Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
сантыме́нты
(фр. sentinient = пачуццё)
празмерная чуллівасць, якая праяўляецца ў словах, учынках.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
меладраматы́зм
(фр. mélodramatisme)
празмерная чуллівасць, ненатуральнасць у паказе чаго-н., уласцівая меладраме.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сантыме́нты, ‑аў; адз.няма.
Празмерная чуллівасць. Спаткаліся.. [Антон і Ларыса] нібы два даўнейшыя сябры: сардэчна, але без сантыментаў.Стаховіч.//Іран. Празмерна мяккае, нерашучае дзейнічанне. Сантыменты разводзіць. □ [Віктар Міхайлавіч:] — У мяне план, завод, яго слава, а вы хочаце, каб я займаўся сантыментамі.Скрыган.
[Фр. sentiment — пачуццё.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. Страчваць прыкметы жывога, станавіцца мёртвым.
2. Страчваць чуллівасць; нямець.
Мярцвеюць рукі ад холаду.
3.перан. Рабіць пустынным, змярцвелым.
Мярцвее лес.
|| зак.змярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 2 і 3 знач.), амярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е, абмярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 2 і 3 знач.) іпамярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; наз.амярцве́нне, -я, н. (да 2 знач.).
Амярцвенне тканак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Sentimentalitätf -
1) сентымента́льнасць, чуллі́васць
2) -, -en сентымента́льнасці, сентыме́нты
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Лі́рыка ’адзін з родаў мастацкай літаратуры’, ’сукупнасць лірычных твораў’, ’чуллівасць, перажыванні, настрой’ (ТСБМ). Як і польск.liryka (XIX ст.), паходзіць з франц. (poésie) lyrique, ням.Lyrik ’лірыка’ < лац.lyrica ’ода, лірычная песня’ < ст.-грэч.λυρικός ’лірычны паэт’ < λύρα ’ліра, сяміструнны інструмент’. Крукоўскі (Уплыў, 85) мяркуе, што бел.лірыка паходзіць з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАША́РА Міхась (Міхаіл Антонавіч; 18.11.1902, хутар Падсосна Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл. — 7.6.1976),
бел. пісьменнік. Удзельнік нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. Быў інструктарам Бел. сялянска-рабочай грамады, рэдагаваў газ. «Наша воля». Зняволены ў віленскую турму на Лукішках. У 1945—49 працаваў у час. «Полымя», «Настаўніцкай газеце». Друкаваўся з 1927. У Вільні выдаў зб-кі вершаў «Малюнкі» (1928), «На сонечны бераг!» (1934), «Напрадвесні» (1935), «З-пад стрэх саламяных» (1937, канфіскаваны), паэм «Вяселле», «Смерць Кастуся Каліноўскага» (абедзве 1934), «Мамчына горка» (1936), п’есы «Вось тут і зразумей...» (1934), «Чорт з падпечча» (1935), «Лёгкі хлеб» (1936). Асн. пафас творчасці — пратэст супраць сац. і нац. ўціску, вера ў свабодалюбівыя сілы народа. Для творчасці 1920—30-х г. характэрна летуценнасць, маральны максімалізм, чуллівасць. Творы ваен. і пасляваен. гадоў склалі зб-кі «Беларусі» (1944), «Праз навальніцы» (1948), «Урачыстасць» (1952), «Мая азёрная краіна» (1962). Аўтар казак у вершах «Зязюльчыны слёзы» (1961), «Зелянушка і Кракатушка» (1964). У 1960—70-я г. працаваў пераважна як празаік: цыкл раманаў пра вызв. барацьбу ў Зах. Беларусі («Крэсы змагаюцца», 1966; «Сонца за кратамі», 1968; «Лукішкі», 1970; «Ішоў дваццаты год», 1973; «І прыйдзе час...», 1975), у якіх шырока выкарыстаў факты з аўтабіяграфіі.