турбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; незак.

1. Праяўляць клопат, трыво́жыцца аб кім-, чым-н.

Т. за дзяцей.

Т. за будучы ўраджай.

2. Хвалявацца, непакоіцца.

Не турбуйся, усё будзе добра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

fret [fret] v. (about/over) хвалява́ць; хвалява́цца; нервава́ць; нервава́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

fuss​2 [fʌs] v. (with/over) мітусі́цца; дарэ́мна хвалява́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

tremować się

незак. хвалявацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

расхвалява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць моцна хвалявацца, стаць бурным (пра мора, раку, возера і пад.).

Мора расхвалявалася.

2. Моцна ўсхвалявацца.

Ветэран расхваляваўся ад успамінаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

podniecać się

незак. узбуджацца; хвалявацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

перажыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. перажыць.

2. за каго-што і без дап. Хвалявацца, нервавацца з прычыны чаго-н., быць у стане душэўнага неспакою ў

сувязі з чым-н.

Пасварылася з суседкай, а цяпер перажываю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тало́сіцца ’злёгку хвалявацца, зыбацца’ (Ласт.). Гл. таласа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суці́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак.

1. Перастаць хвалявацца, заціхнуць, супакоіцца, уціхамірыцца.

С. пасля добрых навін.

Дзетвара суцішылася.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Аслабець у сваім праяўленні; спыніцца, перастаць.

Вецер суцішыўся.

Боль суцішыўся.

|| незак. суціша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Валыва́цца ’хвалявацца’ (Бяльк.). Суфіксальнае ўтварэнне ад вал 1 ’хваля’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)