ро́звальні, ‑яў, адз. няма.
Тое, што і развалкі, развалы. Цераз нейкі час [Ёська і Кастусь] ехалі гасцінцам на шырокіх сялянскіх розвальнях, пазахінаўшыся шынялямі ад ветру. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КО́МА (ад грэч. komē валасы) у оптыцы, адна з аберацый аптычных сістэм. Выяўляецца пры праходжанні праз аптычную сістэму шырокіх пучкоў святла. Відарысы пунктаў прадмета, што знаходзяцца на некаторай адлегласці ад аптычнай восі, маюць выгляд выцягнутых і нераўнамерна асветленых плям, якія па форме нагадваюць каметы.
т. 8, с. 394
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ду́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.
1. Тое, што склалася ў працэсе мыслення, разважанняў.
Слушная д.
Новая д.
2. Ідэя, намер, жаданне.
З’явілася д. напісаць рэцэнзію на кнігу.
3. Погляд на што-н., меркаванне аб чым-н.
Мы з вамі адной думкі.
○
Грамадская думка — погляд шырокіх колаў грамадскасці на што-н.
◊
Без задняй думкі — шчыра, без скрытага намеру.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
папа́ха, ‑і, ДМ ‑пасе, ж.
Высокая футравая шапка. Каля галоўнай гарадской брамы сабраўся вялікі атрад коннікаў у папахах, у яркім каляровым адзенні і шырокіх шараварах. В. Вольскі.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́нава, прысл.
Зноў, яшчэ раз. Як занава на свет нарадзіўся. // З самага пачатку, нанава. Мне.. трэба занава ўсё пачынаць, Усё: ад сасновага зруба, звяна Аж да вясельных шырокіх сталоў. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разасла́цца, рассцелецца; зак.
Раскінуцца, распасцерціся на паверхні чаго‑н. Гэтай раніцай выпаў першы снег і белай коўдрай разаслаўся на шырокіх прасторах. Гурскі. А ўдаль, з-пад калёс гаваркіх, Разаслаўся гасцінец. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЛАСА́ТЫЯ СПЕ́КТРЫ,
аптычныя спектры малекул і крышталёў. Узнікаюць пры электронных пераходах у малекулах і міжзонных пераходах у крышталях, складаюцца з шырокіх спектральных палос, размяшчэнне якіх у спектрах рознае для розных рэчываў. П.с. простых малекул распадаюцца на больш вузкія вагальныя палосы і вярчальныя лініі, у складаных малекул звычайна суцэльныя (не маюць дыскрэтнай структуры). Гл. таксама Малекулярныя спектры, Спектры крышталёў.
т. 11, с. 538
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
крана́льны, ‑ая, ‑ае.
Які кранае, расчульвае; хвалюючы. У чорных шырокіх вочках свяцілася вялікая пакута і нейкі своеасаблівы дзіцячы смутак, такі глыбока кранальны, што Таццяна не магла стрымліваць слёзы, гледзячы на яго. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шырокарадко́вы, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з выкарыстаннем шырокіх міжрадкоўяў пры сяўбе некаторых сельскагаспадарчых культур. Шырокарадковыя пасевы павінны прымяняцца толькі ў тых умовах, дзе неабходна міжрадковая апрацоўка. «Беларусь». // Прызначаны для такой сяўбы. Шырокарадковая сеялка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разва́лкі, ‑лак; адз. няма.
Нізкія і шырокія сані з разваламі. У шырокіх сялянскіх развалках, закапаўшыся ў сена, ляжаў Васіль Сокалаў. Новікаў. Антон падцягнуў пасак, падабраў да каліўца сена і кінуў у развалкі. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)