Разм. Тое, што і пагарлапаніць. Хорам крыху пагарланілі дзяўчаты і хлопцы, а тады яна, Валя Сакоўская, заспявала.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падырыжы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Разм. Дырыжыраваць некаторы час. — Ты кіруеш хорам? — Васіль падняў на ўзровень плеч руку і падырыжыраваў у паветры.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КО́ПАСАЎ (Аляксей Паўлавіч) (12.3. 1902, г. Жыздра Калужскай вобл., Расія — 9.12.1967),
рускі кампазітар. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1931). Кіраваў харамі ў Маскве, у т. л.Рус.нар.хорам Усесаюзнага радыё (1938—41). Арганізатар і ўдзельнік фалькл. экспедыцый, запісаў і апрацаваў шмат нар. песень, у т. л.бел. «Ды ты маё сонейка», «А на моры на сіненькім», «Ой, не кукуй, зязюленька», «Ой, бяда ж мая», «І сюды гара, і туды гара», «Узышоў свецел месячык», «Зорка Венера» на сл. М.Багдановіча, якія ўваходзілі ў рэпертуар Дзярж.акад. харавой капэлы БССР; апубл. Р.Шырмам у 2-томніку «Беларускія народныя песні (для хору)» (1971—73). Аўтар кантаты «Беларусь» (1948), «Сюіты на тэмы беларускіх народных песень» (1937, выконвалася хорамБел. філармоніі), песень і хароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛА́ЎСКІ (Канстанцін Іосіфавіч) (20.6.1912, в. Сівіца Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 11.11.1984),
бел. харавы дырыжор, кампазітар, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1967). Скончыў дырыжорска-хар. (1951) і гісторыка-тэарэт. (1952) ф-ты Бел. кансерваторыі, у 1975—80 выкладаў у ёй. З 1947 кіраваў створаным ім дзіцячым хорамБел. радыё. З 1952 гал. хормайстар, з 1958 муз. кіраўнік, у 1974—75 маст. кіраўнік Дзярж.акад.нар. хору Беларусі. З 1981 кіраваў Мінскім нар.хорам Палаца культуры Белсаўпрофа. Аўтар твораў для арк.нар. інструментаў «Чэрвеньскія росы», «Канцэртная полька», «Палеская рапсодыя», «Беларускія напевы», «Ронда», «Беларускія малюнкі», «Фантазія на беларускія народныя тэмы», песень «Край беларускі», «Песня дружбы», «Сёстры-рэспублікі», драм. балады «Міннае поле», фалькл.-ігравой кампазіцыі «Дажынкі», апрацовак бел.нар. песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спява́ць síngen*vt, vi;
спява́ць тэ́нарам Ténor síngen*;
спява́ць хо́рам im Chor [k-] síngen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дырыжы́раваць
(рус. дирижировать, ад фр. diriger = кіраваць)
кіраваць хорам, аркестрам, оперным ці балетным спектаклем.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дво́рня, ‑і, ж., зб.
У часы прыгону — прыслуга пры панскім двары, доме; дваровыя людзі. Прывяла гусляра з яго ніўных сяліб Дворня князева ў хорам багаты.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дырыжо́р
(фр. diriger = кіраваць)
асоба са спецыяльнай музычнай адукацыяй, якая кіруе хорам, аркестрам.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БАРЫ́ (Ісідар Германавіч) (28.12.1906—1944),
бел. харавы дырыжор і педагог. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1934). У 1922—25 кіраваў самадз.хорам у Гомелі. З 1934 у Мінску, выкладчык дырыжорска-хар. ф-та Бел. кансерваторыі, у 1937—41 маст. кіраўнік хору Бел. філармоніі. Аўтар партыз. песень, у т. л. «Баявая партызанская».