ФЗО (фабри́чно-заводско́е обуче́ние) ист. ФЗН (фабры́чна-заво́дскае навуча́нне).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ФЗУ (фабри́чно-заводско́е учени́чество) ист. ФЗВ (фабры́чна-заво́дскае вучнёўства).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фабзаўка́м м., ист. (фабры́чна-заво́дскі камітэ́т) фабзавко́м (фабри́чно-заводско́й комите́т)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фабза́вуч, ‑а, м.
Школа фабрычна-заводскага вучнёўства пры прадпрыемстве, якая рыхтуе рабочых масавых прафесій. [Ігнат Ладуцька] працаваў на вялікім станкабудаўнічым заводзе, дзе раней скончыў фабзавуч. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фабзавко́м (фабри́чно-заводско́й комите́т) уст. фабзаўка́м, -ма м. (фабры́чна-заво́дскі камітэ́т);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
РАМЕ́СНЫЯ ВУЧЫ́ЛІШЧЫ,
прафесійна-тэхнічныя навуч. ўстановы ў СССР для падрыхтоўкі кваліфікаваных рабочых. Існавалі ў 1940—59. Створаны замест школ фабрычна-заводскага вучнёўства адначасова са школамі фабрычна-заводскага навучання. Рыхтавалі металургаў, гарнякоў, нафтавікоў, работнікаў марскога і рачнога транспарту, прадпрыемстваў сувязі і інш. Прымаліся асобы ва ўзросце 14—15 гадоў з 7-гадовай адукацыяй, пераважна гарадская моладзь. Тэрмін навучання 2 гады. Падлеткі знаходзіліся на дзярж. забеспячэнні. З 1943 дзейнічалі спец. Р.в. з 4-гадовым тэрмінам навучання для сірот, дзяцей воінаў, якія загінулі на фронце, і партызан. На Беларусі ў 1940 было 15 Р.в. Пераўтвораны ў прафес.-тэхн. вучылішчы.
т. 13, с. 301
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фабза́вуч м., ист. (шко́ла фабры́чна-заво́дскага вучнёўства) фабза́вуч (шко́ла фабри́чно-заводско́го учени́чества)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПРАЦО́ЎНЫЯ РЭЗЕ́РВЫ, Дзяржаўныя працоўныя рэзервы,
дзяржаўная сістэма падрыхтоўкі і размеркавання кваліфікаваных спецыялістаў з гар. і сельскай моладзі ў СССР. Уключала рамесныя вучылішчы, чыгуначныя вучылішчы і фабрычна-заводскага навучання школы. Створана ў 1940. У 1959 ператворана ў сістэму прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
т. 13, с. 33
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Фабзаўкомы, гл. Фабрычна-заводскія камітэты (у Расіі)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
фабза́вуч (шко́ла фабри́чно-заводско́го учени́чества) уст. фабза́вуч, -ча м. (шко́ла фабры́чна-заво́дскага вучнёўства);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)