Перагі́ ’паездка гасцей маладой да маладога, пярэзвы’ (ганц., Сл. ПЗБ), беласт. піро́гічаставанне праз тыдзень пасля вяселля’ (там жа). Да піро́г (гл.). Параўн. польск. pierogi ’варэнікі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гасці́на, ‑ы, ж.

Нар.-паэт. і абл.

1. зб. Госці. Па бяседзе.. уся гасціна высыпала на двор. Вітка.

2. Прыём гасцей, частаванне. Усяго стаяла досыць для гасціны: Нават мёд быў і чмяліны і пчаліны. Багдановіч.

3. Знаходжанне ў гасцях, гасцяванне. Два дні і дзве ночкі Быў Іван у гасціне, — У тузе-сумоце Пакінуў дзяўчыну... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пахме́лкічаставанне пасля хрэсьбін’ (чач., Мат. Гом.), по́хмелкі ’другі дзень хрэсьбін’ (Ян.). Рэгіяналізм. Адназоўнікавае ўтварэнне з суф. ‑к‑i (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 243) і прыстаўкай па‑. Да па‑ і хме́лле < хмель (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачасту́накчаставанне’, ’тое, чым частуюць’ (ТСБМ). З польск. poczęstunek ’тс’, якое да czestowac < cześć ’гонар’ (параўн. рус. честовать ’ушаноўваць’), але ўжо ў XV ст. cze‑ змянілася ў czę‑ пад уплывам część (Патабня, РФВ, 3, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уха́живание

1. дагляда́нне, -ння ср.;

2. дагаджа́нне, -ння ср.;

3. слугава́нне, -ння ср.; частава́нне, -ння ср.;

4. заляца́нне, -ння ср.; см. уха́живать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мураві́ны, мураві́нки, муры́ны, мур змываць ’абрад купання дзіцяці на другі (трэці, восьмы) дзень хрысцін ад мірапамазання і частаванне з гэтай нагоды’ (Нас., Анік., Мікуц., Шн., Мядзв., Касп., Чуд.; Нас. Бел. песни; Сцяшк. Сл.; Юрч. Фраз. 3). Да мур5 < ц.-слав. мѷро ’міра’. Параўн. таксама рус. пск. мури́ть ’мазаць мірам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

угоще́ние ср.

1. (действие) пачасту́нак, -нку м.; разг. пачо́стка, -ткі ж.; неоконч. частава́нне, -ння ср.;

2. (пища, питьё) пачасту́нак, -нку м.; разг. пачо́стка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пачасту́нак, ‑нку, м.

1. Ежа, пітво, якімі частуюць каго‑н. На прыпеку перад чалеснікам патрэсквала сухая лучынна: гатаваўся найпершы сялянскі пачастунак — яешня. Сабаленка. [Таварышы] заўсёды прыносілі пачастункі: булкі, цукар, сала. П. Ткачоў. [Сняжок] вельмі любіў салодкае і калі бачыў у руках у мяне цукар, дык не адыходзіў датуль, пакуль не атрымліваў пачастунак. Бяганская.

2. Тое, што і частаванне. А як жа з госцем не пачаставацца? Гэта не часта, а раз у год. І ідуць пачастункі, вядуцца сватанні, раскідаюцца запросіны. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сквярста́, сквярсты́, свірста́, сквярсту́ля, сквірстуны́, скверты́, скарсту́лічаставанне з выпадку заколвання кабана’, ‘свежаніна’ (Сл. ПЗБ). З літ. skerstúves ‘тс’ (там жа). Непакупны (Пр. бел. філ., 91) арэал слоў дэфінуе як браслаўска-ашмянскі і прыводзіць у якасці сіноніма пагалоўшчына ‘тс’. Лаўчутэ (Балтизмы, 148) адносіць слова да балтызмаў, паходжанне якіх недастаткова аргументавана, што, відаць, было абумоўлена недахопам дыялектнага матэрыялу ў час укладання слоўніка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засто́лле, ‑я, н.

1. Разм. Месца за сталом, вакол стала. Чачык кіўнуў ад парога ў знак прывітання, накіраваўся да застолля і сеў на другі край лавы, на якой сядзеў і Нетра. Пташнікаў. Гаспадыня падняла на ногі ўсіх сваіх кватарантаў. Людзей набралася поўнае застолле. Гаўрылкін. // Усе тыя, хто сядзіць за сталом. Агрыпіна, седзячы побач з Малашкіным, адчувала настроі свайго застолля. Пестрак. Гамоніць застолле, Мацнее гаворка. Гілевіч.

2. Святочнае частаванне, бяседа. Застолле было не вельмі раскошнае, але шчырае, па-сапраўднаму вясёлае. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)