адаманта́н

(ад адамант)

хімічнае злучэнне, насычаны цыклічны вуглевадарод.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ЦЫКЛАТРО́Н [ад грэч. kyklos круг + элек(трон)],

цыклічны рэзанансны паскаральнік цяжкіх зараджаных часціц (пратонаў, іонаў), у якім кіроўнае магн. поле і частата паскаральнага напружання пастаянныя ў часе. Часціцы ў Ц. рухаюцца па плоскай спіралі, якая разгортваецца, пры гэтым часціцы могуць паскарацца да нерэлятывісцкіх энергій. Гл. таксама Паскаральнікі зараджаных часціц.

т. 17, с. 142

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫАКСА́Н, дыэтылендыаксід цыклічны просты эфір, O(CH2)4O. Бясколерная вадкасць з эфірным пахам, tпл 11,3 °C, tкіп 101,32 °C, шчыльн. 1033, 61 кг/м³ (30 °C). Змешваецца з вадой, спіртам, эфірам. Хім. ўласцівасцямі падобны да аліфатычных простых эфіраў. Выкарыстоўваюць як растваральнік ацэтылцэлюлозы, мінер. масел, алеяў, фарбаў, воскаў і інш. Таксічны, ГДК 10 мг/м³.

т. 6, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЦЭТАЛЬДЭГІ́Д,

альдэгід воцатнай кіслаты, CH3CHO. Мал. м. 44,05. Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам, tкіп 20,2 °C, шчыльн. 0,78∙10​3 кг/м³, змешваецца з вадой і арган. растваральнікамі. У прысутнасці мінер. кіслот утварае цыклічны трымер—паральдэгід і тэтрамер—метальдэгід. Атрымліваюць каталітычным акісленнем ацэтылену ці прапілену. Выкарыстоўваюць у вытв-сці воцатнай кіслаты, воцатнага ангідрыду, этылацэтату, хларалю, поліацэталяў і інш.

т. 2, с. 163

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІНДУКЦЫ́ЙНЫ ПАСКАРА́ЛЬНІК,

паскаральнік зараджаных часціц віхравым эл. полем, якое ствараецца пераменным у часе магн. патокам, што пранізвае арбіту часціц. Адрозніваюць І.п. цыклічны (бэтатрон), у якім часціцы рухаюцца ў магн. полі па траекторыях, блізкіх да акружнасці, а магн. паток пранізвае гэту акружнасць, і лінейны І. п. (часціцы рухаюцца амаль прамалінейна, а кольцападобны імпульсны магн. паток ахоплівае траекторыю).

т. 7, с. 236

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЭТЫЛЕНІМІ́Н, азірыдзін,

арганічнае злучэнне, другасны цыклічны амін.

Бясколерная вадкасць з амінным пахам, tпл -74 °C, tкіп 57 °C. Добра раствараецца ў вадзе і ў большасці арган. растваральнікаў. Высокарэакцыйнае рэчыва. Выкарыстоўваюць як мутаген у селекцыі раслін і мікраарганізмаў. Высокатаксічнае, тэратагеннае рэчыва. ГДК ў паветры прац. зоны 0,02 мг/м³, у атм. паветры 0,001 мг/м³.

т. 18, кн. 1, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРАЛЬДЭГІ́Д, 2,4,6-трыметыл-1,3,5-трыаксан,

цыклічны трымер ацэтальдэгіду, зручная форма яго захоўвання. Бясколерная вадкасць, tпл 12,6 °C, tкіп 124,4 °C, шчыльн. 994,3 кг/м³. Раствараецца ў вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры, хлараформе. Атрымліваюць полімерызацыяй ацэтальдэгіду пры 20 °C у прысутнасці салянай ці сернай к-ты. Выкарыстоўваюць у вытв-сці ацэтатаў цэлюлозы, воцатнай к-ты, воцатнага ангідрыду, гліаксалю, хларалю і інш. Аказвае слабае наркатычнае ўздзеянне.

т. 12, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДАМАНТА́Н,

трыцыкладэкан, хімічнае злучэнне, насычаны цыклічны вуглевадарод C10H16, мал. м. 136,23. Бясколерныя лятучыя крышталі з пахам камфоры, tпл=269 °C, шчыльн. 1,071·10​3кг/м. Устойлівы да 660 °C, яго атамы вугляроду ўтвараюць структуру алмазу. Адамантам і яго гамолагі ёсць у нафце.

Атрыманы ізамерызацыяй з тэтрагідрапентадыену. Вытворныя адамантану выкарыстоўваюцца як лек. сродкі (рэмантадзін), сінт. змазкі, мадыфікатары для атрымання злучэнняў з высокай тэрмічнай і хім. трываласцю.

т. 1, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФАЛІКУЛАСТЫМУЛЯВА́ЛЬНЫ ГАРМО́Н,

гармон пярэдняй долі гіпофіза. Адкрыты ў 1931. У мужчын стымулюе сперматагенез, у жанчын — рост і выспяванне фалікулаў у яечніках.

Ф.г. — глікапратэід. Разам з лютэінізавальным гармонам узмацняе сакрэцыю жан. палавых гармонаў — эстрадыёлу і прагестэрону, якія па механізме зваротнай сувязі тармозяць сакрэцыю Ф.г. Выдзяленне Ф.г. ўзмацняецца асаблівым рылізінг-гармонам гіпаталамуса. У жанчын прадукцыя Ф.г. мае цыклічны характар, звязаны з менструальным цыклам.

І.​М.​Семяненя.

т. 16, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІНАЗІ́Т, цыкліт,

цыклічны шасціатамны спірт. Цвёрдае, салодкае на смак рэчыва. Малекулярная маса 180,2, т-ра плаўлення 225—227 °C, раствараецца ў вадзе, не раствараецца ў арган. растваральніках. У жывёльных і раслінных арганізмах пашыраны ў выглядзе фіцінавай к-ты і яе кальцыева-магніевай солі — фіціну. Для некат. мікраарганізмаў І. — неабходны фактар росту. Пры недахопе бялку ў арганізме папярэджвае атлусценне печані. Мае ўласцівасці вітаміну. Ужываецца з ежай; сутачная патрэбнасць чалавека 1—1,5 г.

т. 7, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)