шпацырава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.

Хадзіць на свежым паветры, адпачываючы, прагульвацца або хадзіць не спяшаючыся ўзад і ўперад.

Ш. вечарам па скверы.

Што шпацыруеш па хаце?

|| зак. пашпацырава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й.

|| наз. шпацырава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цы́почки / ходи́ть на цы́почках хадзі́ць на па́льчыках (на ды́бачках); па адно́й масні́чыне хадзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кандзібо́берам, прысл.

У выразе: хадзіць кандзібоберам гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́каткі: хадзі́ць у л. ходи́ть зигза́гами

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгу́льваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Павольна, не спяшаючыся, гуляць, хадзіць для адпачынку.

Р. у парку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахаджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Хадзіць (у 1 знач.) не спяшаючыся, прагульваючыся.

П. каля хаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хо́дыр, ‑у, м.

У выразе: хадзіць ходырам гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗВЯ́ЗКА,

дзеяслоў са страчаным ці аслабленым лексічным значэннем, які ўваходзіць у састаўны выказнік як службовае слова. Выражае сувязь іменнай часткі выказніка з дзейнікам, У сучаснай бел. мове ёсць З. незнамянальныя («быць», «з’яўляцца»), паўзнамянальныя («станавіцца», «рабіцца», «выглядаць», «здавацца»), знамянальныя («ісці», «хадзіць». «прачынацца», «сядзець», «спыняцца»).

т. 7, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дры́ндаць

‘ленавацца; хадзіць, спяваючы’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дры́ндаю дры́ндаем
2-я ас. дры́ндаеш дры́ндаеце
3-я ас. дры́ндае дры́ндаюць
Прошлы час
м. дры́ндаў дры́ндалі
ж. дры́ндала
н. дры́ндала
Загадны лад
2-я ас. дры́ндай дры́ндайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дры́ндаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дрыста́ць

‘хадзіць паносам’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дрышчу́ дры́шчам
2-я ас. дры́шчаш дры́шчаце
3-я ас. дры́шча дры́шчуць
Прошлы час
м. дрыста́ў дрыста́лі
ж. дрыста́ла
н. дрыста́ла
Загадны лад
2-я ас. дрышчы́ дрышчы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час дры́шчучы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)