hem​1 [hem] n. падру́бачнае шво; кайма́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

аб’іршы́ць

‘закладваць у шво ірху’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. аб’іршу́ аб’іршы́м
2-я ас. аб’іршы́ш аб’іршыце́
3-я ас. аб’іршы́ць аб’ірша́ць
Прошлы час
м. аб’іршы́ў аб’іршы́лі
ж. аб’іршы́ла
н. аб’іршы́ла
Загадны лад
2-я ас. аб’іршы́ аб’іршы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час аб’іршы́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скоў, скову, м.

Спец. Месца, дзе скавана што‑н.; шво.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шов м., в разн. знач. шво, род. шва ср.;

разгла́дить шов разгла́дзіць шво;

шить ме́лким швом шыць дро́бным швом;

накла́дывать швы мед. наклада́ць (накла́дваць) швы;

сварно́й шов стр., техн. зварно́е шво.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

spoina

ж. спец. шво

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

szew, szwu

м. шво

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

suture​2 [ˈsu:tʃə] v. med. накла́дваць шво (на рану)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

адштабнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Прашыць строчкай; зрабіць шво. Адштабнаваць рукавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшы́цца, ‑шыецца; зак.

Распароцца (пра што‑н. сшытае). Кніга расшылася. Шво расшылася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ірхава́ць

‘закладваць у шво ірху; аблямоўваць, абшываць край чаго-небудзь ірхой’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ірху́ю ірху́ем
2-я ас. ірху́еш ірху́еце
3-я ас. ірху́е ірху́юць
Прошлы час
м. ірхава́ў ірхава́лі
ж. ірхава́ла
н. ірхава́ла
Загадны лад
2-я ас. ірху́й ірху́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ірху́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)