сургу́ч, -у́, м.

Каляровая цвёрдая сумесь смалістых рэчываў і воску, у расплаўленым выглядзе ўжываецца для заклейвання, накладання пячатак і інш.

|| прым. сургу́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упэ́ўненасць, -і, ж.

1. гл. упэўнены.

2. Цвёрдая вера ў каго-, што-н., перакананасць у чым-н.

У. у сваіх сілах.

У. у сябрах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нако́сніца, ‑ы, ж.

Балючая цвёрдая пухліна на назе ў каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Hrtwährung f -, -en цвёрдая валю́та

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АЗЁРНАЯ РУДА́,

карысныя выкапні ў расолах і донных адкладах азёраў і балот. Можа быць вадкая і цвёрдая. Вадкая — растворы калій-натрыевых соляў бяссцёкавых азёраў сухіх і гарачых абласцей, воды азёраў з павышанай канцэнтрацыяй літыю. Цвёрдая азёрная руда — донныя асадкі гідравокіслаў жалеза, якія залягаюць у выглядзе пластоў, праслоек, жаўлакоў, лінзаў, магутнасцю ад некалькіх сантыметраў да 2—3 м. Прамысл. значэння не мае.

т. 1, с. 163

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

магні́тна-цвёрды

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. магні́тна-цвёрды магні́тна-цвёрдая магні́тна-цвёрдае магні́тна-цвёрдыя
Р. магні́тна-цвёрдага магні́тна-цвёрдай
магні́тна-цвёрдае
магні́тна-цвёрдага магні́тна-цвёрдых
Д. магні́тна-цвёрдаму магні́тна-цвёрдай магні́тна-цвёрдаму магні́тна-цвёрдым
В. магні́тна-цвёрды (неадуш.)
магні́тна-цвёрдага (адуш.)
магні́тна-цвёрдую магні́тна-цвёрдае магні́тна-цвёрдыя (неадуш.)
магні́тна-цвёрдых (адуш.)
Т. магні́тна-цвёрдым магні́тна-цвёрдай
магні́тна-цвёрдаю
магні́тна-цвёрдым магні́тна-цвёрдымі
М. магні́тна-цвёрдым магні́тна-цвёрдай магні́тна-цвёрдым магні́тна-цвёрдых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перако́нанасць, ‑і, ж.

Цвёрдая ўпэўненасць у чым‑н.; перакананасць. [Старшыня:] — Адно толькі трэба: жывое жаданне, цвёрдая пераконанасць у перавазе калектыўнай формы гаспадаркі над старой, распыленай, дробнай. Колас. [Антона] здзівілі не словы, а іх інтанацыя, пераконанасць Клаўдзі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкарлу́піна, -ы, мн. -ы, -пін, ж.

1. Цвёрдая абалонка чаго-н. (яйца, арэха і інш.).

2. перан. Тое, што ізалюе, абмяжоўвае магчымасць далейшага дзеяння, развіцця.

Замыкацца ў сваёй шкарлупіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ледзяне́ц, ‑нца, м.

Цвёрдая празрыстая цукерка з застылай сумесі цукру з фруктовым сокам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драўні́на, -ы, ж.

1. Цвёрдая частка дрэва або кустовых раслін, што знаходзіцца пад карой.

2. зб. Бярвенне і іншыя лесаматэрыялы.

Нарыхтоўка драўніны.

|| прым. драўні́нны, -ая, -ае і драўня́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)