сукупнасць нерв. структур, што размяшчаюцца ў спінным, прадаўгаватым, сярэднім мозгу, вароліевым мосце і ўтвараюць адзіны функц. комплекс. Філагенетычна стараж. сістэма рухальнага кантролю, добра развіта ў пазваночных жывёл і чалавека. Мае шматлікія нейроны, разгалінаваныя адросткі якіх ідуць ва ўзыходным і сыходным напрамках. Бесперапынную танічную актыўнасць нейронаў Р.ф. забяспечвае іх высокая хім. адчувальнасць да гумаральных фактараў і фармакалагічных рэчываў (барбітураты), а таксама сыходжанне (канвергенцыя) да іх нерв. (аферэнтных) імпульсаў з перыферыі арганізма. Узыходная танічная імпульсацыя Р.ф. рэгулюе дзейнасць кары вял. паўшар’яў, сыходная — спінальныя рухальныя цэнтры. Нейроны фармацыі звязаны з усімі органамі пачуццяў, рухальнымі і адчувальнымі абласцямі кары галаўнога мозга, таламусам, гіпаталамусам, спінным мозгам і выконваюць складаныя інтэграцыйна-каардынацыйныя функцыі. Дзейнасць Р.ф. кантралюецца карой вял. паўшар’яў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
феадалі́зм, -у, м.
Грамадска-эканамічная фармацыя, у аснове якой ляжыць уласнасць феадала на сродкі вытворчасці і прыгонных сялян.
|| прым.феада́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
першабытнаабшчы́нны, -ая, -ае.
У выразе: першабытнаабшчынны лад — першая ў гісторыі чалавецтва грамадска-эканамічная дакласавая фармацыя, якая характарызавалася агульнай уласнасцю на сродкі вытворчасці, калектыўнай працай і спажываннем.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Pharmazíef - фармацы́я
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
formacja
ж.
1.фармацыя;
formacja polityczna — палітычная фармацыя;
2.вайск. часць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ПЕРШАБЫТНААБШЧЫ́ННЫ ЛАД,
у марксісцкай тэорыі 1-я ў гісторыі фармацыя грамадска-эканамічная, якая ахоплівае перыяд ад з’яўлення першачалавека да ўзнікнення ўласнасці і класавага грамадства. Гл.Першабытнае грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
феадалі́зм, ‑у, м.
Грамадска-эканамічная фармацыя, у аснове якой ляжыць уласнасць феадала на сродкі вытворчасці і няпоўная ўласнасць на прыгонных сялян, а таксама права феадала ажыццяўляць дзяржаўную ўладу на сваёй тэрыторыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)