Сям’я́ ’муж, жонка, дзеці і іншыя сваякі, якія жывуць разам’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Гарэц., Бяльк., Пан.), семʼя́ ’тс’ ’рой пчол у вуллі’ (ТС), сымне́ ’тс’ (Сл. Брэс.). Укр. сімʼя́, рус. семья́ ’тс’, стараж.-рус., рус.-ц.-слав. сѣмиꙗчэлядзь, дамачадцы; рабы’, ст.-слав. сѣмиꙗ ’сям’я’. Прасл. *sěmьja < *ḱoim‑, паведле Трубачова (История терм., 164), з і.-е. *ḱei‑ ’ляжаць’ з суф. ‑m‑, магчыма, праз перанос значэння ’стаянка, паселішча’, параўн. ням. Lager, і ўзыходзіць да абазначэння тэрытарыяльнай супольнасці. Роднасныя літ. šeima ’сям’я’, šeimýna ’сям’я, чэлядзь’, лат. sàime ’сям’я, дамачадцы’, ст.-прус. seimīnsчэлядзь’ і, далей, гоц. haims ’паселішча’, ст.-в.-ням. heim ’радзіма’, ст.-в.-ням. hîwo ’муж’ і інш.; гл. Траўтман, 300; Мюленбах-Эндзелін, 3, 635; Фасмер, 3, 600 з іншай літ-рай. Ляпуноў (цыт.: Фасмер, там жа) *sěmьja разглядае як дэрыват ад *sěmь ’асоба’, параўн. рус.-ц.-слав. сѣмь ’тс’, як рус. братия ад брат. Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 254; Шаўр, Etymologie, 44. Сюды ж семʼяні́н ’член сям’і’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), семяні́н ’тс’ (Ласт., Сержп., Пятк. 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПАЛАНЕ́НІКІ,

палонныя ў ВКЛ, адзін з відаў чэлядзі нявольнай. Выконвалі паншчыну і інш. работы, жылі пры дварах феадалаў, некат. мелі сваё жыллё і ўчасткі зямлі. Паступова палон як крыніца папаўнення чэлядзі нявольнай страціў сваё значэнне. П. часта выкуплялі і як феадальна-залежных сялян саджалі на зямлю, ператвараючы іх у агароднікаў. Заканадаўства ВКЛ 16 ст. было накіравана на памяншэнне колькасці чэлядзі нявольнай, ператварэнне яе ў сялян, якія займаюцца апрацоўкай зямлі. Статут ВКЛ 1588 адмяняў назву «чэлядь неволная» і ўказваў, што ў далейшым гэта катэгорыя насельніцтва будзе называцца «челедью дворною отчызною материстою купленою або полонениками». Збеглых П., як і інш. чэлядзь, належала шукаць і вяртаць з усёй сям’ёй і маёмасцю феадалу. П. нельга было завяшчаць маёмасць, не падараваўшы ім спачатку волю.

Т.​І.​Доўнар.

т. 11, с. 536

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

folwarczny

folwarczn|y

фальварковы;

służba ~a — парабкі, якія служаць у маёнтку; дворня; чэлядзь;

budynki ~e — дваровыя будынкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Жэ́мяць ’драбяза (пра дзяцей)’ (Шат.). Утворана ад кораня жем‑, жьм‑ ’ціснуць’ (гл. жмаць). Семантыка: ’драбяза (пра дзяцей)’ < ’драбяза (наогул)’ < ’дробныя адходы ад выціскання’. Параўн. жамяра2, жамярва. Суфікс *‑jadь, *‑ědь меў значэнне зборнасці (параўн. чэлядзь). Слаўскі, Sł. prasłow., 1, 64. З гэтым жа суфіксам утворана карэліц. жэ́мяраць ’драбяза’ (З нар. сл., 89) ад асновы жамяра2 (гл.). Недастаткова абгрунтавана думка Вяржбоўскага (дыс., 323), падтрыманая Лаўчутэ (Сл. балт., 54) пра літ. паходжанне (< літ. žemùtis ’дробненькі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАЛО́ВІЧ (Астафій) (Яўстафій) Багданавіч (каля 1520, Гродзеншчына — 1587),

дзяржаўны і грамадскі дзеяч ВКЛ, гуманіст, мецэнат-асветнік. З бел. шляхецкага роду Валовічаў. Скончыў Падуанскі ун-т. Падстароста берасцейскі (з 1550), пісар ВКЛ (1552—66), маршалак дворны, дзяржаўца медніцкі, староста магілёўскі, азярышчанскі, берасцейскі, кобрынскі, рэчыцкі. Падскарбі земскі (1561—66), падканцлер (1566—79), канцлер (з 1579) ВКЛ і кашталян трокскі (1569—79), віленскі (з 1579). Неаднаразова быў паслом у Маскве. Праціўнік аб’яднання ВКЛ з Каронай, адзін з лідэраў апазіцыі пры заключэнні Люблінскай уніі 1569. Актыўны ўдзельнік аграрнай, судова-адм. і інш. рэформаў 1550—60-х г., адзін з арганізатараў падрыхтоўкі Статута Вялікага княства Літоўскага 1566. Шмат зрабіў для пашырэння на Беларусі адукацыі, ведаў, кнігадрукавання. Быў апекуном бел.-літоўскага рэфармацыйнага руху. На яго сродкі заснавана Нясвіжская друкарня. Гуманістычна-хрысціянскі запавет «любові да бліжняга» ён пашыраў і на сваіх падданых — чэлядзь і сялян.

Літ.:

Саверчанка І. Астафей Валовіч: (Гіст.-біягр. нарыс). Мн., 1992.

т. 3, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыслу́га ж. уст.

1. (служанка) Denstmädchen n -s, -, Magd f -, Mägde;

наня́ць прыслу́гу ein Denstmädchen nhmen*;

2. зборн. Bedenung f -, Denerschaft f -; Gesnde n -s, - (чэлядзь);

3. вайск. Bedenungsmannschaft f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

servant

[ˈsɜ:rvənt]

n.

1) слуга́ -і́ m, служа́нка f.; servants, coll. чэ́лядзь f.

servants’ quarters — чаля́дня f.

2) службо́вец -ўца m., службо́ўка f.

civil servant — дзяржа́ўны службо́вец, урадо́вец -ўца m., урадо́ўка f.

public servant — службо́вая асо́ба

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

menial

[ˈmi:niəl]

1.

adj.

1) лёкайскі

to do menial tasks — выко́нваць чо́рную пра́цу, працава́ць паслуга́чом

2) ні́зкі, про́сты (пра пахо́джаньне)

2.

n.

слуга́ -і́, лёкай -я, паслуга́ч -а́ m., той, хто выслу́жваецца ў каго́-н.; чэ́лядзь f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ВІ́ЦЕБСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1623,

выступленне правасл. гараджан Віцебска супраць грэка-католікаў (уніятаў) 12 ліст. У яго падрыхтоўцы ўдзельнічалі жыхары Магілёва, Оршы, Полацка і Вільні. Гал. прычынай паўстання сталі жорсткія метады насаджэння уніяцтва (гл. Брэсцкая унія 1596) з боку грэка-каталіцкага архіепіскапа І.Кунцэвіча. Па сігнале званоў ратушы і правасл. цэркваў некалькі тысяч паўстанцаў рушылі да рэзідэнцыі Кунцэвіча, уварваліся ў двор, падпалілі дом, забілі архіепіскапа, а цела кінулі ў Дзвіну. Святары і чэлядзь з акружэння Кунцэвіча былі збіты, а маёмасць архіепіскапа разрабавана, архіў знішчаны. Рымскі папа Урбан VIII заклікаў караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III бязлітасна расправіцца з паўстанцамі. У Віцебск прыбылі каралеўскія камісары з узбр. атрадамі. Усе гараджане, у т. л. чл. магістрата былі аб’яўлены саўдзельнікамі паўстання. Віцебск быў пазбаўлены магдэбургскага права; гараджане страцілі ўсе прывілеі, якімі карысталіся паводле віцебскага права. З горада спагнана 3079 злотых. Камісары загадалі зняць званы з ратушы і ўсіх правасл. цэркваў і адліць з іх вял. звон у памяць пра Кунцэвіча, ратуша была разбурана. Затрыманы і пакараны смерцю 19 чал., у т. л. 2 бурмістры. 78 чал., у т. л. зачыншчык забойства Кунцэвіча С.​Пасіёра, уцяклі і былі прыгавораны да пакарання смерцю завочна.

В.​І.​Мялешка.

Да арт. Віцебскае паўстанне 1623. Забойства І.​Кунцэвіча. Малюнак Зімлера. 1865.

т. 4, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прислу́га ж.

1. (служанка) уст. служа́нка, -кі ж., на́ймічка, -кі ж.;

2. собир., уст. слу́гі, род. слуг мн.; (челядь) чэ́лядзь, -дзі ж.;

3. воен. прыслу́га, -гі ж.;

оруди́йная, пулемётная прислу́га гарма́тная, кулямётная прыслу́га.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)