ЛЕГКАВЫ́ АЎТАМАБІ́ЛЬ,

аўтамабіль, прызначаны для перавозкі людзей (умяшчальнасць да 8 чал.) і багажу. Выпускаюцца з закрытымі кузавамі (седан, лімузін, купэ, універсал) і кузавамі з адкідным верхам (кабрыялет, ландо, фаэтон). Найб. пашыраныя 4—5-месныя Л.а. з закрытымі кузавамі. У залежнасці ад рабочага аб’ёму рухавіка, масы аўтамабіля, яго прызначэння, камфартабельнасці і інш. Л.а. падзяляюць на класы і групы, напр., мікралітражныя, малалітражныя. На Беларусі серыйная вытв-сць Л.а. пачата ў 1997 на з-дзе «Форд-Юніён» пад Мінскам.

Легкавы аўтамабіль «Форд Эскорт».

т. 9, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«КРА́ЙСЛЕР («Chrysler»),

аўтамабільная кампанія ЗША. Засн. ў 1925. Займае 3-е месца (пасля «Джэнерал Мотарс» і «Форд мотар») па выпуску аўтамабіляў і запчастак. Аб’ём продажу 61,4 млрд. дол. (1996).

т. 8, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«МЕРКУ́РЫЙ»

(Mercury),

сям’я легкавых аўтамабіляў канцэрна «Форд мотар» (ЗША). Выпускаюцца з 1938. Мадэлі 2- ці 4-дзверныя, 5-месцавыя з кузавамі розных тыпаў. Магутнасць рухавіка 65—153 кВт; найб. скорасць 200 км/гадз.

Да арт. «Меркурый»: легкавы аўтамабіль «Меркурый-Сейбл».

т. 10, с. 295

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ЛІ́НКАЛЬН»

(Lincoln),

назва легкавых аўтамабіляў павышанай камфартабельнасці. Выпускаюцца аднайм. фірмай (ЗША) з 1908 (з 1920 у складзе канцэрна «Форд мотар»). Вырабляюцца ў адпаведнасці з нормамі бяспекі з кузавам седан або купэ. Рабочы аб’ём рухавікоў да 4,6 л, магутнасць да 209 кВт, найб. скорасць да 220 км/гадз.

т. 9, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О’Фіні Шон Алоізіус, гл. Форд Дж.

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

УІ́НСАР, Віндзар (Windsor),

горад у Канадзе, на р. Дэтройт, насупраць г. Дэтройт у ЗША (злучаны з ім мостам і тунэлем), у прав. Антарыо. Каля 300 тыс. ж. з прыгарадамі (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Вядучы цэнтр аўтамаб. прам-сці Канады (з-ды «Форд», «Джэнерал Мотарс» і інш.). Развіты таксама чорная металургія і хім. прам-сць. 2 ун-ты.

т. 16, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ЯГУА́Р»,

сям’я легкавых аўтамабіляў аднайм. брыт. фірмы (з 1990 у складзе «Форд мотар»). Заднепрывадныя аўтамабілі розных класаў выпускаюцца з 1936. Большасць мадэлей мае 5-месцавы (найб. пашырана) 4- ці 5-дзверны кузаў седан, радзей купэ ці кабрыялет, бензінавы рухавік магутнасцю да 235 кВт, найб. скорасць да 260 км/гадз.

Легкавы аўтамабіль «Ягуар» мадэлі XJ6 3.2.

т. 18, кн. 1, с. 232

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ДЖЫП»

(Jeep),

марка легкавых і грузапасажырскіх аўтамабіляў павышанай праходнасці рознага прызначэння. Выпускаюцца аднайм. аддзяленнем амер. канцэрна «Крайслер» з 1963. Прататып — армейскія аўтамабілі «Віліс» і «Форд», якія выпускаліся ў гады 2-й сусв. вайны. Мадэлі поўна- або заднепрывадныя (з магчымасцю далучэння пярэдняга прывода); магутнасць рухавіка да 89—162 кВт, найб. скорасць да 180 км/гадз, аб’ём грузавога адсека 0,35—2,2 м³.

Да арт. «Джып». Грузапасажырскі аўтамабіль «Джып-Чэрокі».

т. 6, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

tie-up [ˈtaɪʌp] n.

1. су́вязь, саю́з;

a tie-up with Ford су́вязь з кампа́ніяй Форд

2. AmE спыне́нне, затры́мка;

a traffic tie-up про́бка (у руху)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВАШЫНГТО́Н (Washington) Букер Тальяфера (5.4.1856, Хейлс-Форд, штат Віргінія, ЗША — 14.11.1915),

палітычны і грамадскі дзеяч ЗША, ідэолаг негрыцянскай буржуазіі. З 1881 дырэктар індустр. ін-та для неграў у Таскігі (штат Алабама). У 1890-х г. выступіў з праграмай навучання неграў с.-г. навукам і рамёствам. Адначасова заклікаў неграў адмовіцца ад барацьбы за сац. і паліт. правы і пагадзіцца з перавагай белых. У 20 ст. рух за грамадз. правы неграў абверг пастулаты Вашынгтона.

т. 4, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)