Той, хто прытвараецца, прыкідваецца. — Сустракаў і такіх, але гэта — анармальнасць, — усёбольш разыходзіўся.. [Пётр Пятровіч]. — Гэта — поза, а ў позу становяцца толькі прытворшчыкі.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бестакто́ўнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць бестактоўнага; адсутнасць такту. Бестактоўнасць пытання. □ Алёшка спачатку змоўк, абураны бестактоўнасцю Рыгора, а потым усёбольшібольш пачаў гарачыцца, даказваць.Ляўданскі.
2. Бестактоўны ўчынак. Але мацней за гэтае пачуццё была ўпэўненасць, што Сяргей павядзе сябе разумна і ніякай бестактоўнасці ў прысутнасці вучняў не дазволіць.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Напа́чэ ’больш за ўсё, асабліва’ (Пятк.), укр.найпа́к, найпаче ’найбольш, асабліва’, рус.найпаки ’асабліва’, наипаче ’іншым разам, часам’, ’як быццам, накшталт’, смален.найпаче ’больш за ўсё, асабліва’, балг.на́й‑паче ’тс’, макед.najnane ’тс’, ст.-слав. найпауе ’тс’. Найвышэйшая ступень параўнання ад пак(і) ’усё ж’ (гл.), падрабязней гл. ESSJ SG, 2, 537.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
няве́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго-што.
Наносячы фізічныя пашкоджанні, калечыць каго‑н. [Бярозка] усёбольшібольш нагінала галаву, каб аслабіць вяроўку.. Тады збянтэжаны кат загадаў памочнікам, таптаць і нявечыць паланянку.Хадкевіч.Мірановіч нізашто не згаджаўся рэзаць шчаку, не хацеў яшчэ больш нявечыць твар.Марціновіч.// Ламаць, псаваць што‑н. Вецер бязлітасна .. зрывае дах з хат казацкіх, нявечыць, кідае вобзем ды так, што і рады няма як даць...Барашка.//перан. Рабіць дрэнны ўплыў на каго‑н.; псаваць. Нявечыць душу дзіцяці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАНТО́ГРАФ [ад грэч. pan (pantos) усё + ...граф],
прылада для перачэрчвання карт, планаў, рысункаў змененага, звычайна больш дробнага маштабу. Бываюць розных памераў і канструкцый, у т. л. падвесныя, на колцах іінш. Падвесны П. дае больш высокую дакладнасць копій. П. складаецца з 4 папарна паралельных лінеек, злучаных шарнірамі. Суадносіны маштабаў арыгінала і копій мяняюцца перамяшчэннем лінеек.
Пантограф: AB, CD, AE, BF — папарна паралельныя лінейкі; A — нерухомая кропка; у кропцы F — арыгінал схемы; у кропцы K — зменшаная копія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
змрачне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Станавіцца змрочным, цёмным. Наплывалі хмары, неба змрачнела./убезас.ужыв.Неба ўсё больш зацягвалі сырыя снегавыя хмары, і ў лесе змрачнела, як усё роўна пад вечар.Лупсякоў.
2. Станавіцца панурым, хмурным; насуплівацца. Твар у Верамейчыка ўсё больш змрачнеў, лоб пачынаў моршчыцца.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мудрэ́ц, ‑раца, м.
1. Мудры, разумны чалавек. Многа ўсякіх падзей, змен адбылося на .. [Паўлавай] памяці, а цяпер ён стаіць як бы збоку ад усяго і са спакоем мудраца аглядае жыццё.Колас.
2.Іран. Пра таго, хто хітруе. Дырэктар, слухаючы Косцю, усёбольш ды больш хмурыўся і дыміў. Потым з ноткай расчаравання ў голасе прамовіў: — Так вы ўсё і вырашылі? Мудрацы-ы!Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рудзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Рабіцца рудым, рудзейшым. У Беларусі больш за месяц нясцерпна паліла сонца; вялі кветкі, рудзелі ў парках на ліпах лісты.М. Стральцоў.У полі, каля тэлеграфных слупоў, з кожным днём усёбольшібольш рудзела трава.Кулакоўскі.
2. Вылучацца сваім рудым колерам, віднецца (аб чым‑н. рудым). На пагорку ледзь рудзее пакручастая дарожка, як баразёнка, узораная плыўкімі палазамі.Колас.Палі прыцерушыў лёгкі сняжок, толькі рудзеюць сцежка, пратаптаная клетачкамі лапцей, ды каляіны.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вымалёўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Рабіцца больш выразным. Не паспее добра сцямнець, як ужо на ўсходзе вымалёўваецца залаты пасак світанку, і адразу ж прачынаецца лясное птаства.Сабаленка.Чым бліжэй пад’язджаў кабрыялет, тым ясней вымалёўваўся двухпавярховы будынак з доўгім мезанінам і двума балконамі.Караткевіч.// Праясняцца ў свядомасці, рабіцца зразумелым; уяўляцца. І чым больш паглыбляўся Анатоль у кнігі, тым больш яскрава вымалёўвалася перад ім будучыня — камунізм.Асіпенка.А я не мог заснуць аж да самага світання: усё маё дзяцінства вымалёўвалася перада мной.Сабаленка.
2.Зал.да вымалёўваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАРЖО́ВЫЯ І́КЛЫ, біўні,
зубы верхняй сківіцы маржа. У самцоў даўж. да 82 см, маса да 3 кг, сціснутыя з бакоў; у самак карацейшыя ібольш акруглыя ў сячэнні. Растуць усё жыццё. З іх дапамогай морж выкопвае з дна корм, узбіраецца на лёд, абараняецца ад ворагаў. Выкарыстоўваюць у дэкар. мастацтве (дробная скульптура, нажы, брошкі, пацеркі іінш.).