Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
шлы́ндаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Бадзяцца, швэндацца ўзад і ўперад, з месца на месца без мэты, без пэўнага занятку. Хочацца бесперастанку хадзіць, шлындаць, цягацца без аніякае мэты, напрамку — так, куды вочы глядзяць.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лы́нкаць ’швэндацца, бадзяцца без справы’ (паўд.-усх., КЭС). Відавочна, да лы́ндаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
búmmelnviразм.
1) шпацырава́ць, прагу́львацца; швэ́ндацца
2) біць бі́бікі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Паяндо́рыць ’пацягнуцца, пайсці’ (брасл., Сл. ПЗБ). Няясна. Сувязь з рус.чалябінск.ёндать ’швэндацца, хадзіць без справы’ з’яўляецца праблематычнай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пашвэ́ндзіць (экспр.) ’пашанцаваць’ (кругл., Жыв. нар. сл.). Скажонае пашчэнціць (< польск.poszczęścić ’тс’) і швэндацца (гл.) — параўн. ілюстрацыю: Сёння майму каню пашвэндзіла:цэлы дзень пръгуляў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саўта́цца ’ісці хістаючыся; швэндацца, хадзіць без справы’ (глус., Янк.). Лаўчутэ, Балтизмы, 130 узводзіць да літ.siautóti ’разбягацца ва ўсе бакі’, siaũsti ’бегаць, гарэзіць, дурэць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шала́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.неадабр. Бадзяцца, швэндацца. Замест таго, каб шалацца па станцыі, што было нават і небяспечна, настаўнікі прыпыніліся ў лесе на высокім узгорку над балотам, — адпачыць ды хоць трохі абмеркаваць сваё становішча.Колас.[Драч:] Проста салдат вунь колькі шалаецца па Піцеру, то няўжо кожнага на такі пачастунак?Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ту́нькацца ‘хутка перамяшчацца, мітусіцца’ (віл., Сл. ПЗБ), ‘туляцца, швэндацца без справы’ (лаг., Гіл.). Гукапераймальнага паходжання, параўн. рус.дыял.ту́нкаться ‘стукацца (у дзверы, вароты)’, ту́нн — імітатыў (СРНГ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шля́цца, шляюся, шляешся, шляецца; незак.
Разм.неадабр.Швэндацца, валачыцца. Ваўкі па сцежках шляюцца І ночкаю, і днём.Купала.— Не будзе нам веры ў тое, што зямля наша, гэта наша зямля, пакуль будуць шляцца па зямлі буржуі ды генералы розныя.Галавач.[Дзядзька Яўмен:] — Аўхім толькі адзін і астаўся... Вось ён і шляўся, валачыўся тут...Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)