабанам), «Лясныя песні» (1970, 2-е выд. 1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗУРКЕ́ВІЧ (Язэп) (Іосіф Ігнатавіч; 1887, в. Цялякава Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 1937),
бел. пісьменнік, краязнавец. Скончыў Вышэйшыя курсы беларусазнаўства ў Мінску (1924). Настаўнічаў, выкладаў на Віцебскім вячэрнім рабфаку. У канцы 1920 — пач. 1930-х г. працаваў у Віцебскім краязнаўчым музеі, у школе. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Віцебскай філіі «Маладняка» і Віцебскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Друкаваўся з 1922. Выступаў з апавяданнямі («Здзекі», 1924; «Бранявік», 1925), п’есамі («За калгас», 1930), нарысамі («Сустрэча», 1932), крытычнымі артыкуламі («400 гадоў беларускага друку», 1925; «Літаратурны рух на Віцебшчыне», 1929). Рэпрэсіраваны ў 1937. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пакрыча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1. Крычаць некаторы час. Халуста пакрычаў яшчэ трохі і пасунуўся дадому.Чарнышэвіч.
2. Пасварыцца, насварыцца на каго‑н. «На мяне.. [сакратар] дужа не пакрычыць. Нораў свой дома хай паказвае», — падумаў Язэп.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
партрэты́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Мастак — спецыяліст у галіне партрэтнага жывапісу. Венедыкт Кубіцкі быў партрэтыстам рускай школы, вучнем Ільі Рэпіна.Ліс.Бліскучым майстрам графікі быў таксама Язэп Горыд — выдатны карыкатурыст, партрэтыст, майстар храявіду, кніжнай графікі.Шматаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́рханне, ‑я, н.
Разм.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. шархаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Чулася моцнае шарханне венікам па бруку.Бядуля.Язэп неяк адразу пачуў гэтае нямоглае шарханне; вось толькі што не было яго і раптам паявілася.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СІ́ТНІЦА (Рыгор Сямёнавіч) (н. 1.1.1958, в. Курыцічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. графік. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1982). З 1983 выкладае ў Бел. каледжы мастацтваў. Творчасці ўласцівы спалучэнне супрэматычных і канструктывісцкіх прынцыпаў у пабудове кампазіцыі, гіперрэаліст. трактоўка формы, сімвалічнасць маст. мовы. Аўтар графічных лістоў: «Кветкі для Іны» (1981), «Кліч матчынай песні» (1986), «Мастак Язэп Драздовіч» (1987), «Рубон!» (1993), «Няміга» (1994), «Каложа» (1995); серый «Вянок пашаны паэту» (1988), «Нясвіжскае рэха» (1991—92), «Верхні горад» (1994), «Новы дом» (1995), «Святло адвечнае», «Краіна забыцця» (абедзве 1996), «Замак» (1997), «Ратаванне Грэцыяй» (1998), «Гаспода» (1999—2001). Іл.гл. таксама да арт.Графіка.