(гр. Selene = імя багіні, якая ўвасабляла Месяцу старажытнагрэчаскай міфалогіі)
паэт.Месяц.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сту́дзеньIм. (месяц) Jánuar m -s, -e;
у сту́дзені im Jánuar
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ШТУ́ЧНЫЯ СПАДАРО́ЖНІКІ МЕ́СЯЦА (ШСМ),
касмічныя апараты (КА), выведзеныя на арбіты вакол Месяца для даследавання Месяца і калямесяцавай прасторы.
Першым у свеце ШСМ стала сав.аўтаматычная міжпланетная станцыя (АМС) «Месяц-10», запушчаная 31.3.1966 (гл.«Месяц»), У 1966—74 на калямесяцавыя арбіты выведзены АМС «Месяц-11», «Месяц-12», «Месяц-14», «Месяц-19» «Месяц-22». ШСМ сталі амер. АМС «Лунар орбітэр», «Эксплорэр», «Клеменціна» (запушчаны 26.1.1994), «Лунар проспектар» (запушчаны 6.1.1998), яп. АМС «Мюзес-А» (запушчана 24.1.1990). На арбіты вакол Месяца выходзілі амер. пілатуемыя касм. караблі ў час рэалізацыі праграмы «Апалон». Пры дапамозе ШСМ складзены карты Месяца, даследавана глабальная структура гравітацыйнага поля, праведзены вымярэнні магн. поля і даследаванні грунту Месяца.
Літ.:
Уманский С.П. Луна — седьмой континент. М., 1989.
У.С.Ларыёнаў.
Першы штучны спадарожнік Месяца — савецкая аўтаматычная міжпланетная станцыя «Месяц-10».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нахадзі́цьсов., разг.
1. находи́ть;
за ме́сяц ~дзі́ў тры́ста кіламе́траў — за ме́сяц находи́л три́ста киломе́тров;
2. походи́ть;
у гэ́тых бо́тах до́ўга не нахо́дзіш — в э́тих сапога́х до́лго не похо́дишь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ме́сячык, ‑а, м.
Памянш.-ласк.дамесяц (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рамаза́н, ‑а, м.
1. Дзевяты месяц мусульманскага месячнага календара (месяц посту).
2. Пост у мусульман у гэтую пару, калі веруючыя павінны ўстрымлівацца ад вады і ежы ад усходу да захаду сонца.
[Ад араб. ramadân — гарачы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́свеціцца, ‑свеціцца; зак.
Пачаць свяціцца. У небе высвеціліся зоры. Выплыў месяц.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сідэры́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец.У выразах: сідэрычны год — тое, што і зорны год (гл. год); сідэрычны месяц — прамежак часу, за які Месяц робіць свой бачны шлях па нябеснай сферы адносна зорак; зорны месяц; сідэрычны перыяд — прамежак часу, за які цела сонечнай сістэмы робіць поўны абарот вакол Сонца; зорны перыяд.
[Лац. sidus, sideris — зорка, нябеснае свяціла.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штоме́сячны, ‑ая, ‑ае.
Які бывае, адбываецца, праводзіцца і пад. кожны месяц. Штомесячная аплата працы. □ Падтрымаць рэпутацыю Булая цяпер магло штомесячнае перавыкананне вытворчага плана.Шыцік.// Які выходзіць, выдаецца раз умесяц. Штомесячны часопіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паяві́цца, -яўлю́ся, -я́вішся, -я́віцца; зак.
1. Узнікнуць перад вачамі, з’явіцца (у 3 знач.).
На небе паявіўся месяц.
Паявіўся незнаёмы.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Тое, што і з’явіцца (у 4 знач.).
На твары паявіліся маршчыны.
|| незак.паяўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз.паяўле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)