о́мнібус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Даўнейшы шматмесны конны экіпаж на рысорах для перавозкі пасажыраў.

|| прым. о́мнібусны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

flight crew [ˈflaɪtˌkru:] n. экіпа́ж самалёта

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

штармава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; незак. (спец.).

Пра судна, яго экіпаж: вытрымліваць шторм.

Мы штармавалі два дні ў адкрытым моры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драндуле́т, -а, М -ле́це, мн. -ы, -аў, м. (разм., жарт.).

Стары экіпаж, аўтамабіль і пад.

Ці варта трэсціся на гэтым драндулеце?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліне́йка², -і, ДМ -не́йцы, мн. -і, -не́ек, ж. (уст.).

Мнагамесны адкрыты экіпаж з бакавымі падоўжанымі сядзеннямі.

|| прым. ліне́ечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кеб, ‑а, м.

Аднаконны экіпаж у Англіі.

[Англ. cab.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hackney carriage [ˈhækniˌkærɪdʒ] n. BrE наёмны экіпа́ж; таксі́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

фаэто́н¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Лёгкі экіпаж з адкідным верхам.

2. Легкавы аўтамабіль, у якім можна адкідаць верх.

|| прым. фаэто́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

о́мнібус, ‑а, м.

Даўнейшы шматмесны конны экіпаж для перавозкі пасажыраў.

[Ад лац. omnibus — усім, для ўсіх.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фія́кр, ‑а, м.

Наёмны лёгкі экіпаж у гарадах Заходняй Еўропы.

[Фр. fiacre.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)