РЖА́ЎКА 1-я,
вёска ў Васькавіцкім с/с Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса. За 15 км на З ад г. Слаўгарад, 84 км ад Магілёва, 76 км ад чыг. ст. Крычаў. 391 ж., 120 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 13, с. 387
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕСНАВА́Я 1-я,
вёска ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Івянец—Дзераўная—Стоўбцы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 55 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Стоўбцы, 75 км ад Мінска. 302 ж., 110 двароў (2003). Сярэдняя школа, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Касцёл св. Максіміляна.
т. 17, с. 108
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАВУ́ХА 1-я,
вёска ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса. Чыг. ст. на лініі Даўгаўпілс—Полацк. За 14 км на ПнЗ ад Полацка, 129 км ад Віцебска, каля шашы Полацк—Рыга. 1073 ж., 438 двароў (1995). Гімназія і пач. школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкія магілы сав. воінаў і партызанаў, сав. ваеннапалонных, ахвяраў фашызму.
т. 2, с. 287
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУШКАРЫ́ 1-я,
стаянка эпохі позняга палеаліту каля аднайм. вёскі ў Ноўгарад-Северскім р-не Чарнігаўскай вобл. Украіны, на правым беразе р. Дзясна. Існавала каля 25 тыс. г. назад. Раскопкамі адкрыты рэшткі доўгага наземнага жытла, пабудаванага з касцей, скуры і іклаў маманта, памерам 12 × 4 м з 3 паглыбленымі агнішчамі. На падлозе прасочаны маленькія ямкі-сховішчы. Знойдзены крамянёвыя пласціны і вастрыі з прытупленай спінкай, скрабкі, разцы, касцяная матыка, зуб чалавека.
А.В.Іоў.
т. 13, с. 137
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАДО́ЛІЧЫ 1-я,
радовішча глін і суглінкаў у Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл., за 5 км на ПнЗ ад в. Стадолічы. Пластападобны паклад звязаны з нерасчлянёнымі адкладамі палеагенавай і неагенавай сістэм. Гліны і суглінкі шэрыя, жаўтаватыя, месцамі з бурымі плямамі ажалязнення, шчыльныя, вязкія; прыдатныя на выраб цэглы. Разведаныя запасы 1,9 млн. м³ Магутнасць карыснай тоўшчы 1,6—7,3 м, ускрышы (пяскі) 0,5—3 м. Разведаныя запасы пяскоў ускрышы 0,2 млн. м³.
А.П.Шчураў.
т. 15, с. 128
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)