хрумст, ‑у, М ‑сце, м.

Хруст, трэск. Віця паднёс, [пясок] да мікрафона і пацёр у далонях. Хрумсту не было. Шыцік. Убачыў [Гарэнка] у абед, як Юрка гэты з хрумстам аплятае салёныя [а]гурочкі, такія пругкія, сакаўныя. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хру́сткі, ‑ая, ‑ае.

Такі, што хрусціць, утварае хруст, трэск. На падлеску марнелі-датайвалі бы наждак хрусткія на марозе лапіны снегу. Быкаў. Пад нагамі шамацела хрусткае лісце. Грахоўскі. Стручок [фасолі] быў хрусткі і зялёна-празрысты. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

похрусте́ть сов. (издать хруст) пахру́стаць, пахрусце́ць; пахрабусце́ць; (пожевать с хрустом) разг. пахрабуста́ць, пахру́мстаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

chrupanie

н. хруст, хрустанне, хрумстанне, храбусценне, храбустанне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

хрупI м., разг. хруст, род. хру́сту м., хру́станне, -ння ср., храбусце́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

crackling [ˈkræklɪŋ] n.

1. сква́рка, до́бра падсма́жаная свіні́на

2. патрэ́скванне (дроў); трэск (выстралаў); хруст;

the crackling of the fire патрэ́скванне во́гнішча/агню́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

crackle1 [ˈkrækl] n. патрэ́скванне (дроў); трэск (выстралаў); хруст;

a loud crackle мо́цны трэск;

the crackle of burning logs патрэ́скванне пале́н у во́гнішчы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АРТРО́З

(ад грэч. arthron сустаў + ...оз),

хранічная дыстрафічна-дэгенератыўная хвароба суставаў чалавека. Абумоўлена парушэннем жыўлення эпіфізарных канцоў касцей. Прычыны ўзнікнення артрозу — хваробы абмену рэчываў, інтаксікацыі, інфекцыі, траўмы, трафанеўрозы. Прыкметы: боль, хруст, абмежаваная гнуткасць, дэфармацыя, змены ў сучлененых паверхнях суставаў. Лячэнне медыкаментознае, фізіятэрапеўтычнае, у цяжкіх выпадках хірургічнае.

т. 1, с. 506

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

хру́стаць несов. (издавать хруст) хрусте́ть;

ён беспако́йна ~таў то́нкімі па́льцамі — он беспоко́йно хрусте́л то́нкими па́льцами

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

храбусце́ць, ‑бушчу, ‑бусціш, ‑бусціць; незак.

Утвараць хруст, трэск. Храбусцела пад тапаром тонкая паплеціна — на тычкі. Крапіва. Бітае шкло звонка храбусціць пад нагамі. Лынькоў. У ціхім празрыстым паветры суха храбусцелі галіны — Шпілеўскі ламаў вецце. Савіцкі. / у безас. ужыв. [Мядзведзь] жор гэты лёд, як дзеці марожанае, — аж храбусцела. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)