Вызваліць ад упакоўкі. — Ці не лепш было б усё ж распакаваць .. [прыёмнік] загадзя і .. пусціць у эксплуатацыю на вечары?Якімовіч.// Расклаўшы, выняўшы што‑н. спакаванае, апаражніць (чамадан, сумку і пад.); вызваліць ад упакоўкі. Пакуль Іра сядзела на дзяжы, я распакаваў чамадан і пачаў раздаваць падарункі.Сабаленка.[Вадзім Іванавіч] распакаваў свой рукзак і на здзіўленне ўсім дастаў адтуль не турысцкую амуніцыю, а паходную радыёстанцыю.Шыловіч.Урэшце [зямляк] устаў, распакаваў свой пак, дастаў раманаўскі кажух, зімовую шапку — ды на сябе.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бездапамо́жны, ‑ая, ‑ае.
Які не можа сам, сваімі сіламі справіцца з чым‑н.; які мае патрэбу ў дапамозе; слабы. Маленькі чалавечак, загорнуты ў прасцірадла, захутаны ў кажух, ляжаў там, ляжаў нерухомы, бездапаможны.Лынькоў.Выгляд .. [Стэфы] быў такі бездапаможны і няшчасны, што адразу было відаць: яна страціла ў сваім жыцці самае дарагое і адзінае і не мае надзеі знайсці яго другі раз.Чарнышэвіч.//перан. Вельмі дрэнны, бяздарны, слабы. Назаўтра прыношу рукапіс і выбіраю лепш апрацаваныя раздзелы.. Усё, што выглядала прыстойна, нават здавалася добрым, перад .. [Коласам] ліняе, робіцца бездапаможным.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касаву́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.
Разм.
1. Глядзець скоса, убок; касіцца. Даведаўшыся, што Віктар едзе ў Зарэцкую МТС, .. [Рыгор] доўга тлумачыў, як лепш, туды ехаць, і ўсё неадабральна касавурыўся на дзверы кабінета Гардзеева.Даніленка.Аж да самага калгаса буланчык усё яшчэ недаверліва касавурыўся і трывожна стрыг вушамі.Якімовіч.
2.перан. Адносіцца недружалюбна, падазрона, варожа. Касавурыўся на .. [Зараніка] хіба адзін Ваўчок, які ўсё яшчэ лічыў, што мінулагодні нарыс Зараніка і выступленне Паходні .. падарвалі славу МТС.Хадкевіч.— Бачыш, як на цябе касавурыцца родная дачка, дарма што і падарунак здагадаўся за тры гады прывезці.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераспява́ць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.што. Спець, папець усё, многае. «Прыходзьце ка мне ўсе, Каго я вучыў, каго я лячыў, Каго ратаваў з бяды, З кім я у час франтавы начаваў у хмурым слонімскім лесе, З кім я нямала пераспяваў Вясёлых і сумных песень».Панчанка.Вось яны зараз пасядуць на бярвенне, а потым дзяўчаты пераспяваюць многа песень, а хлопцы параскажуць столькі цікавага і смешнага.Сіпакоў.
2.каго. Спець лепш, прапець даўжэй за каго‑н., перамагчы ў спевах. Пераспяваць вядомага спевака.
пераспява́ць2, ‑ае.
Незак.да пераспець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́гань, ‑і, ж.
Разм.пагард. Пра тое, што выклікае агіду; нешта паганае, непрыемнае. Вера злуе на сябе і спехам мяркуе, ці яшчэ не позна выгнаць яе, гэтую кулацкую погань.Зарэцкі.— Кажуць, — дадавалі другія, — што гэта не павадыр яго быў, а паўстанец, які ішоў пана нашага забіць — шкада, што не забіў гэту погань...Чарот.Ведаеш чалавека, здаецца, як не трэба лепш, і раптам ён такім зробіцца, што ніколі не падумаў бы. Усё роўна, як у тых страшных казках, дзе злы чараўнік ператварае чалавека ў жабу ці яшчэ якую погань...Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Адчуць сябе лепш, размяўшыся ў хадзе, рухах. А расхадзіцца ўсё ж [Коля] не можа: млеюць ногі, водзіць у бакі шумлівая галава...Якімовіч.Устала, каб расхадзіцца, і адчула яшчэ вастрэйшы боль.Пальчэўскі.
2. Уцягнуцца ў хаду, перастаць адчуваць ад яе стомленасць.
3. Пачаць хадзіць многа, сюды-туды. Было чуваць, як расхадзілася.. [цётка Ганна] на двары, усё клі[чучы]: — Сымон, Сымон!Лынькоў.
4.перан. Дайсці да крайняй ступені ў праяўленні чаго‑н., у якіх‑н. дзеяннях. Неўзабаве Вольчына чарада — асабліва [хлопчыкі] — расхадзіліся так, што скакалі і на печы і на палацях, і пад палацямі лазілі.Мележ.— Нешта ты расхадзіўся Можа, лепей было б, каб памаўчаў?Галавач.// Пачаць моцна праяўляцца (пра якія‑н. недамаганне. У .. [Ганны Граноўскай] да таго расхадзіліся нервы, што часта ўздрыгвалі вейкі.Гурскі.// Разбушавацца (пра з’явы прыроды). Вецер усё мацнеў, нарэшце расхадзілася шалёная завіруха.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спрацава́цца1, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). У працэсе працяглай работы дайсці да непрыгоднага стану, знасіцца (пра інструмент, механізм). Матор спрацаваўся.
2. Стаміцца, страціць сілы, здароўе ад непамернай працы. [Марыля:] — Не ў тых гадах я, Амеля, не да гэтага мне цяпер. Якая была, то няма ўжо тае, спрацавалася.Лобан.[Маці] заўсёды так. Усё шкадуе, .. каб не спрацаваўся, каб у пару пад’еў.Дамашэвіч.
спрацава́цца2, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.
Дасягнуць поўнай зладжанасці, узгодненасці ў працы з кім‑н. [Зелянюк:] — Ну, што, згода? Едзем? .. Будзем разам працаваць на заводзе... Тут не спрацаваліся, дык, можа, там лепш патрапіш.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
very2[ˈveri]adv.
1. ве́льмі, на́дта, ду́жа;
at the very latest найпазне́й;
very well до́бра (згода);
I like it very much. Мне гэта вельмі падабаецца;
I feel very much better. Я адчуваю сябе значна лепш.
2. абсалю́тна, безумо́ўна; са́мы;
I did the very best I could. Я зрабіў усё, што мог.
3. менаві́та, якра́з;
in the very same words якра́з ты́мі сло́вамі;
very much the other way якра́з наадваро́т
4. (пасля адмоўя) зусі́м не, нязна́чна; даво́лі, до́сыць;
not very well нява́жна;
not very rich небага́ты
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
толк, ‑у, м.
1. Сэнс, значэнне, сутнасць. Але ўсё ж даходзіць толку, пазнае ўсё лепш работу. Неслухмянай той іголкай ён [хлопец] штаны ўжо шые з корту.Дубоўка.// Розум, разважлівасць, кемнасць. Калі ў галаве тваёй толк, Жывецца па густу і толкам.А. Александровіч.
2. Карысць, добры вынік. [Луцко:] — Ведаю, што іду не на лёгкі хлеб. Але паспрабую, можа толк будзе.«Звязда».Маці лічыла, што лепшусё ж пасадзіць .. бульбу, якая вырасце напэўна. А з расады ці будзе яшчэ які толк?Якімовіч.
•••
Без толку — без патрэбы, без карысці, дарма. [Алесь:] — Што ты робіш, Платон! Ты ж і камяні без толку псуеш і збожжа людзям... Хіба ж гэта мука?Ракітны.
Ведаць толкучымгл. ведаць.
Да толку — дарэчы, да месца. [Чалавек:] — Добрая была кабеціна, як у працы, так і на людзях — не пачырванееш, бывала, з-за яе: і слова да толку скажа, і за што возьмецца, тое зробіць.Гурскі.
Збіцца з толкугл. збіцца.
Збіць з толкугл. збіць.
З толкам — з розумам, разумна. [Апейка:] — Адкладваць не трэба, але трэба рабіць з толкам.Мележ.
Няма толкугл. няма.
Узяць (браць) у толкгл. узяць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
möglich
1.a магчы́мы, мажлі́вы;
ist es ~? (няўжо́) гэ́та магчы́ма?;
álles Mögliche tun* (з)рабі́ць усё магчы́мае;
das ist éher ~ гэ́та больш пэўна
2.adv магчы́ма;
so bald wie ~ як мага́ хутчэ́й;
sowéit ~ па ме́ры магчы́масці;
so gut wie ~ як мага́лепш;
wie ~, wo ~ калі́ гэ́та магчы́ма
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)