насыпа́ть несов.
1. насыпа́ць; (всыпать) усыпа́ць;
2. (сооружать, возводить) насыпа́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
усыпа́нне ср.
1. всыпа́ние, всы́пка ж.;
2. усыпа́ние;
1, 2 см. усыпа́ць 1, 2
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
усы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак.
1. што і чаго. Насыпаць чаго‑н. куды‑н.; высыпаць. Андрэй, як і Алёша, расцёр на далоні колас, прадзьмуў зерні і ўсыпаў у рот. Лобан. Маці знайшла торбу і ўсыпала ў яе з гарнец бульбы. Якімовіч.
2. што. Пакрыць усю паверхню чым‑н. сыпучым. Снег усыпаў зямлю. □ Апалыя лісты ўсыпалі сцежкі і мокрую траву. Грахоўскі. // перан. З’явіцца на паверхні чаго‑н. у вялікай колькасці. Гракі ўсыпалі ўсё ржышча, і яно здавалася жывым, нібы рухалася. Хомчанка. Зоры чыстыя, буйныя ўсыпалі неба. Карпаў.
3. каму. Разм. Пабіць або вылаяць каго‑н. [Ян:] — От здыму папругу ды як усыплю, то навучышся і сеяць і са старэйшымі гаварыць. Чарнышэвіч. // Узяць пад арышт. — Што з ім [Іванам] рабіць? Мо паклікаць участковага, хай усыпле сутак пятнаццаць? — ні то папытаў, ні то прапанаваў вусаты дзядзька Мікалай. Місько. // Нанесці ўдар па ворагу. [Мірановіч] успамінаў апошні свой бой, і тады то дакараў сябе, што не ўбярогся, то адчуваў задаволенасць, што ўсё ж немцам усыпалі і што ён сам падбіў танк... Марціновіч.
•••
Усыпаць бярозавай кашы каму — тое, што і даць бярозавай кашы (гл. даць).
Усыпаць гарачых (бізуноў) — пакараць каго‑н., адсцябаць, выхвастаць.
усыпа́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да усы́паць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бізу́н, -на́ м. бич, ара́пник;
◊ го́лы як б. — гол как соко́л;
усы́паць ~но́ў — всы́пать горя́чих
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
испещри́ть сов.
1. (покрыть, усеять множеством чего-л.) усы́паць, ушпіля́ць (чым);
2. (изукрасить) упрыго́жыць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
испещря́ть несов.
1. (покрывать, усеивать множеством чего-л.) усыпа́ць, ушпі́льваць (чым);
2. (украшивать) упрыго́жваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наўскіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. чаго. Ускінуць за некалькі прыёмаў наверх чаго‑н. у значнай колькасці.
2. каму, па чым. Разм. Пабіць, усыпаць. [Ладымер і Лявон] нават пасябравалі і збіраліся наўскідаць па карку Сташэвічам, але збаяліся. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усы́паны
1. всы́панный;
2. усы́панный;
1, 2 см. усы́паць 1, 2;
3.: як ~на сплошь покры́то, усы́пано
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
усы́пацца, ‑плецца; зак.
1. Змясціцца дзе‑н. (аб чым‑н. сыпучым).
2. Стаць усыпаным чым‑н. У снежнай белі квецені звінелі пчолы, пялёсткамі ўсыпаўся дол. Дуброўскі.
усыпа́цца, ‑а́ецца; незак.
1. Незак. да усы́пацца.
2. Зал. да усыпа́ць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засы́паць, -плю, -плеш, -пле; -сы́п; -паны; зак.
1. што. Запоўніць даверху чым-н. сыпкім.
З. роў.
2. каго-што. Пакрыць слоем чаго-н. сыпкага.
З. стол мукой.
З. пытаннямі (перан.).
3. што і чаго. Насыпаць, усыпаць куды-н. у якой-н. колькасці.
|| незак. засыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. засыпа́нне, -я, н. і засы́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (у 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)