Júgend f -

1) маладо́сць, юна́цтва;

von ~ auf за́малада, з малады́х гадо́ў;

die ~áufleben lássen* успо́мніць юна́цтва, успамяну́ць маладо́сць

2) мо́ладзь;

die ~ von héute суча́сная мо́ладзь

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

маладосць, юнацтва; вясна (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

прае́здам, прысл.

Праязджаючы міма, па дарозе. [Антанюк] затрымаўся тут праездам. Пацягнула прайсціся па мясцінах, якія калісьці бачыў ахопленымі вялікім пажарам і ў якіх скончылася яго юнацтва. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

salad [ˈsæləd] n. сала́та;

fruit salad сала́та з садаві́ны;

Russian salad вінегрэ́т

♦

one’s salad days dated пара́ зялёнага юна́цтва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

спазна́цца, ‑знаюся, ‑знаешся, ‑знаецца; зак.

1. Разм. Пазнаёміцца, здружыцца; блізка сысціся. Спазнаўся я з ёю, як яна яшчэ дзеўкаю прыязджала да цёткі. Вітка. Чаму.. [Таня] раней з.. [Нарыновічамі] так блізка не спазналася? Грамовіч.

2. Зведаць што‑н., сутыкнуцца з чым‑н. Ды гады юнацтва Не запрапалі, З імі мне спазнацца Зноў перапала. Чарнушэвіч. У бестрывожнае юнацтва Надзьмула горача вайна, І давялося мне спазнацца З трывогай — грозная яна. Ляпёшкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўраздзе́ты, ‑ая, ‑ае.

Не зусім раздзеты, амаль раздзеты. Напаўраздветае дзіця. // перан. У вельмі дрэнным адзенні. Галаднаватыя і напаўраздзетыя камсамольцы будавалі Магнітку, ставілі горад юнацтва на беразе Амура. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАЗАКЕ́ВІЧ Мікалай Канстанцінавіч (н. 5.5.1934, в. Дулебы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.),

бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1961). Працуе ў пейзажным і быт. жанрах. Творы вылучаюцца багаццем і насычанасцю колеравай гамы: «Возера» (1962), «Па родных прасторах» (1963), «Свята песні» (1969), «Азёрныя далі» (1970), «Юнацтва» (1971), «Вясна на Гомельшчыне» (1972), «На Палессі» (1976), «Пасля дажджу» (1977), «На Прыпяці» (1978), «Блакітны красавік», «Над роднымі прасторамі» (абодва 1980), «Лета» (1982), «Свята на нашай вуліцы» (1984), «Рэквіем» (1987) і інш.

М.Казакевіч Юнацтва. 1971.

т. 7, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

sap​1 [sæp] n.

1. сок (раслін); жыві́ца

2. жыццёвыя сі́лы, эне́ргія;

the sap of youth сі́лы юна́цтва

3. infml ду́рань, дуры́ла

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БУЛЫ́ГА Уладзімір Антонавіч (н. 7.9.1936, в. Канюцічы Мінскага р-на),

бел. скульптар. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1967). Выкладчык БПА (з 1967). Працуе ў галіне станковай і манум. скульптуры. Сярод работ: кампазіцыі «Арсеналец» (1967), «Юнацтва» (1970); партрэты М.​Багдановіча, хірурга В.​А.​Мохарта; помнікі С.​І.​Вавілаву ў Мінску і землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну (в. Брадзяцін Маларыцкага р-на, абодва 1978), мемарыяльныя дошкі М.​Лынькову, М.​В.​Дарашэвічу ў Мінску, І.​І.​Якубоўскаму ў Оршы і інш.

У.Булыга. Юнацтва. 1970.

т. 3, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

youth [ju:θ] n.

1. маладо́сць, юна́цтва;

He’s past his first youth. Ён ужо і не такі малады.

2. юна́к, дзяцю́к

3. the youth мо́ладзь

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)