Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АМАРАЛІ́ЗМ (ад а... + лац. moralis маральны),
адмаўленне маральных асноў грамадства, ігнараванне агульнапрынятых нормаў паводзін. Да амаралізму можна аднесці цынізм, крайні нігілізм, адкрыты эгаізм, чалавеканенавісніцтва. Праяўленні амаралізму могуць спараджацца сац. прычынамі, маральна-псіхал. неразвітасцю індывіда. У свядомасці і паводзінах людзей амаралізм больш пашыраецца ў перыяды сац. крызісаў.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АНА́Р (сапр.Рзаеў Анар Расул аглы; н. 14.3.1938, Баку),
азербайджанскі пісьменнік. Скончыў Азербайджанскі ун-т (1960). Першыя зб-кі апавяданняў «У чаканні свята» (1963), «Дождж скончыўся» (1968). Аўтар аповесці «Белы ліман» (1970), зб. апавяданняў і аповесцяў «Мала Насрэдзін—66» (1970), «Цэйтнот» (1989), сцэнарыяў мастацкіх фільмаў, нарысаў. Выкрываў раўнадушша, жорсткасць, эгаізм. Аповесці «Круг», «Юбілей Дантэ» (зб. «Круг», 1973) прысвечаны лёсу творчай інтэлігенцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эгаі́ст
(фр. égoïste, ад лац. ego = я)
чалавек, якому ўласцівы эгаізм, сябелюб.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
self-love
[,selfˈlʌv]
n.
1) самалю́бства n., эгаізм -у m.
2) зазна́йства n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
egoism
[ˈi:goʊ,ɪzəm]
n.
1) эгаі́зм -у m., эгаісты́чнасьць f., сябелю́бства n.
2) зазна́йства n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
кары́слівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць карыслівага; прага да нажывы, выгады. Крылоўская байка выкрывала крывадушнасць цара, карыслівасць чыноўнікаў.Казека.Не карыслівасць і эгаізм, а бясконцая адданасць народу, маральная чысціня і святая нянавісць да сацыяльнай несправядлівасці — вось духоўны кодэкс рэвалюцыянераў-дэмакратаў.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сябелю́бства, ‑а, н.
Клопаты толькі пра сябе, пра свае інтарэсы; эгаізм. Хіба гэта не сябелюбства пасля кожнай вечарынкі спаць амаль да поўдня ў той час, калі таварыш, які працаваў цэлую ноч, працуе яшчэ і днём, і нават без снедання?Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)