hoarse [hɔ:s] adj.

1. хры́плы, асі́плы;

I am hoarse. Я асіп.

2. гру́бы, рэ́зкі, непрые́мны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

raucous [ˈrɔ:kəs] adj. хры́плы, сі́плы, рэ́зкі;

raucous shouts from the street прані́злівыя кры́кі з ву́ліцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

хрыплава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі хрыплы, з хрыпатой. Хрыплаваты стогн. □ Голас з сянец чуваць быў малады, жаночы, прывабны, хрыплаваты ад сну. Чорны. Нечы слабы, хрыплаваты голас спяваў незнаёмую песню. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gruff [grʌf] adj.

1. няве́тлівы, гру́бы (асабліва пра манеру размаўляць);

a gruff reply гру́бы адка́з

2. гру́бы, рэ́зкі; хры́плы (пра голас)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

хрыпава́ты, ‑ая, ‑ае.

Троху, злёгку хрыплы. Два гудкі, тоўсты хрыпаваты і звонкі тэнаровы, адначасна забрынчэлі па шыбах у акне Руліна пакоя. Гартны. Голас у .. [Паранькі] ціхі, трошкі хрыпаваты — не то ад прастуды, не то ад беганіны. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мармыта́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. мармытаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пачуўшы ляпанне стрэльбы, мядзведзь з гнеўным мармытаннем рынуўся на Тадэўчыка. Бядуля. Нечакана я пачуў недалёка ад сябе хрыплы, старэчы кашаль і павольна-ціхае мармытанне. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gruff

[grʌf]

adj.

1) гру́бы, рэ́зкі; хры́плы (пра го́лас)

2) грубія́нскі, няве́тлы (мане́ры); непрыя́зны, ху́ткі на злосьць, зло́сны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

прахрыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

1. Утварыць хрыплы гук. // што і без дап. Сказаць, прапець што‑н. хрыплым голасам. Палагея падняла галаву і сонным голасам прахрыпела: — Клаўся б ты, стары, спаць. Шамякін.

2. Разм. Прабыць ахрыплым, прастуджаным некаторы час. Прахрыпець два тыдні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіплы, сіпаты, асіплы, хрыплы, хрыплівы, хрыпаты

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

сі́плы, ‑ая, ‑ае.

Прыглушана-хрыплы, з лёгкім сіпеннем і прысвістваннем (пра голас, гукі чаго‑н.). Праводзячы нас, Эдуард Людвігавіч сіплым голасам сказаў на развітанне: — Хворы я, стары! Хведаровіч. Канцы яе [вароны] крыл[аў] свіціліся, як канцы сцёртага веніка, і пры ўзмахах іх даносіўся сіплы свіст паветра. Карпюк. Нізкі, сіплы гудок цеплавоза скалануў паветра. Радкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)