з’явы, што ўзнікаюць у праводзячых асяроддзях пры адначасовым дзеянні магн. поля і градыента т-ры. Абумоўлены ўздзеяннем магн. поля на накіраваны рух носьбітаў зараду (электронаў праводнасці і дзірак) пад дзеяннем градыента т-ры.
Магн. поле адхіляе звязаныя з. пераносам часціц эл. ток і паток цеплаты ад першапачатковага напрамку (гл.Лорэнца сіла). У выніку паяўляюцца складальныя эл. току і цеплавога патоку ў напрамку, перпендыкулярным магн. полю. Адрозніваюць Т.з. папярочныя і падоўжныя ў залежнасці ад таго, уякімнапрамку — перпендыкулярным ці паралельным першапачатковаму градыенту т-ры адпаведна — яны вымяраюцца. Да Т.з. належаць: Нернста—Этынгсгаўзена эфект, Рыгі—Ледзюка эфект (папярочны — узнікненне тэмпературнага градыента, падоўжны — змена цеплаправоднасці з-за ўзнікнення дадатковага цеплавога патоку) і інш. Вывучэнне Т.з. дае магчымасць атрымаць важную інфармацыю аб носьбітах зараду ў паўправадніках; на ім заснавана дзеянне пераўтваральнікаў цеплавой энергіі ў электрычную.
Літ.:
Аскеров Б.М. Электронные явления переноса в полупроводниках. М., 1985;
Бонч-Бруевич В.Л., Калашников С.Г. Физика полупроводников. 2 изд. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМІНА́РНАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
упарадкаванае цячэнне вадкасці (або газу), пры якім яе рух адбываецца слаямі, паралельнымі напрамку цячэння. Назіраецца ў вязкіх вадкасцях, пры малых скарасцях цячэння, пры абцяканні цел малых памераў. З павелічэннем скорасці ў пэўны момант пераходзіць у неўпарадкаванае турбулентнае цячэнне. Тэарэтычна Л.ц. вывучаюцца з дапамогай ураўненняў Наўе—Стокса. Вязкае Л.ц. вадкасці ў трубе вызначаецца Пуазёйля законам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зачо́с1, ‑у, м.
Размяшчэнне валасоў, зачасаных грэбенем уякім‑н. напрамку. Піўтэрле высокі, статны. Вузкі, досыць прыемны твар, з гарбінкай нос, русявыя, з прыгожым зачосам валасы.Навуменка.
зачо́с2, ‑а, м.
Зачасанае, счасанае месца на ствале дрэва, бервяне і пад.; залысіна, пралысіна. Зрабіць зачос на бервяне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРЫШТАЛЯФІ́ЗІКА,
раздзел фізікі, уякім вывучаюцца фіз. ўласцівасці крышталёўу сувязі з іх атамным (хімічным) саставам і будовай крышталічнай рашоткі. Для крышталёў характэрна анізатрапія, іх анізатропныя ўласцівасці характарызуюцца сукупнасцю некалькіх незалежных велічынь і апісваюцца тэнзарамі.
Кожны крышталь у адносінах да адных уласцівасцей можа. быць анізатропным, да другіх — ізатропным. Наяўнасць залежнасці якой-н. уласцівасці ад напрамку ў крышталі і колькасць незалежных велічынь, якімі гэтая ўласцівасць апісваецца, вызначаюцца прыродай самой уласцівасці і сіметрыяй крышталя. Некаторыя фіз. ўласцівасці крышталёў не могуць залежаць ад напрамку, напр., цеплаёмістасць, шчыльнасць. Гл. таксама Крышталяграфія, Крышталяоптыка.
Літ.:
Най Дж. Физические свойства кристаллов и их описание при помощи тензоров и матриц: Пер. с англ. 2 изд. М., 1967;
Сиротин Ю.И. Шаскольская М.П. Основы кристаллофизики. 2 им, М., 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
каро́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.
1. Невялікая скрынка (з кардону, дрэва, пластмасы і пад.), а таксама такая ж скрынка з якім-н. таварам, наборам якіх-н. прадметаў.
К. пячэння.
2. Каркас будынка.
К. дзевяціпавярховага дома.
○
Каробка хуткасцей — у розных машын: механізм для змены хуткасці і напрамку руху.
Чарапная каробка — тое, што і чэрап (у 1 знач.).
|| памянш.каро́бачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).
|| прым.каро́бачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
СЕМАФО́Р (франц. sémaphore ад грэч. sēma знак, сігнал + phoros які нясе),
сігнальнае прыстасаванне. Адрозніваюць С. на чыгунках, што не абсталяваны аўтаблакіроўкай — мачта з рухомымі крыламі, становішча якіх падае сігнал цягніку; С. марскі (рачны) — сігнальная мачта з рэяй (брусам) на ўчастках, дзе суднам дазволены рух у адным напрамку; С. флажковы — спосаб зрокавай сігналізацыі і сувязі, па якім літары, лічбы ці службовыя сігналы перадаюць рухам рук (з флажкамі) сігнальшчыка. У наш час на чыгунцы і аўтадарогах звычайна выкарыстоўваюць святлафор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫШТАЛЕАКУ́СТЫКА,
раздзел акустыкі, уякім вывучаюцца заканамернасці распаўсюджвання і ўзаемадзеяння акустычных хваль укрышталях. Заканамернасці К., абумоўлены анізатрапіяй уласцівасцей асяроддзя (найперш пругкіх уласцівасцей). Сфарміравалася на аснове даследаванняў пругкіх хваль у цвёрдых целах і развіцця метадаў узбуджэння і прыёму ультрагукавых хваль. Цесна звязана з лазернай фізікай, нелінейнай акустыкай, акустаэлектронікай, акустаоптыкай.
У крышталях, у адрозненне ад ізатропнага асяроддзя, скорасць распаўсюджвання хваль залежыць ад напрамку. Напрамак распаўсюджвання і пераносу энергіі нахілены да хвалевага фронту (за выключэннем асобных напрамкаў, напр., восей і плоскасцей сіметрыі і акустычных восей). Пругкія плоскія хвалі пры адсутнасці гіратрапіі лінейна палярызаваныя — ваганні часціц асяроддзя адбываюцца толькі ўздоўж пэўных напрамкаў адносна напрамку распаўсюджвання хваль. Хвалі сціскання — разрэджвання і зрушэння з’яўляюцца адпаведна квазіпадоўжнымі і квазіпапярочнымі і, апроч таго, хвалі зрушэння расшчапляюцца на 2 квазіпапярочныя хвалі, якія распаўсюджваюцца з рознымі скарасцямі. К. з’яўляецца асновай для стварэння тэхн. прылад і сістэм для даследавання ўласцівасцей асяроддзяў і практычнага выкарыстання анізатрапіі і ультрагуку.
Літ.:
Федоров Ф.И. Теория упругих волн в кристаллах. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыхраі́зм
(ад гр. dichroos = двухколерны)
двухколернасць, уласцівасць некаторых крышталёў выяўляць розную афарбоўку ў залежнасці ад таго, уякімнапрамку іх разглядаць; разнавіднасць плеахраізму.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
РАДЫЁКО́МПАС,
самалётны радыёпеленгатар для аўтам.пеленгацыі наземных перадавальных радыёстанцый. Гэта прыёмаіндыкатарнае прыстасаванне, якое спалучана з сістэмай сачэння, мае накіраваную рамачную і ненакіраваную штыравую антэны.
У Р. адбываецца складанне сігналаў ад абедзвюх антэн і камутацыя сігналу рамачнай антэны з частатой дапаможнага ’апорнага генератара. пры гэтым напружанне на ўваходзе прыёмніка мадулюецца па амплітудзе. Пры параўнанні напружанняў на выхадах прыёмаіндыкатара і апорнага генератара выпрацоўваецца сігнал памылкі, па якім сістэма сачэння паварочвае рамку ў становішча, адпаведнае напрамку на пеленгаваную радыёстанцыю. Р. можа арыентавацца і на радыёмаяк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНЕ́ЙКА,
1) інструмент для правядзення прамых ліній на плоскасці і выканання некаторых вымярэнняў. Чарцёжная Л. для правядзення паралельных ліній наз.рэйсшынай (бывае Т-падобная і механізаваная, з сістэмай ролікаў і нітак), для правядзення крывых ліній — лякала (гл. таксама Чарцёжна-канструктарская тэхніка).
2) Л. праверачная — стальная або чыгунная, для праверкі прамалінейнасці паверхняў дэталей станкоў, машын і інш.Даўж. да 4 м.
3) Лічыльны інструмент для інж. вылічэнняў — лагарыфмічная лінейка.
4) Шматмесны адкрыты конны экіпаж з падоўжнай перагародкай, уякім пасажыры сядзяць бокам да напрамку руху; гар. транспарт у 19 ст. ў Расіі.