quadruple3 [kwɒˈdru:pl] v. павялі́чваць у чаты́ры разы́; павялі́чвацца ў чаты́ры разы́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

чатырохвуго́льны, -ая, -ае.

У форме чатырохвугольніка, які мае чатыры вуглы.

Чатырохвугольная пляцоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чатырохскладо́вы, -ая, -ае.

Які ў сваёй структуры мае чатыры склады.

Чатырохскладовае слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́четверо нареч. на чаты́ры ча́сткі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вче́тверо нареч. (в четыре раза) у чаты́ры разы́; (в четыре части) у чаты́ры сто́лкі;

увели́чить вче́тверо павялі́чыць у чаты́ры разы́;

сложи́ть, согну́ть вче́тверо скла́сці, сагну́ць у чаты́ры сто́лкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чатырохгадо́вы, -ая, -ае.

1. гл. чатырохгоддзе.

2. Які праіснаваў, пражыў чатыры гады.

Ч. сын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чацвёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Лічба

4.

Напісаць чацвёрку.

2. Школьная адзнака (разм.).

Атрымаць чацвёрку па хіміі.

3. Запрэжка ў чатыры кані.

Пад’ехаць на чацвёрцы.

4. Колькасць каго-, чаго-н. у чатыры адзінкі; чатыры аднародныя прадметы.

Ч. самалётаў.

5. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 4 (трамвая, тралейбуса і пад.; разм.).

Ч. ходзіць па кароткім маршруце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чатырохрадко́вы, ая, -ае Які мае чатыры радкі, складаецца з чатырох радкоў.

Ч. верш.

Чатырохрадковая страфа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чатырох...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які змяшчае чатыры якія-н. адзінкі, які складаецца з чатырох адзінак, напр.: чатырохактовы, чатырохгалосы, чатырохгранны, чатырохмесны, чатырохструнны;

2) колькасцю, мерай, коштам у чатыры якія-н. адзінкі, напр.: чатырохдзённы, чатырохбальны, чатырохрублёвы

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чатырохразо́вы, -ая, -ае.

Які быў, адбываўся, паўтараўся чатыры разы.

Чатырохразовае кармленне.

Ч. чэмпіён.

Чатырохразовая доза лякарства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)