су́таргавы, -ая, -ае.

1. гл. сутарга.

2. Пра рух: міжвольны і рэзкі, падобны на сутаргі.

Сутаргавыя рухі.

Сутаргава (прысл.) усхліпваць.

3. перан. Хваравіта-неспакойны, ліхаманкавы.

С. шэпт.

|| наз. су́таргавасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ке́рхаць1хваравіта пакашліваць, перхаць’ (ТСБМ). Гукапераймальнае.

Ке́рхаць2 ’пра малое дзіця, якое плача, голас падае, есці хоча’ (КЭС, лаг.). Магчыма, кантамінацыя кіркаць (гл.) і перхаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дэпрэ́сія, ‑і, ж.

1. Заняпад, застой гаспадаркі ў капіталістычнай краіне. Эканамічная дэпрэсія.

2. Хваравіта прыгнечаны душэўны стан чалавека.

[Ад лац. depressio — прыгнечанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

німфама́нія

(ад німфа + манія)

хваравіта-павышаная палавая цяга ў жанчын.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лунаці́зм, ‑у, м.

Хваравіта-нервовы стан, пры якім чалавек у глыбокім сне можа хадзіць, лазіць і падсвядома выконваць іншыя дзеянні; самнамбулізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антрапафо́бія

(ад антрапа + -фобія)

хваравіта-псіхічны стан, які характарызуецца страхам перад людзьмі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

niezdrowo

1. нездарова; хваравіта;

2. нездарова; шкодна для здароўя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

знервава́ць, ‑рвую, ‑рвуеш, ‑рвуе; зак., каго.

Давесці да хваравіта-зласлівага, нервознага стану. Усё гэта так .. знервавала [Сідора], так стузала, што ён увачавідкі адзначаў, як рабілася яму цяжка і невыносна. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дро́гацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Абл. Падскокваць, трэсціся. [Арлоўскі] хваравіта моршчыўся і стагнаў, калі сані дрогаліся ад тоўстых каран[ёў] дрэў. Паслядовіч. Пад нагамі ў .. [Салаўёва] гайдаецца і дрогаецца кузаў грузавіка. Шарахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ке́рхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Хваравіта пакашліваць; перхаць ​2. Люта збіў батрак тады пана Зыгмунта, аж.. ніяк не мог дацягнуць рукой да абвіслых вусоў і ўсё керхаў, керхаў... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)