ЗА́БАЛАЦЦЕ,

біялагічны заказнік у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл. Створаны ў 1979 як заказнік-журавіннік рэсп. значэння для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. 1957 га (1997). Размешчаны на вярховым балоце са шматлікімі мінер. ўчасткамі (50% агульнай плошчы). У складзе балотнай расліннасці рэдкалесныя (хваёва-кусцікава-сфагнавыя і інш.) і бязлесныя фітацэнозы, пашыраны журавіны; лясы хваёвыя, бярозавыя і чорнаальховыя. На мінер. участках пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, яловыя, асінавыя лясы кіслічнага, імшыстага, чарнічнага і даўгамошнага тыпаў.

т. 6, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Памяльні́к1 ’памяло для прачысткі коміна’ (Сл. ПЗБ;*КЭС, навагр.), ’малады хваёвы лес’ (КЭС, навагр.), памельнік ’малады сасоннік-самасейка; густое дробналессе, кусты’ (Яшк., стол.), помельнік ’тс’ (ТС). Рус. арханг. помельник ’памяло; хваёвыя галінкі на памёлы’. Да памяло (гл.).

Памяльні́к2 ’месца каля печы, дзе ставяць венік, качаргу і інш.’ (З нар. сл., шчуч.). Гл. памяльнік 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыбало́туха, пры́боло́туха, пры́балатка ’грыб каўпак кольчаты’ (Нар. лекс., Сл. ПЗБ, ГЧ; ТС), пры́балотуха, пры́болотка, пры́болоцянка ’сыраежка з вострай шапачкай’ (Псл.), прыбало́тка ’ядомы грыб, які расце каля балота’ (Жд.). Да бало́та (гл.), паводле характэрнага біятопа — імшыстыя хваёвыя лясы пры балотах. Параўн. укр. палес. прибо́лотуха, при́болотка ’грыб Tricholoma Russula’ (Лысенка, СПГ), прэ́булутуха ’сыраежка шэрая’ (Бел.-укр. ізал., 62).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НАРМА́НДСКАЕ ЎЗВЫ́ШША,

найбольш высокая ўсх. ч. Армарыканскага ўзвышша на ПнЗ Францыі. Выш. да 417 м. Складзена з гранітаў, сланцаў, пясчанікаў. Верасоўнікі, лугі; дубовыя, букавыя, хваёвыя лясы.

т. 11, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

iglasty

iglast|y

1. іглісты; хваёвы; шыпулькавы, шыпулечны;

drzewa ~e — хваёвыя дрэвы;

2. востраканцовы, завостраны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

МАК-КІ́НЛІ (McKinley),

вяршыня ў Аляскінскім хрыбце ў ЗША, найвыш. ў Паўн. Амерыцы. Выш. 6193 м. Складзена з гранітаў. Каля падножжа — хваёвыя лясы, вышэй 1300—1500 м — вечныя снягі і ледавікі. Нац. парк Дэналі.

т. 9, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Скуйна́ ‘ігліца’, ‘галінкі хвоі’, ‘месца, пакрытае ігліцай’ (гродз., Сл. ПЗБ), ску́віна ‘кастрыца ад ільну’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж скуётнікхваёвыя і яловыя іголкі’ (навагр., Жыв. сл.). З літ. skujà ‘шыпулькі, ігліца’ (Сл. ПЗБ, там жа), з адаптацыяй пры дапамозе суф. ‑н(а), ‑ін(а). Форма скуётнік ад літ. skujótas ‘пакрыты ігліцай’. Літ. і лат. skujà роднаснае слав. хвоя; гл. Фрэнкель, 821; Мюленбах-Эндзелін, 3, 902; Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 348.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВЕРХНЯЧА́РСКАЯ КАТЛАВІ́НА,

на Пн Забайкалля, паміж хрыбтамі Кодар і Удакан, у Чыцінскай вобл. Расіі. Працягласць каля 120 км, выш. да 1100 м. Дрэніруецца р. Чара. Хваёвыя і лістоўнічныя лясы чаргуюцца з участкамі стэпавай расліннасці і масівамі рухомых пяскоў.

т. 4, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРА́НАВА ВО́СТРАЎ, Сітка,

востраў у архіпелагу Аляксандра (ЗША, штат Аляска). Пл. 4,2 тыс. км². Выш. да 1432 м. Вільготныя хваёвыя лясы. Рыбалоўства, лесанарыхтоўкі. Асн. населены пункт і порт — Сітка. Названы ў гонар А.​А.​Баранава — першага гал. правіцеля рус. паселішчаў у Амерыцы.

т. 2, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНГА́РСКІ КРАЖ,

у Расійскай Федэрацыі, на ПдУ Сярэднесібірскага пласкагор’я, пераважна ў бас. р. Ангара. Даўж. каля 800 км. Выш. да 1022 м. Складаецца з паралельных градаў з выраўнаванымі міжрэччамі. На ПнУ — лістоўнічная тайга, на ПдЗхваёвыя лясы з масівамі піхтава-кедравай тайгі.

т. 1, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)